Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ЗАЯВА / OŚWIADCZENIE

Андрэй Пачобут – гродзенскі журналіст, сябра Саюза палякаў Беларусі, затрыманы рэжымам Лукашэнкі 25 сакавіка 2021 года, абсурдна абвінавачаны ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і «распальванні варожасці або розні». 8 лютага 2023 года, пасля амаль двух гадоў зняволення, ён заслухаў прысуд па сваёй справе. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў Пачобута вінаватым і прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Журналіста вінавацяць у тым, што ён кваліфікаваў савецкае ўварванне ў Польшчу ў 1939 годзе як агрэсію. Рэжыму не спадабаліся яго заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў «Gazecie Wyborczej» пра беларускія пратэсты ў 2020 годзе і тэкст у «Magazynie Polskim» ў 2006 годзе, прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.

Таксама вядома, што восенню 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць Аляксандру Лукашэнку прашэнне аб памілаванні. У журналіста сур’ёзныя праблемы са здароўем, на што паўплывала яго змяшчэнне ў карцэр. Адміністрацыя ізалятара заблакавала перапіску, якую вёў Андрэй Пачобут, асабліва на польскай мове. За больш чым 660 дзён арышту ён быў цалкам пазбаўлены спатканняў з роднымі.Як Асацыяцыя беларускіх журналістаў у Рэспубліцы Польшча, мы выказваем поўную салідарнасць з Андрэям Пачобутам, які стаў закладнікам бяздушнага рэжыму. Свабода слова, павага да правоў нацыянальных меншасцяў і права на справядлівы суд з’яўляюцца неад’емнымі правамі чалавека, прызнанымі цывілізаваным светам. Рэспубліка Беларусь пад уладай Аляксандра Лукашэнкі ператварылася ў недружалюбную краіну ў Эўропе, з закрытымі межамі. Гэта саюзнік расейскага агрэсара, з якім ваюе суседняя Украіна.

Андрэй Пачобут за кратамі застаецца сімвалам стойкасці і супраціву тыраніі, якая зее ў самым цэнтры Еўропы.

Тамаш Суліма

Старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы

 

Andrzej Poczobut, dziennikarz z Grodna i członek Związku Polaków na Białorusi, zatrzymany przez łukaszenkowski reżim 25 marca 2021 roku usłyszał absurdalne zarzuty o „nawoływanie do działań mających na celu wyrządzenie szkody bezpieczeństwu narodowemu Republiki Białoruś” oraz „podżeganie do nienawiści lub niezgody”. 8 lutego 2023 roku po prawie dwóch latach aresztu usłyszał wyrok. Sędzia Dmitrij Bubienczyk uznał Poczobuta za winnego i skazał go na osiem lat pozbawienia wolności w kolonii karnej o zaostrzonym rygorze.

Dziennikarzowi zarzuca się, że napaść ZSRR na Polskę w 1939 r. określił mianem agresji. Reżimowi nie spodobały się jego wypowiedzi w obronie mniejszości polskiej na Białorusi, artykuły publikowane w Gazecie Wyborczej o białoruskich protestach w 2020 roku oraz tekst, który pojawił się w Magazynie Polskim w 2006 roku, poświęcony postaci Anatola Radziwonika, jednego z dowódców antykomunistycznego podziemia w obwodzie grodzieńskim.

Wiadomo, że jesienią 2021 roku Poczobut odmówił napisania pod adresem Aleksandra Łukaszenki prośby o ułaskawienie. Dziennikarz ma poważne problemy ze zdrowiem, na co wpływ miało umieszczenie go w karcerze. Administracja aresztu blokowała korespondencję którą Andrzej Poczobut prowadził, zwłaszcza w języku polskim. Przez ponad 660 dni przebywania w areszcie całkowicie był pozbawiony widzeń z bliskimi.

Jako Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskiej w RP wyrażamy swoją pełną solidarność z Andrzejem Poczobutem, który został zakładnikiem bezdusznego reżimu i więźniem politycznym. Wolność słowa, poszanowanie praw mniejszości narodowych oraz prawo do uczciwego procesu to niezbywalne prawa człowieka, które uznaje cywilizowany świat. Republika Białoruś pod rządami Aleksandra Łukaszenki stała się krajem w Europie nieprzyjaznym, przed którym zamyka się granice. Jest sojusznikiem rosyjskiego agresora, z którym toczy wojnę sąsiednia Ukraina.

Andrzej Poczobut za kratami pozostaje symbolem niezłomności i oporu przed tyranią ziejącą w samym sercu Europy.

Tomasz Sulima

Przewodniczący Stowarzyszenia

Dziennikarzy Białoruskich w RP

1 каментар да “ЗАЯВА / OŚWIADCZENIE

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (702) – У 1322 г. дружыны Гарадзенскага княства (у склад якога тады ўваходзіла ўсходняя Беласточчына) на чале з князем Давыдам Гарадзенскім разграмілі пад Псковам нямецкіх і дацкіх рыцараў.
  • (131) – 10.09.1893 г. у Юр’еве нар. Аляксандар Ляўданскі (расстраляны ў Менску 27.08.1937 г.), гісторык і археоляг, загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытута Беларускай Культуры, дацэнт Беларускага Унівэрсытэта, вывучаў археалягічныя і архітэктурныя помнікі Беларусі.
  • (108) – 10.09.1916 г. у Замосьці Ігуменскага пав. пам. Аляксандр Ельскі (нар. 16.06.1834 г. у Дудзічах Ігуменскага пав.), пісьменьнік, гісторык, этнограф, краязнавец. Сябра Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча.
  • (101) – 10.09.1923 г. у в. Скварцы Дзяржынскага р-на нар. Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец, аўтар прац „Беларуская антрапанімія” (т. 1 – 3, 1966 – 1982), „Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове” (1986). Памёр 30.09.1992 г. у Менску.
  • (95) – 10.09.1929 г. у Рославе Смаленскай вобласьці нар. Яўген Глебаў, кампазытар і пэдагог, аўтар м. ін.: балетаў „Мара”, „Альпійская балада”, оперы „Майстар і Маргарыта”, аперэты „Мільянерка”, сімфоніяў, твораў для аркестры. Памёр у Менску 12.01.2000 г., пахаваны на Усходніх могілках.
  • (34) – 10.09.1990 г. – устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis