Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вядомы палітык, што палюбіў вілу Сакрата

Павел Коваль 6 студзеня 2021 г. у праваслаўны калядны вечар запальвае лампадку пад іконай у віле Сакрата ў Крынках   Фота са старонкі Паўла Коваля ў Фейсбуку
Павел Коваль 6 студзеня 2021 г. у праваслаўны калядны вечар запальвае лампадку пад іконай у віле Сакрата ў Крынках
Фота са старонкі Паўла Коваля ў Фейсбуку

На пачатку студзеня польскі палітык Павел Коваль даўжэйшы час пабываў у доме па Сакрату Яновічу ў Крынках, сядзібе Фонду Villa Sokrates. Кракаўскі дэпутат Грамадзянскай кааліцыі (раней Права і Справядлівасці) прыязджае сюды даволі часта. Гасцюе і ў прафесара Лявона Тарасэвіча ў Валілах, старшыні фонду, з якім сябруе. Удзельнічае таксама ў штогадовых трыялогах і іншых культурных ініцыятывах, што ладзіць крынкаўская арганізацыя.

На гэты раз Павел Коваль затрымаўся ў Крынках, каб перадумаць тут – у самоце і спакою – свае палітычныя планы і папрацаваць над новай кніжкай, якую канчае (біяграфію разьбяркі Магдалены Абакановіч). Кожны дзень прыносіў дровы, каб напаліць у кафлянай печцы, хаця ў доме па славутым пісьменніку ёсць і цэнтральнае абаграванне.

Пра гэта дэпутат распавёў газеце Fakt. – Тут пазнаёміўся я з цікавымі людзьмі, люблю заглянуць ў «жалезную» краму, каб пагутарыць з яго ўласнікам, панам Леанардам, – сказаў журналістцы.

Павел Коваль яшчэ захапляўся зубрамі, якіх аграмадны статак падыходзіць пад самыя Крынкі. – Гэта сапраўднае польскае сафары, – сказаў ён газеце Fakt.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com