Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ЗАЯВА / OŚWIADCZENIE

Андрэй Пачобут – гродзенскі журналіст, сябра Саюза палякаў Беларусі, затрыманы рэжымам Лукашэнкі 25 сакавіка 2021 года, абсурдна абвінавачаны ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і «распальванні варожасці або розні». 8 лютага 2023 года, пасля амаль двух гадоў зняволення, ён заслухаў прысуд па сваёй справе. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў Пачобута вінаватым і прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Журналіста вінавацяць у тым, што ён кваліфікаваў савецкае ўварванне ў Польшчу ў 1939 годзе як агрэсію. Рэжыму не спадабаліся яго заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў «Gazecie Wyborczej» пра беларускія пратэсты ў 2020 годзе і тэкст у «Magazynie Polskim» ў 2006 годзе, прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.

Таксама вядома, што восенню 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць Аляксандру Лукашэнку прашэнне аб памілаванні. У журналіста сур’ёзныя праблемы са здароўем, на што паўплывала яго змяшчэнне ў карцэр. Адміністрацыя ізалятара заблакавала перапіску, якую вёў Андрэй Пачобут, асабліва на польскай мове. За больш чым 660 дзён арышту ён быў цалкам пазбаўлены спатканняў з роднымі.Як Асацыяцыя беларускіх журналістаў у Рэспубліцы Польшча, мы выказваем поўную салідарнасць з Андрэям Пачобутам, які стаў закладнікам бяздушнага рэжыму. Свабода слова, павага да правоў нацыянальных меншасцяў і права на справядлівы суд з’яўляюцца неад’емнымі правамі чалавека, прызнанымі цывілізаваным светам. Рэспубліка Беларусь пад уладай Аляксандра Лукашэнкі ператварылася ў недружалюбную краіну ў Эўропе, з закрытымі межамі. Гэта саюзнік расейскага агрэсара, з якім ваюе суседняя Украіна.

Андрэй Пачобут за кратамі застаецца сімвалам стойкасці і супраціву тыраніі, якая зее ў самым цэнтры Еўропы.

Тамаш Суліма

Старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы

 

Andrzej Poczobut, dziennikarz z Grodna i członek Związku Polaków na Białorusi, zatrzymany przez łukaszenkowski reżim 25 marca 2021 roku usłyszał absurdalne zarzuty o „nawoływanie do działań mających na celu wyrządzenie szkody bezpieczeństwu narodowemu Republiki Białoruś” oraz „podżeganie do nienawiści lub niezgody”. 8 lutego 2023 roku po prawie dwóch latach aresztu usłyszał wyrok. Sędzia Dmitrij Bubienczyk uznał Poczobuta za winnego i skazał go na osiem lat pozbawienia wolności w kolonii karnej o zaostrzonym rygorze.

Dziennikarzowi zarzuca się, że napaść ZSRR na Polskę w 1939 r. określił mianem agresji. Reżimowi nie spodobały się jego wypowiedzi w obronie mniejszości polskiej na Białorusi, artykuły publikowane w Gazecie Wyborczej o białoruskich protestach w 2020 roku oraz tekst, który pojawił się w Magazynie Polskim w 2006 roku, poświęcony postaci Anatola Radziwonika, jednego z dowódców antykomunistycznego podziemia w obwodzie grodzieńskim.

Wiadomo, że jesienią 2021 roku Poczobut odmówił napisania pod adresem Aleksandra Łukaszenki prośby o ułaskawienie. Dziennikarz ma poważne problemy ze zdrowiem, na co wpływ miało umieszczenie go w karcerze. Administracja aresztu blokowała korespondencję którą Andrzej Poczobut prowadził, zwłaszcza w języku polskim. Przez ponad 660 dni przebywania w areszcie całkowicie był pozbawiony widzeń z bliskimi.

Jako Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskiej w RP wyrażamy swoją pełną solidarność z Andrzejem Poczobutem, który został zakładnikiem bezdusznego reżimu i więźniem politycznym. Wolność słowa, poszanowanie praw mniejszości narodowych oraz prawo do uczciwego procesu to niezbywalne prawa człowieka, które uznaje cywilizowany świat. Republika Białoruś pod rządami Aleksandra Łukaszenki stała się krajem w Europie nieprzyjaznym, przed którym zamyka się granice. Jest sojusznikiem rosyjskiego agresora, z którym toczy wojnę sąsiednia Ukraina.

Andrzej Poczobut za kratami pozostaje symbolem niezłomności i oporu przed tyranią ziejącą w samym sercu Europy.

Tomasz Sulima

Przewodniczący Stowarzyszenia

Dziennikarzy Białoruskich w RP

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (162) – 26.04.1863 г. у Славенску каля Валожына ў сям’і праваслаўнага сьвятара нар. Яўстафій Арлоўскі, краязнавец, гісторык, пэдагог. Закончыў Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885) і выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі; дасьледаваў гісторыю Гродна і даказаў тоеснасьць яго з летапісным Городенем. Памёр 15.12.1913 г.
  • (142) – 26.04.1883 г. памёр Напалеон Орда, мастак і кампазытар (нар. 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Піншчыне). Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гг. Потым на эміграцыі ў Парыжы, з 1856 г. – у Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі.
  • (39) – 26.04.1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі. Большасьць радыяцыі апала на тэрыторыі Беларусі – дзякуючы загаду савецкіх уладаў, самалёты савецкай арміі асадзілі хмары з атамным праменяваньням над беларускімі землямі.
  • (39) – 26.04.1986 г. наступіла трагічная катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая забрудзіля значную частку Беларусі.
  • (29) – 26.04.1996 г. у Менску адбылася масавая акцыя „Чарнобыльскі Шлях”, брутальна разагнаная АМОНам.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis