Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Юбілей

„Васілёчкі” квітнеюць 60 гадоў

Бельскі хор песні і танца „Васілёчкі” – гэта калектыў, які даўжэй за ўсіх дзейнічае ў Бельскім доме культуры.

Усё пачалося з ініцыятывы Уладзіміра Раеўскага, Яна Шурбака, Якуба Базылюка і Мікалая Серэдзінскага ў 1964 годзе. Першы канцэрт адбыўся праз год. Галоўнай мэтай хору было выхаванне і культываванне рэгіянальных традыцый і беларускага фальклору. Назва „Васілёчкі” была прынята ў 1973 годзе. Хорам кіравалі: Аляксандр Лукашук, Юры Шурбак, Сцяпан Копа, Міхал Артышэвіч, Сяргей Лукашук, Аліна Негярэвіч, Уладзімір Сахарчук, Мікалай Мяжэнны, Мікалай Фадзін і Ігар Фіта. Хор рэгулярна выступае з канцэртамі, як у Польшчы, так і за мяжой. Яшчэ адной адзнакай для хору стаў удзел у запісах кінафільмаў „Дзе танцуюць лявоніху” і „Крэсавая балада” у рэжысуры Тамары Саланевіч. За шматлікую дзейнасць у падтрымку беларускай культуры хор атрымаў: Залаты Знак За Заслугі перад Беласточчынай, Залаты Знак ТППР і Ганаровую Грамату Міністра культуры і мастацтва. Многія члены атрымалі таксама: Залаты Крыж Заслугі, Сярэбраны Крыж Заслугі, Бронзавы Крыж Заслугі і наступныя знакі: Заслужаны дзеяч культуры і Ганаровы знак Заслуг перад польскай культурай. 

Калектыў на архіўных здымках
Калектыў на архіўных здымках

У цяперашні час арганізацыйным кіраўніком хору з’яўляецца Ніна Бялецкая, а музычным кіраўніком – Наталля Мартынюк. У 2013 годзе было створана „Аб’яднанне прыхільнікаў хору песні і танца „Васілёчкі”. Аб’яднанне дзейнічае ў падтрымку і дапамогу адукацыйным і культурным праектам, якія прапагандуюць мастацкія дасягненні хору песні і танца „Васілёчкі”, садзейнічае стварэнню і распаўсюджванню музычнай культуры ў Польшчы і за мяжой, дзейнічае ў галіне аховы культурных традыцый, захавання традыцый, выхавання і развіцця нацыянальнай, грамадзянскай і культурнай самасвядомасці, актывізацыі мясцовай супольнасці, вядзе сацыяльна-адукацыйную дзейнасць па музычнаму развіццю дзяцей і моладзі, рэалізацыі творчых інтарэсаў членаў аб’яднання, клапоціцца пра цяперашніх і былых членаў хору песні і танца „Васілёчкі”, дзейнічае для нацыянальных меншасцей у Польшчы, для сталых людзей у галіне павышэння незалежнасці, актывізацыі і супрацьдзеяння пагрозе сацыяльнай маргіналізацыі.

Пад назвай „Васілёчкі” хор выступае з 1973 г. Яна ад песні „Расцвіталі ў полі васілёчкі” беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, які жыў тады ў ЗША. Гэту песню знайшоў Сяргей Лукашук, шматгадовы мастацкі кіраўнік хору. Цяпер у хоры спявае каля 30-ці асоб. Дагэтуль даў ён больш за 1550 канцэртаў у Польшчы і па-за межамі краіны.

Да свайго 60-гадовага юбілею хор „Васілёчкі” падрыхтаваў унікальны канцэрт. Падчас імпрэзы 12 кастрычніка ў Бельскім доме культуры спевакі хору прадставілі свае лепшыя хіты. Імпазантная глядзельная зала БДК была запоўнена гледачамі з берагамі. Былі госці, былыя харысты, іх сябры, улады. Усталі і на хвіліну задуменнага маўчання па тых, хто ўжо адышоў з песняй на вуснах. Выступаў юбілейны хор і запрошаныя сябры-артысты. Выступленні ўзнагароджваліся гарачымі апладысментамі, нярэдка гледачы спявалі песні разам з выканаўцамі. Было таксама шмат падзяк, віншаванняў і ўзнагарод. У рэпертуары былі беларускія, але таксама польскія і падляшскія песні.

Калектыў на архіўных здымках

Такога юбілею можна пазайздросціць! 60-годдзе! Такі ўзрост, „пенсіянерскі”, выражаны ў „чалавечых” гадах, – за якім стаіць велізарны вопыт, шмат добрых момантаў і шмат дасягненняў. „Васілёчкі” з’яўляюцца неад’емнай часткай шматлікіх фестываляў і народных фэстаў у рэгіёне, у краіне і за мяжой. Колькасць гадоў таксама ідзе рука аб руку з якасцю. Хор і асобныя яго ўдзельнікі пакінулі свой след у мясцовай і рэгіянальнай культуры. 

З гэтым хорам многія людзі звязаны амаль усё жыццё. На піку ў ім было 40 чалавек, сёння іх 19, аднак яны па-ранейшаму цешацца сваёй творчасцю і ўносяць у рэпертуар новае. Агулам праз рады хору прайшло некалькі соцень чалавек, – цэлы пакаленні бяльшчан. Мэтай ансамбля было культываванне, выхаванне і прасоўванне беларускіх традыцый і фальклору. А перад усім узнік ён, каб дарыць радасць слухачам і самім выканаўцам. Хор часта выступаў на сцэнах у Беластоку, а таксама, вядома, выступаў у Бельску, Гайнаўцы, Сямятычах, Белавежы, Гарадку і многіх бліжэйшых мясцовасцях. Наведваў таксама Варшаву, Быдгашч, Торунь, Плоцк, Познань, Сопат, Ожыш, Белую-Падляску. Бываў і за мяжой, найчасцей у Беларусі. Выступаў з канцэртамі ў Гродне, Мінску, Смаргоні, Віцебску. Атрымліваў прызы на агульнапольскіх конкурсах, і ў беларускіх фестывалях песні. У Мінску яны ўдзельнічалі ў тэлевізійнай праграме, якая падсумавала творчыя дасягненні калектыву. З тых часоў гэта дасягненне значна вырасла, а маладзенькі тады дырыжор, як і большасць харыстаў, пасівеў…

Арганізацыйны кіраўнік Ніна Бялецкая звязалася з „Васілёчкамі” 37 гадоў таму Фота Міры Лукшы
Арганізацыйны кіраўнік Ніна Бялецкая звязалася з „Васілёчкамі” 37 гадоў таму
Фота Міры Лукшы

– Зараз наш хор складаецца з 19 чалавек, – расказвае арганізацыйны кіраўнік „Васілёчкаў” Ніна Бялецкая. – У асноўным гэта дзяўчаты, але ёсць у нас і шэсць кавалераў, нашых разынак, аднаму з іх, Васілю – амаль 90 гадоў! 

Цяпер дырыжорка хору – Наталля Мартынюк – два гады таму яна пераняла дырыжыраванне ад Ігара Фіца, які па незалежных ад яго прычынах вымушаны быў сысці з гэтай пасады.

— Праз хор пры мне прайшло больш за сто чалавек. Наш склад, натуральна, мяняецца, але захапленне традыцыйнымі спевамі і танцамі застаецца, – кажа спадарыня Ніна. – Найбольшы стаж хору ў Весі Ваўрыновіч і Галены Саковіч. Яны пачалі сваю прыгоду з „Васілёчкамі” ў 1970-я гады. Я звязалася з „Васілёчкамі” 37 гадоў таму, гэта значыць у 1980-я гады. Харэографа ў нас ужо няма. Часта сама рыхтую харэаграфію. 

Хор не толькі спявае, але і выконвае танцы, прадстаўляе абрады. Неаднойчы можна было палюбавацца іх прэзентацыямі калядавання, вяселля і велікапосных абрадаў. Летась ён увёў у свой рэпертуар незвычайны абрад, звязаны з базарным днём у шматкультурным Бельску. 

Што згуртоўвае ўдзельнікаў хору і падштурхоўвае да творчай дзейнасці столькі гадоў? 

Такому юбілею можна пазайздросціць! Фота Пятра Лазовіка
Такому юбілею можна пазайздросціць! Фота Пятра Лазовіка

— Чалавек „уцягваецца”, любіць спяваць і танцаваць, – кажа Ніна Бялецкая. – Я заўсёды любіла спяваць і шукала месца, дзе б магла развіць гэты запал. У „Васілёчках” я знайшла не толькі магчымасць спяваць, але і цудоўную групу людзей, з якімі мяне аб’ядноўвае любоў да музыкі. Гэта адпачынак ад штодзённасці, ад прафесійных, хатніх абавязкаў, усяго. У мяне часам на першым плане „Васілёчкі”, а потым – дом. Памятаю, аднойчы мы выступалі перад дэлегацыяй, якая наведвала БДК. Пасля спектакля мы пагутарылі з гасцямі, адзін з іх пахваліў, што мы знайшлі час выступіць, нягледзячы на такія звычайныя абавязкі, як варэнне супу на вячэру. У гэты момант я ўспомніла, што насамрэч я пакінула ў хаце суп на на газе! Хуценька паперла дахаты, каб выключыць пліту… Часта здараецца, што людзі, якія не паехалі на выступленне – бо ў нас не заўсёды поўны склад, – зайздросцяць тым, хто паехаў. Безумоўна, часам па розных прычынах камусьці даводзіцца пакідаць хор ці сыходзіць са сцэны. Мне цяжка з гэтым змірыцца, але ў жыцці па-рознаму бывае. Але хор трымаецца. Акрамя задавальнення, гэта яшчэ і сумесная праца. Раз на тыдзень збіраемся на рэпетыцыі, у аўторкі. Калі мы рыхтуемся да абрадаў ці іншых прадстаўленняў, то робім гэта часцей, каб добра падрыхтаваць выступленне. Рэпетыцый да юбілею, вядома, было яшчэ больш. Пасля юбілею „Васілёчкі” не маюць намеру сыходзіць са сцэны! Наперадзе яшчэ шмат гадоў, якія ўвойдуць у гісторыю, – як нам тут жадаюць. Мы пастаянна шукаем новых удзельнікаў. Асабліва не хапае нам мужчын. Хор складаецца са сталых людзей, якія ўжо маюць наладжаную прафесійную і сямейную сітуацыю і маюць час займацца творчасцю, – усміхаецца спадарыня Ніна. – Нязменным засталося захапленне нашых сяброў спевам і жаданне падзяліцца музыкай з іншымі. Хор „Васілёчкі” – гэта не толькі музычны калектыў, але і суполка. Яго ўдзельнікі шмат часу праводзяць разам не толькі падчас рэпетыцый, але і падчас паездак на канцэрты і фестывалі. У хоры я знайшла не толькі сяброў, але і другую сям’ю.Яна вельмі шкадуе, што геапалітычная сітуацыя не дае ім магчымасці ездзіць і выступаць у Беларусі; гэта не палітычныя тэмы. Ад пачатку свайго існавання хор займаўся не палітыкай, а культываваннем беларускай культуры і традыцый, прычым звязаных з беларусамі Падляшша, якія з’яўляюцца карэннымі жыхарамі гэтага краю. Паездкі ў Беларусь мелі форму культурнага абмену. 

Сярод цяперашніх сяброў Ніна Бялецкая і Галена Саковіч атрымалі з рук Прэзідэнта Рэспублікі Польшча бронзавыя, сярэбраныя і, нарэшце, залатыя Крыжы Заслуг перад польскай культурай. Іншыя былыя ўдзельнікі таксама маюць падобныя ўзнагароды, у тым ліку таксама заслужаны дзеяч культуры. Рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Польшча па заяве падлшяскага ваяводы Надзея Федаровіч была ўзнагароджана Залатым Крыжам Заслугі за заслугі ў папулярызацыі народнай культуры і традыцый. Сярэбранымі крыжамі Заслугі ўзнагароджаны Марыя Краўчык і Васіль Іванюк. Бронзавымі крыжамі Заслугі ўзнагароджаны Веслава Ваўрыновіч, Барбара Андраюк, Аліна Мінкевіч, Міхал Мацеюк і Славамір Саковіч. Узнагароды атрымалі таксама: Наталля Мартынюк (дырыжор хору), Ніна Бялецкая (кіраўнік хору), Галена Саковіч, Марк Зубрыцкі. Таксама падарункі і дыпломы ўручылі старшыня Гарадской рады Яраслаў Бароўскі разам з раднай, старшынёй камісіі па культуры Яўгеніяй Крук – Валянціне Аніськевіч, Яну Аніськевічу, Валянціне Заброцкай і Ганне Галушэўскай. Віншаванні і падарунак перадаў таксама намеснік бельскага старасты Пятро Божка (па-беларуску). Свае падарункі ўручылі і прадстаўнікі БГКТ – Аляксандр Петрчук і Ала Каменская. Дуэт таксама вельмі таленавіты ў музычным плане, і ён таксама выступіў падчас юбілею. Менавіта члены БГКТ 60 гадоў таму заснавалі гэты хор. Асобныя падзякі і віншаванні выказалі кіраўніцтва і супрацоўнікі БДК. „Спрадвеку пры доме культуры дзейнічае хор „Васілёчкі” – удзельнікі якога з’яўляюцца сябрамі гэтай установы, – сказала дырэктарка Альжбета Фіёнік ды ў ручыла дыпломы і падарункі: Ніне Бялецкай, Наталлі Мартынюк, Галене Саковіч, Валянціне Заброцкай, Юліі Міранчук і Яну Троцу. Сярод шматлікіх спонсараў юбілею было Падляшскае ваяводства, якое падтрымала „Васілёчкі”, дафінансаваўшы рэалізацыю праекта „60 гадоў у нашых душах іграе”. Асобныя падзякі і падарункі ўручыў таксама прадстаўнік структур бельскіх беларусаў Аляксандр Божка. 

Юбілейны канцэрт „Васілёчкаў” у Бельскім доме культуры Фота Міры Лукшы
Юбілейны канцэрт „Васілёчкаў” у Бельскім доме культуры. Фота Міры Лукшы

На сцэну выйшлі і ўсе папярэднія дырыжоры хору. Сярод іх Сяргей Лукашук, былы шматгадовы дырэктар БДК. У кароткай прамове згадаў ён з хваляваннем выступ у Лясной оперы ў Сопаце – тады „Васілёчкам” апладзіравалі 6 тысяч слухачоў, а харыстаў было 40 чалавек. – Нас запрасіў тады Саюз украінцаў у Польшчы, – узгадваў ён. – Публіка так гучна пляскала ў ладкі (мы спявалі „Сусідку”) што я, як дырыжор, не чуў спеваў хору і дырыжыраваў… навобмацак.

За 60 гадоў мастацкай дзейнасці назбіралася шмат успамінаў.

– У лістападзе 1964 года пачаў існаваць хор. І тады звярнуліся да майго бацькі, каб прыйшоў спяваць. І ён са снежня 1964 года пачаў хадзіў да „Васілёчкаў”. Затым пайшла сястра – адна, другая. Затым я пайшла. Наш швагер хадзіў, і мой муж спявае, – усміхаецца Галена Саковіч, якой спеў у „сямейным калектыве” памог і дапамагае перамагчы страшныя хваробы.

– Я ўбачыла выступленне „Васілёчкаў” у Бандарах на беларускім фэсце, калі была ў гасцях у сястры, – кажа Барбара Андраюк, уласніца бельскай „Пірагарні”. – Спыталася, як да іх запісацца. І так спяваю ўжо больш за 20 гадоў. І вывучыла беларускую мову, і розныя тутэйшыя гаворкі.

Мерапрыемства вёў надзейны Анджэй Длужэўскі. Акрамя „ Васілёчкаў” на сцэне выступіў між іншым гурт „Ручаёк” з Белавежы. „Ручаёк” і „Васілёчкі” звязвае акардэаніст, дырэктар Белавежскага цэнтра культуры Марк Зубрыцкі. 

Падчас пажаданняў гучалі спадзяванні дасвяткавання дарагім юбілярам 100-годдзя ў добрым здароўі і са спевам!

Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (310) – 25.11.1714 г. каля Наваградка нар. Тамаш Жэброўскі, архітэктар і матэматык. Выкладаў у Віленскай Езуіцкай Акадэміі (1752-1758) і Полацкім калегіюме. Асноўныя працы: езуіцкі касьцёл у Бабруйску (1745-46), будынак езуіцкага калегіюма ў Жодзішках, касьцёл сьв. Ігнацыя, абсэрваторыя
  • (229) – 25.11.1795 г. кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысьць расійскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Рэч Паспалітая спыніла сваё дзяржаўнае існаваньне.
  • (110) – 25.11.1914 г. у Дзедзінцы Браслаўскага пав. нар. а. Часлаў Сіповіч, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, марыянін. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Лёндане, дзе быў ініцыятарам і заснавальнікам Беларускага дому айцоў марыянаў. Памёр 4.10.1981 г. у Лёндане, пахаваны на могілках сьв. Пянкрата.
  • (99) – 25-29.11.1925 г. адбыўся ў Менску І Усебеларускі зьезд паэтаў і пісьменнікаў аб’яднаньня „Маладняк”.
  • (88) – у лістападзе 1936 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар часопіса „25 Сакавіка”. Выданьне было прэсавым органам Руху Маладых Адраджэнцаў. Першым рэдактарам зьяўляўся Вацлаў Папуцэвіч. Часопіс выдаваўся да 1939 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis