Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

У глыбінцы

Вясковыя знаходкі

Калі трапляеш у беларускую вёску, асабліва ў невялікую, што знаходзіцца далёка ад чыгункі ці буйных дарог, то часам там можна ўбачыць унікальныя прадметы быту. У Польшчы такія сустрэнеш вельмі рэдка, у асноўным толькі ў музеях народнай культуры. Тут жа на ўсход ад граніцы імі ў лепшым выпадку працягваюць карыстацца, а ў горшым яны дажываюць свой век дзесьці на падворку ці ў далёкім кутку ў шопцы.

На пачатку мінулага стагоддзя сяляне бытавыя прылады звычайна выраблялі для сябе самастойна ці звярталіся да чалавека, што ўмеў іх рабіць. Выкарыстоўваліся пры гэтым матэрыялы, якія звычайна былі пад рукой. 

У вёсках не было такіх сучасных выгодаў як электрычнасць, каналізацыя і вадаправод. Пітную ваду бралі з калодца, а для яе даставы выкарыстоўвалі калодзежны журавель.

Калодзежны журавель, вёска Моталь на Палессі
Калодзежны журавель, вёска Моталь на Палессі

З усёй разнастайнасці спосабаў ўладкавання вонкавай часткі водазабору калодзеж-кран з’яўляецца, мабыць, самым архаічным і рамантычным і ў той жа час функцыянальным сродкам для палягчэння ўздыму вады наверх. Ён трымаецца на падставе, умацаванай у зямлі. З аднаго боку каромысла знаходзіцца вядро, а з другога – цяжкая проціўвага, які дазваляе лёгкім рухам рукі падняць ёмістасць з вадой. 

Галоўной перавагай такой канструкцыі была прастата выкарыстання. Вядро з вадой можна падняць практычна без фізічнай сілы, у адрозненне ад стандартных калодзежных варот, якія ўключаюць кручэнне барабана з падвешаным цяжкім вядром. Таму карыстацца калодзежным жураўлём мог чалавек любога ўзросту і камплекцыі.

Хаця працуючыя калодзежныя жураўлі амаль зніклі з вясковага краявіду, сям-там у Беларусі яшчэ можна іх спаткаць. Напрыклад у Крамно, Бездзежы ў Драгічынскім раёне ці ў Моталі ў Іванаўскім раёне на поўдні, у Крэва на поўначы.

Кавальскія мяхі
Кавальскія мяхі

Даўней адным з самых заможных людзей у вёсцы быў каваль. Бо да яго звярталіся, каб падкаваць каня, зрабіць ці паладзіць неабходныя ў працы інструменты – косы, сярпы, сякеры ці малаткі. А добры каваль мог зрабіць што заўгодна. Для нагнятання паветра ў горан кавалі выкарыстоўвалі мяхі. Адзін такі знайшоў быў на закінутым хутары на Гарадзеншчыне. На жаль, ён зусім у дрэнным стане, як і сама хата, у якой шмат гадоў ніхто не жыве.

Прынцып работы гэтага меха быў такі: ставілі невысокую мураваную сценку, каля яе рабілі паглыбленне для вугалю, куды праз адтуліну ў сценцы выводзілі сапло меха, што служыў для раздзімання ў горане агню. Верх і дно меха (клапаны) былі дашчанымі і на завесах, а скураныя бакавіны – накшталт гармоніка. Прыводзіўся ў дзеянне з дапамогай драўлянага рычага на почапцы. У наш час мяхі амаль ніхто не выкарыстоўвае, хіба што нешматлікія рамантыкі-энтузіясты, на змену ім прыйшоў вентылятар з электрапровадам.

Тэкст і фота Сяргея Александровіча

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com