Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

З-за каранавіруса ў сям’і адбралі труну з нябожчыкам

Фота Янкі Целушэцкага
Фота Янкі Целушэцкага

16 кастрычніка ў адной з вёсак каля Бельска санітарная служба (Sanepid) спыніла пахаванне звыш 80-гадовага мужчыны, бо прыйшоў вынік, што меў ён каранавіруса. Калі людзі зышліся на паніхіду, а было іх шмат, да нявесткі пакойнага, якая стаяла каля труны, патэлефанавалі з Бельска. Загадалі зачыніць труну і каб людзі хутка разышліся да сваіх хат. Санэпід крыху раней патэлефанаваў таксама бацюшку, які меў адслужыць паніхіду а на наступны дзень літургію і адпяванне. Святару сказалі, каб астаўся дома.

Неўзабаве прыехала аўто пахавальнай фірмы і труну з нябожчыкам павезлі ў Бельск. Гэты мужчына памёр у шпіталі ў Бельску. Пару дзён раней адвезла яго туды карэтка хуткай дапамогі, бо раптам цяжка захварэў. Паспелі ўзяць у яго яшчэ вымаз, каб праверыць, ці не мае каранавіруса. Вынік быў станоўчы, але з’явіўся, калі пацыент ляжаў ужо ў труне.

Нябожчыка пахавалі без сям’і, толькі з самім бацюшкам. А родныя мусілі адбыць яшчэ дзесяць дзён каранціну.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com