Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Асоба

Усе дарогі вядуць… у Ішкалдзь

Юліта Нойман праз доўгі час жыла ў Германіі, а потым перабралася ў Польшчу. А вось яе карані – з Беларусі. Шмат гадоў даследуе лёсы сваіх продкаў і гісторыю малой айчыны, карыстаючыся ў асноўным дадзенымі лічбавых архіваў і гістарычных сайтаў. У 2020 годзе на свае ўласныя сродкі яна выдала кнігу, прысвечаную малой айчыне сваіх продкаў.

Сям’я спадарыні Юліты паходзіць з-пад Баранавічаў. У саміх Баранавічах нарадзілася мама жанчыны, Яніна. Мама Яніны, Рэгіна Лашук, была медсястрой, у 1930-х гадах яна была адной са стваральніц баранавіцкага аддзялення Чырвонага Крыжа.

Бацька Яніны рана памёр, дзяўчынка шмат часу праводзіла з цёцяй Марыяннай і яе мужам Станіславам Банашкам. Станіслаў Банашак, афіцэр Войска Польскага, паходзіў з Паненкі, падчас вялікапольскага паўстання пайшоў добраахвотнікам у армію, пасля служыў у Краташыне, Быдгашчы, а пазней быў скіраваны на службу да Баранавічаў, дзе пазнаў сваю будучую жонку Марыянну.

Незадоўга да пачатку другой сусветнай вайны памерла маці Яніны. Калі распачалася вайна жаніх яе маці вывез дзяўчынку на захад. Яніна трапіла на прымусовыя работы ў Германію, а пасля вайны асела ў вёсцы пад Пілай. Лёс сям’і Банашкаў склаўся трагічна. Станіслаў у 1939 годзе трапіў у савецкі палон, але змог уцячы адтуль і разам з жонкай перабраўся ў Вялікапольшчу. Падчас акупацыі яны ўдзельнічалі ў выданні падпольнай газеты „Dla Ciebie, Polskо”, але ў 1943 годзе нацыстамі былі арыштаваныя і пакараныя смерцю ў Познані ў вязніцы на вуліцы Млыновай.

Спадарыня Юліта расказвае, што доўгі час пасля вайны яе маці безвынікова шукала Банашкаў. Таму свае геналагічныя даследванні яна разглядае таксама як даніну памяці маме.

З цягам часу рамкі даследаванняў Юліты Нойман расшырыліся. Жанчына пачала цікавіцца не толькі гісторыяй сваёй сям’і, але і гісторыяй малой айчыны сваіх продкаў. Яна даведалася, што сям’я бабулі Рэгіны і яе сястры Марыянны паходзіць з вёскі Макашы ў Баранавіцкім раёне. А цэнтр каталіцкай парафіі, да якой належалі сваякі пані Юліты, з даўніх часоў знаходзіўся у суседняй Ішкалдзі. Апошняя знакамітая сваім старажытным касцёлам Святой Тройцы, які быў паўстаў яшчэ ў XV стагоддзі і ніколі грунтоўна не перабудоўваўся. 

Жанчына вырашыла апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў і у 2020 годзе выдала за ўласныя сродкі кнігу пад назвай „Ішкалдзь і яе аколіцы, факты вядомыя і менш вядомыя”. Кніга прысвечана не толькі сваякам Юліты Нойман, але і іншым людзям, якія ў даўнія часы жылі ў тых краях, гісторыі саміх населенных пунктаў. Са слоў пані Юліты, да напісання кнігі яе схіліў айцец Ян Фібэк з ордэна Меншых Братоў Капуцынаў: „Ён ўжо апісваў гісторыю парафіі ў Ішкалдзі з духоўнага і рэлігійнага боку і мабілізаваў мяне да таго, каб сабраць гістарычныя факты ў адзінае цэлае і перакласці іх на паперу”.

Жанчына планавала выдаць таксама другі том кнігі. Для таго, каб сабраць матэрыял для яе, Юліта Нойман у 2019 годзе ездзіла у Беларусь, у Баранавічы, Ішкалдзь і Макашы. Падчас падарожжа яна зрабіла сотні фотаздымкаў старых нагробкаў на мясцовых могілках.

„Вялікіх адкрыццяў я аднак не зрабіла – прызнаецца пані Юліта, – бадай што адзіным была знаходка нагробка майго прапрадзядулі Паўла Лашука на могілках у Макашах.

Першы том „Ішкалдзі і аколіц” быў выдадзены накладам у 200 экзэмпляраў, частка з іх трапіла да чытачоў у Беларусі. „У той час для мяне склалася вельмі добрая сітуацыя, карэкту бясплатна зрабіла знаёмая рэдактарка, фатаграфіі апрацаваў мой сын, а графічным афармленнем я займалася сама, – успамінае пані Юліта, – я атрымала нават запрашэнне ад Дому Польскага ў Мінску, які хацеў набыць у мяне 10 экзэмпляраў кнігі, але потым усё пайшло не так, як хацелася б, пачалася эпідэмія каранавіруса, а пасля быў жнівень 2020-га… таму нават не ўсе замоўленыя экзэмпляры прыехалі ў Беларусь”. Пані Юліта прызнаецца, што з-за складанай палітычнай сітуацыі яна пакуль страціла цікавасць да напісання другой часткі кнігі, але працягвае займацца генеалогіяй, даследуе касцельныя метрыкі з Ішкалдзі, збірае і апрацоўвае старыя фатаграфіі. 

Што ж, ў свеце ўсё мяняецца, таму пажадаем спадарыні Юліце натхнення і спадзяёмся, што праца над кнігай неўзабаве будзе працягнута.

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (958) – пад 1067 г. у летапісах упамінаюцца Менск і Рша (Орша).
  • (159) – 30.06.1866 г. у Вільні памёр Антон Глінскі (нар. у 1817 г. у Шчорсах на Наваградчыне), пісьменьнік, журналіст. Зьбіраў ды апрацоўваў беларускія народныя казкі, паданьні. У 1851 г. выдаў збор беларускіх казак, перакладзеных на польскую мову „Bajarz polski”. Пахаваны на могілках Роса.
  • (114) – 30.06.1911 г. у Шатэйнях над Невяжай (Літва) нар. Чэслаў Мілаш, польскі паэт і эсэіст. Студыяваў права на Віленскім унівэрсытэце. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў на радыё. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 г. адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. Супрацоўнічаў з парыжскай „Культурай”. Заступіўся за
  • (56) – 30.06.1969 г. у горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці памёр Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і вучоны. Нар. 31.10.1885 г. у Чорным Рэчыцкага пав., закончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1911), працаваў у Інбелкульце і выкладаў геалёгію ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску. Аўтар

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com