Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Рэцэнзія

Усяслаў Чарадзей у школе Равенскага

У Варшаве ўжо некалькі гадоў працуе музычна-тэатральная Мастацкая школа імя Равенскага пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай. 

Зусім нядаўна, на адным з выніковых, перад летнімі канікуламі, мерапрыемстве старэйшыя дзіцячая група паказала ўнікальнае тэатральнае дзейства пад назвай “Фантастычныя прыгоды Усяслава Чарадзея”.

У чым адметнасць гэтай дзеі?

Дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, натхніўшыся жыццём і дзейнасцю легендарнага полацкага князя, напісалі вострасюжэтныя гісторыі ў якіх Чарадзей ратуе палачан ад інфернальнай багіні смерці Мары, перамагае дэманаў Чах-Чахаў, якія скралі Папараць-кветку, едзе ў Японію і змагаецца са славутым монстрам-кайдзю Гадзілай, змагаецца з лютымі разбойнікамі і падступнымі чарнакніжнікамі.

Вучні спярша напісалі свае апавяданні, затым склалі іх у своеасаблівую п’есу, якую акурат і прэзентавалі ў Варшаве, 19-га чэрвеня, у гасцінных сценах Старамейскага дома культуры. 

Па-сутнасці, атрымаўся сапраўдны тэатралізаваны серыял пра беларускага супергероя.

Чарадзей, паводле нястрыманай дзіцячай фантазіі, ператвараўся ў ваўка, лася, салаўя, жука, нават у папраць-кветку. 

Ён сябруе з Лесуном, русалкамі, Верасовікам, Зюзем, Купальскім дзядком ды іншымі айчыннымі міфалагічнымі героямі. 

Было бачна, што юныя аўтары не толькі добра вывучылі біяграфію Усяслава Чарадзея, легенды, звязаныя з ім, той час у якім ён жыў, але і выдатна арыентуюцца ў нашай міфалогіі, шыкоўна ведаюць не толькі галоўных міфічных істот, але і другарадных. 

Акрамя таго тут нямала алюзій з нашым часам і рэаліямі, што робіць гэты твор надзвычай актуальным.

Калі я глядзеў “Фантастычныя прыгоды Усяслава Чарадзея”, то злавіў сябе на думцы, што ў нас пачынае стварацца ўнікальны фэнтэзійны свет, які захопіць сучасных беларускіх школьнікаў, той свет, які у свой час прыдумлялі Толкіен альбо Джаан Роўлінг, той свет, які тварыў Уладзімір Караткевіч.

Артысты ігралі пакуль без касцюмаў і дэкарацый. 

Гэта быў хутчэй эскіз спектакля. Уся сцэнаграфія – дванаццаць крэслаў пастаўленых паўколам. Але энергія артыстаў, іх экспрэсія, радасць ад таго, што яны робяць, пачынаюць захопліваць і гледача. Ты перастаеш бачыць недахопы ці адсутнасць нейкіх тэатральных элементаў, твая фантазія дабудоўвае адсутнае.

Вучні ды іх настаўнікі не збіраюцца спыняцца на дасягнутым.

За лета яны дапрацуюць літаратурны матэрыял.

У планах – выдаць асобным выданнем кнігу “Фантастычныя прыгоды Усяслава Чарадзея”, дзе ілюстрацыі зробяць самі навучэнцы Мастацкай школы імя Равенскага.

Восенню праца над спектаклем працягнецца, так што самае цікавае – наперадзе.

Школа імя Равенскага робіць вельмі важную справу – выхоўвае моладзь, якая пачынае тварыць новы беларускі культурніцкі дыскурс, новую літаратуру, ствараць новых супергерояў, рабіць тое, чаго ніхто з іх папярэднікаў яшчэ не рабіў.

Кастусь Гук

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com