Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    17. Petelski vel Talkoŭski

    Pasiarod 20-cioch szucmanaŭ, jakija na paczatku nimieckaj akupacji służyli na pastarunku żandarmerii ŭ Krynkach, było czatyroch Petelskich, katolikaŭ z Kruszynianaŭ. Śled pa ich zachawaŭso ŭ dakumantach śledztwa, zawiedzienaha uboŭcami dziesiać let pa wajnie. Życiel Krynak, szawiec Szutkiewicz (abrablaŭ jon jaszcze 3,5 ha ziamli), jaki tedy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Nečysta siła, ničoho inšoho

    Ne znaju, što z siêtoho vyjde: musit, ničoho dobroho na samy kuneć, jak to naohuł byvaje z usiêm, što maje choť ščôpoť čohoś spôlnoho z nečystoju siłoju. Zakônčyvšy cykl rozkazuv „Ne može byti!”, ja vže dumała, što ničoho inšoho ne napišu, bo vsio, što chotiêła…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў верасні

770 – 1252 г., першыя летапісныя зьвесткі пра гарады Наваградак (Новогородок), Слонім (Услоним, Вислоним), Ваўкавыск (Волковыеск).

700 – У 1322 г. дружыны Гарадзенскага княства (у склад якога тады ўваходзіла ўсходняя Беласточчына) на чале з князем Давыдам Гарадзенскім разграмілі пад Псковам нямецкіх і дацкіх рыцараў.

620 – 1402 г., апошняя аблога крыжакамі Гарадзенскага замку.

520 – 1502 г., разбурэньне горада Турава крымскімі татарамі.

455 – У верасьні 1567 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Р. Сангушкам разбілі 9-тысячную маскоўскую армію. Штурмам узялі замак Улу каля Полацка.

215 – 18.09.1807 г. у Вільні памёр Францішак Смуглевіч, мастак, аўтар карцін на гістарычныя тэмы, партрэтаў, размалёвак у касьцёлах і цэрквах Беларусі (нар. 6.10.1745 г. у Варшаве). Жывапісу вучыўся ў бацькі і ў Шымана Чаховіча, у Рыме ў А. Марона і ў Акадэміі сьв. Лукі; у 1797–1807 гг. прафэсар жывапісу і малюнку ў Віленскім унівэрсытэце, дзе аформіў залу бібліятэкі. Яго вучнямі былі м. інш.: Язэп Аляшкевіч і Язэп Пешка.

160 – 15.09.1862 г. у Вільні памёр Уладыслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), паэт і публіцыст (нар. 29.09.1823 г. у Смольгаве Бабруйскага пав.). Жыў і пісаў у фальварку Залучча Наваградзкага пав. (1844 – 1852), потым у Барэйкаўшчыне на Віленшчыне (з 1852 г.). Пахаваны на могілках Росы.

135 – У 1887 г. быў надрукаваны першы падручнік і слоўнік мовы эспэранта, аўтарства ўраджэнца Беластоку Людвіка Заменгофа.

130 – 30.09.1892 г. нар. Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцік, пам. 8.10.1991 г.), выдатная грамадзка-культурная дзеячка, пісьменьніца. Нарадзілася ў Мяджыбаж Падольскай губ. (Украіна), аднак сваёй радзімай лічыла фальварак Альхоўнікі каля Новага Двара на Беласточчыне. Друкавацца пачала з 1907 г., была пастаянным карэспандэнтам „Нашай Нівы”. Падчас вайны дапамагала бежанцам, потым удзельнічала ў выданьні заходнебеларускіх газэт. Была рэдактарам дзіцячых часопісаў „Заранка” (1927-1931), „Пралескі” (1934-1935) ды таксама селькагаспадарчых „Беларуская борць”, „Беларуская Ніва”. Апрацавала беларуска-польска-лацінскі батанічны слоўнік, пісала вершы, апавяданьні.

110 – 17.09.1912 г. у в. Пількаўшчына на Вілейшчыне нар. Максім Танк (сапр. Яўген Скурко, пам. 7.08.1985 г. у Менску), паэт і грамадзкі дзеяч. Горача ўсхваляў камунізм. Друкаваўся з 1932 г. Першыя кніжі выйшлі ў Вільні („На этапах” – 1936; „Журавінавы цьвет” – 1937), паэмы: „Нарач” (1937), „Кастусь Каліноўскі” (1938). Часта бываў на Беласточчынне.

100 – 15.09.1922 г. у Менску была заснавана Нацыянальная Бібліятэка Беларусі.

100 – 17.09.1922 г. у Сіняўскай Слабадзе на Наваградчыне нар. Уладзімір Калесьнік, літаратуразнавец і пісьменьнік. Памёр 15.12.1994 г. у Брэсьце.

95 – 3.09.1927 г. у Канюхах на Меншчыне нар. Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнавец, адзін з пачынальнікаў нефармальнага руху ў Беларусі ў 80-ыя гг. ХХ ст. Жыў у Маскве і ў Менску. Памёр 26.01.1994 г. у Маскве. Пахаваны ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.

85 – 5.09.1937 г. расстраляны Анатоль Дзяркач (сапр. Зіміёнка), паэт і перакладчык (нар. 18.04.1887 г. у Турцы на Наваградчыне). Працаваў рэдактарам у газэтах „Беларуская вёска”, „Піянер Беларусі”, „Дубінка”. Напісаў працу „Интервенция и оккупация в Белоруссии” (Москва 1932). 16.10.1936 г. быў арыштаваны.

85 – 14.09.1937 г. расстраляны Сяргей Астрэйка, паэт (нар. 9.07.1912 г. у Каласоўшчыне на Меншчыне). Дэбютаваў у 1928 г., у 1932-1933 гг.  працаваў у слоўнікавай камісіі ў АН БССР; у 1933 г. быў арыштаваны і сасланы ў Ірбіт Сьвярдлоўскай вобл., у 1937 г. быў арыштаваны паўторна.

85 – 28.09.1937 г. расстраляны Уладыслаў Галубок, беларускі драматург і акцёр (нар. 15.05.1882 г. на станцыі Лясная каля Баранавіч). У 1920 г. стварыў Беларускі вандроўны тэатр, у 1932 г. перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны тэатр-3, які быў закрыты ўладамі ў 1937 г., а яго кіраўнік і акцёры арыштаваныя.

50 – 1.09.1972 г. асьветныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі ліквідавалі 9 апошніх беларускіх школаў (зь беларускай мовай навучаньня) у Бельскім і Гайнаўскім паветах. Сталася так па просьбе Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, якую падпісалі старшыня арганізацыі Міхась Хмялеўскі і сакратар Янка Зенюк.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў чэрвені

    995 – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (72) – у чэрвені 1951 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) выйшаў першы нумар царкоўна-грамадзкага часопісу, органу Беларускага Праваслаўнага Камітэту „Царкоўны сьветач”.
  • (50) – 11.06.1973 г. у абацтве сьв. Пракопа у г. Лайл  (ЗША) памёр кс. Ян Тарасевіч (нар. 30.10.1892 г. у Клешняках на Гарадзеншчыне), каталіцкі сьвятар, манах-бэнэдыктынец, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. З 1911 г. жыў у ЗША, у  1919-1925 гг. вучыўся ў Фрайбургу ў Нямеччыне, дзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэалёгіі, у 1923 г. высьвячаны на сьвятара. Быў дзеячам беларускага руху ў ЗША, супрацоўнічаў з беларускімі выданьнямі, м. інш. з «Хрысьціянскай думкай», «Божым шляхам».
  • (41) – 11.06.1982 г. у Менску памёр Рыгор Семашкевіч (нар. 12.09.1945 г. у Дамашах Маладзечанскага раёна), пісьменьнік і літаратуразнавец, аўтар працы „Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе” (1971).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis