Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Вясковая адзінота

У канцы лістапада, калі пачаліся першыя замаразкі, прайшоўся быў я да закінутага хутара. Знаходзіцца ён паміж двумя вёскамі. Ісці трэба кіламетраў каля пяці, спачатку праз лес, а потым палявой дарогай, пакуль не дойдзеш да ўзаранага кавалка поля, засаджанага летам бульбай. Несвядомы не ўцяміць напэўна, адкуль яна там узялося, бо акаліца такая, што хутчэй спалохаеш сарну ці лісу, чым сустрэнеш на сваім шляху жывога чалавека. Адразу за гэтым полем зноў пачынаецца лес. Толькі калі пільна прыглядзецца, то можна ўбачыць сярод дрэў і хмызняку некалькі старых груш і парэшткі хаты, а таксама вялікі драўляны крыж. Гэта ўсё, што засталося ад колішняга хутара. Знаёмыя мужыкі казалі, што ніжэй, зараз гэта ў самым гушчары лесу, стаялі яшчэ іншыя хутары, але ад іх ужо нічога не засталося. Захаваўся толькі гэты. Але як захаваўся – дах у хаце ўжо некалькі гадоў як абваліўся – хутка і яе лес паглыне.

А бульбу дагэтуль прыязджае садзіць дачка Стася-нябожчыка, апошняга гаспадара. Размаўляў быў з ёй некалі, шмат цікавага распавядала пра хутар, дзе правяла дзяцінства. Хату збудаваў яе дзядуля, яшчэ як тут кажуць „за польскім часам”, нядоўга перад сусветнай вайной. Назбіраў грошаў, купіў зямлю і вырашыў жыць на хутары. Ён таксама паставіў той крыж, бо надта набожны быў чалавек. Згодна з сямейнай гісторыяй, падчас вайны крыж выратаваў ад нямецкіх жаўнераў, якія бадзяліся па акаліцах, адбіраючы ў гаспадароў быдла, птушку, яйкі і малако. А хутар не кранулі, пакінулі ў спакоі, бо, казалі, нельга чапаць веруючых людзей. 

Гэткім жа рэлігійным чалавекам як дзед быў выхаваны яе бацька Стась. У пасляваенныя камуністычныя часы, калі „змагаліся” з рэлігіяй, а па вёсках пазачынялі храмы, ён кожную суботнюю раніцу пачынаў з малітвы на ружанцы, па нядзелях вазіў дзяцей на імшы да раённага цэнтра, а ў хаце заўсёды віселі абразы. Нікога, відаць, не баяўся, акрамя Бога, ды й упарты быў чалавек. Негледзячы на ўсе спакусы жыцця „у цывілізацыі” так і застаўся на сваім хутары да старасці, хацеў жыць самастойна і ад нікога не залежаць.

У вёсках усім здаўна давалі мянушкі, вось і Стася дзеля яго поглядаў празвалі „Святы”. Нават дырэктар вясковай школы, куды яго дачка з сынам хадзілі, таксама іх так жартаўліва-здзекліва называў. Мо са Стасем і размаўлялі, каб быў як усе, але яго не надта падобныя размовы абыходзілі, жыў як лічыў неабходным. Ужо ў дзевяностыя гады, калі цэрквы і касцёлы паадчынялі, не прапускаў ніводнай нядзельнай імшы ў вёсцы і вельмі гучна спяваў басам псалмы. Кажуць, таварыскі мужык быў, часта заглядалі да яго на хутар паляўнічыя, з якімі любіў пагутарыць за кілішкам, але моцна ніколі не піў. Калі стаў стары і слабы, дзеці ўрэшце забралі яго ў вёску. Але там моцна Стась сумаваў па сваім хутары, поўным прасторы і волі. Пад канец жыцця стаў забывацца і ўходзіў у сваю пустую хату, так моцна яе любіў. Сваякі яго адтуль забіралі, але пакуль мог, зноў туды вяртаўся.

Даўно ўжо Стася няма, сваякі яго параз’яжджаліся па рознах гарадах і краінах, у вёсцы толькі дачка засталася. Яна разам з мужам садціць бульбу на полі каля хутара і даглядае крыж, які Стасяў бацька паставіў. Кажа, аднойчы нехта паваліў яго на зямлю, а вакол панавыкопвалі ямаў, мо шукалі злому ці каштоўнасцяў з металашукальнікамі. Як убачыла гэта, дык не магла слёз стрымаць. Але, дзякуй Богу, паставілі крыж на месца, паабразалі падгніўшае дрэва, дзеля чаго ён стаў трохі ніжэйшы, паставілі замест скрадзенага Распяцця новае. Стасева дачка любіць каля яго памаліцца, падзякаваць за жыццё і папрасіць Пана аб міласэрнасці.

Тэкст і фота Сяргея Александровіча

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (134) – 8.12.1891 г. у Менску нар. Максім Багдановіч (пам. 25.05.1917 г. у Ялце), пісьменьнік, заснавальнік навейшай беларускай паэзіі. Друкаваўся з 1907 г. у „Нашай Ніве”, а ў 1913 г. быў надрукаваны яго зборнік вершаў „Вянок”. Пісаў таксама паэмы, празаічныя творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, творы для для дзяцей, рабіў пераклады.
  • (99) – 8.12.1926 г. у БССР увайшлі Рэчыцкі й Гомельскі павет.
  • (88) – 8.12.1937 г. у Ленінградзе расстраляны саветамі Язэп Гаўрылік (нар. 6.04.1893 г у Калодчыне Вілейскага пав.), дзеяч нацыянальнага руху. Адзін са стваральнікаў Беларускай Гімназіі імя Францішка Скарыны ў Радашкавічах (1922 г.), дзеяч Таварыства Беларускай Школы, адзін са стваральнікаў „Змаганьня”, дэпутат польскага Сойма (1928-1930).
  • (88) – 8.12.1937 г. на Салаўках пам. Антон Грыневіч (нар. 3.05.1877 г. на хутары Іваноўшчына Лепельскага пав.), нацыянальны дзеяч, кампазітар, зьбіральнік, рэдактар папулярнай беларускай музыкі.
  • (88) – 8.12.1937 г. расстраляны саветамі Ігнат Дварчанін (нар. 8.06.1895 г. у Погірах каля Дзятлава), выдатны нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, дэпутат польскага Сойма (1928-1030).
  • (62) – 8.12.1963 г. у Феадосіі .(Крым) памёр Даніла Васілеўскі, краязнавец і гісторык (нар. 17.12.1889 г. у Новым Сяле на Віцебшчыне). Закончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю і Віцебскі пэдагагічны інстытут, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам, арганізаваў Віцебскае бюро краязнаўства. У 1936 г. рэпрэсіраваны, сасланы ў Котлас, потым у Варкуту. Апошнія гады жыцьця правёў у Феадосіі. 
  • (34) – 8.12.1991 г. у Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі саюзных рэспублік СССР Беларусі, Украіны, Расіі падпісалі акт аб ліквідацыі СССР ды стварэньні СНД.
  • (34) – 8.12.1991 г. быў адкрыты ў Менску музэй Максіма Багдановіча.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com