Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у верасьні

825 – барацьба ў 1195 г. полацкіх князёў супраць смаленскага князя Давыда Расьцісловіца. Разгром палачанамі войскаў смаленскага князя.

640 – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі.

506 – 8 верасьня 1514 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскую армію пад Оршай (Воршай). Неафіцыйны дзень Беларускага Войска. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў.

415 – 27 верасьня 1605 г. войскі Рэчы Паспалітай разграмілі швэдзкую армію ў Кірхгольмскай бітве.

410 – у верасьні 1610 г. войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

365 – 26 верасьня 1655 г. аблога й спаленьне расійскімі войскамі горада Пінска.

255 – 25 верасьня 1765 г. у Гузаве (зараз Мазавецкае ваяв.) нарадзіўся Міхал Клеофаc Агінскі – дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (памёр 15.10.1833 г. у Флярэнцыі (Італія), дзе пахаваны ў пантэоне Санта Кручэ).

230 – 11.09.1790 г. у Слоніме нар. Вацлаў Пэлікан, мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар (з 1817 г.) і рэктар (1826 – 1831) Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр і пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік каля Барысава.

220 – 2.09.1800 г. у Добруце Шыдлавецкага пав. памёр Мацей Радзівіл (нар. 10.11.1749 г. у Варшаве), драматург і кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт „Агатка, ці Прыезд пана” (1784) і „Войт альбаньскага сяла”..

215 – адкрыцьцё ў 1805 г. гімназіі ў Сьвіслачы – першай гімназіі на беларускіх землях.

210 – 20.09.1810 г. у Вайской каля Камянца нар. Пляцыд Янкоўскі, пісьменнік. У 1818 – 1824 гг. вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Брэсцкай базыльянскай школе, у 1830 г. закончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Выкладаў у Жыровіцкай Духоўнай сэмінарыі, быў вуніяцкім, а пасьля скаcаваньня вуніі – праваслаўным сьвятаром. З 1858 г. жыў у Жыровічах, дзе і памёр 11.03.1872 г. Пісаў на польскай і рускай мовах, на польскую мову перакладаў м. інш. творы У. Шэкспіра.

195 – 16.09.1825 г. у Хорашаўшчыне (Карпіне) памёр Францішак Карпіньскі (нар. 4.10.1741 г. у Галаскове на Украіне), класік сэнтымэнталізму, аўтар вядомых рэлігійных песьняў („Kiedy ranne wstają zorze…”, „Bóg się rodzi…”), успамінаў „Historia mego wieku i ludzi, z którymi żyłem”. З 1819 г. жыў у фальварку Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім павеце. Пахаваны побач касьцёла ў Лыскаве.

190 – 21.09.1830 г. у Вільні памёр Ян Сьнядэцкі (нар. 29.08.1756 г. у Жніне каля Гнезна), астраном і матэматык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэта. Пахаваны ў Яшунах у Літве.

165 – 11 верасьня 1855 г. у Новабеліцы (зараз у межах Гомеля) нарадзіўся Еўдакім Раманаў – беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг (пам. 20.01.1922 г.). Сабраў больш за 10 тыс. фальклёрных твораў, апісаў каля тысячы гарадзішчаў ды іншых арxеалягічных помнікаў. Апублікаваў болей за 200 прац з фальклёру, этнаграфіі ды гісторыі Беларусі. Памёр 20.01.1922 г. у Стаўрапалі ў Расеі.

160 – 5.09.1860 г. у Збочне каля Слоніма нар. Кандрат Лейка, пісьменьнік і пэдагог, аўтар п’есы для дзяцей „Снатворны мак”, з 1911 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”. Памёр 19.09.1921 г. у Здалбунаве на Украіне.

145 – 25 верасьня 1875 г. у в. Асаўцы Кобрыньскага павету нарадзіўся Сяргей Паўловіч, настаўнік, нацыянальны дзеяч. У 1925-1928 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. Адзін з кіраўнікоў Таварыства Беларускай Школы. За беларускую, патрыятычную дзейнасьць пазбаўлены правоў навучаньня. Актыўна выступаў супраць палянізацыі беларускага насельніцтва. Між іншым быў рэдактарам дзіцячага царкоўна-культурнага часопіса „Снапок” (у 1937-1939 гадах), аўтарам школьных падручнікаў ды дапаможнікаў на беларускай мове. Памёр 16.09.1940 г. у Вільні, пахаваны на праваслаўных Свята Ефрасіньнеўскіх могілках.

120 – 1.09.1900 г. у Рудкове на Меншчыне нар. Сымон Баранавых (Баранаў), празаік. Дэбютаваў у 1927 г. У 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 год зняволеньня, загінуў 10.11.1942 г. у ГУЛАГу на Калыме. Аўтар зборніка апавяданьняў „Злосьць” (1930), аповесьцяў „Чужая зямля”, „Межы” (1930), „Пастка” (1935), „Новая дарога” (1936), рамана „Калі ўзыходзіла сонца” (1957). Рэабілітаваны ў 1954 г.

114 – 14 верасьня 1906 г. выйшаў у Вільні першы нумар „Нашай Долі”. Сьвет пабачыла толькі 6 нумароў, зь якіх большасьць канфіскавала расейская цэнзура. Газэта была ліквідавана ўладамі.

110 – 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна нар. Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік (памёр 4.10.1976 г. у Ленкаўшчыне каля Маладэчна).

105 – 1.09.1915 г. у Мокрым на Магілёўшчыне нар. Масей Сяднёў, беларускі эміграцыйны пісьменнік; у час ІІ сусьветнай вайны з 1943 г. у Беластоку, пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША, дзе памёр 5.02.2001 г.

105 – у верасьні 1915 г. нямецкія войскі занялі чарговыя беларускія землі – 3.09.1915 г. захапілі Гародню. Бежанства беларускага-праваслаўнага насельніцтва ў глыб Расіі.

100 – 14 верасьня 1920 г. пастаноўкай „Рысь” паводле аповесьці Э. Ажэшка „У зімовы вечар” пачаў сваю дзейнасьць Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр ім. Янкі Купалы ў Менску.

100 – 27.09.1920 г. войскі С. Булак-Балаховіча захапілі Пінск.

95 – 22 верасня 1925 г. у лесьнічоўцы Уздымач каля Слуцка нар. Алесь Траяноўскі – пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст. Перакладаў з лужыцкай (м. інш. складальнік анталёгіі паэзіі лужыцкіх Сэрбаў), кашyбскай, польскай, украінскай моваў. Памёр 18.03.2005 г. на плябаніі Чырвонага касьцёла ў Менску, пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

75 – 12.09.1945 г. у Дамашах Маладзечанскага раёна нар. Рыгор Семашкевіч, пісьменьнік і літаратуразнавец, аўтар прац „Браніслаў Эпімах-Шыпіла” (1968) і „Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе” (1971). Памёр 11.06.1982 г. у Менску, пахаваны на Паўночных могілках.

60 – 2.09.1960 г. на эміграцыі памёр Станіслаў Касьцялкоўскі (нар. 24.10.1881 г. у Гродне), гісторык Віленскага ўнівэрсытэту ў міжваенны час, аўтар манаграфіі пра Антона Тызэнгаўза.

60 – 3.09.1960 г. памёр Міхась Васілёк (Касьцевіч), паэт. Нар. 14.11.1905 г. у Баброўні на Гродзеншчыне, публікаваў з 1926 г. у заходнебеларускай прэсе. У 1929 г. у Вільні выйшаў першы яго зборнік лірыкі „Шум баравы” (канфіскаваны паліцыяй), у 1937 г. – „З сялянскіх ніў”. Пасьля ІІ сусьветнай вайны выйшлі зборнікі яго паэзіі „Выбраныя вершы” (1950), „Выбраныя творы” (1955), „Зоры над Нёманам” (1963), „Вершы” (1973). М. Васілёк пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Гародні, дзе і памёр.

55 – 25.09.1965 г. у Гільдэсгайм у Нямеччыне памёр Міхась Маскалік (нар. 18.03.1903 г. у Гарадзеі), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, беларускі хадэцкі дзеяч.

45 – 21.09.1975 г. у Менску памёр Міхась Лынькоў, пісьменнік (нар. 30.01.1899 г. у Зазыбах на Вілейшчыне). Пахаваны га Усходніх могілках Менска.

45 – 22.09.1975 г. у Слоніме памёр Павел Крынчык (нар. 15.09.1898 г. у Едначах каля Слоніма), беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутут польскага Сойму ў 1929-1930 гг.; у 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на турэмнае зняволеньне, пасьля абмену палітвязьнямі ў 1932 г. – у БССР, дзе ў 1935 г. быў рэпрэсаваны, а ў 1937 г. зняволены ў гулагу Эльгенэ Магаданскай вобласьці. У 1945 г. вярнуўся на радзіму, з 1951 г. жыў у Слоніме.

30 – 10.09.1990 г. – устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    455 – 12.03.1569 г. Падляшскае ваяводзтва, якoе знаходзілася ў межах Вялікага Княства Літоўскага, на моцы каралеўскага універсала было інкарпаравана (уключана) у межы Каралеўства Польскага. 455 – 17.03.1569 г. у Заблудаве быў закончаны друк „Евангельля вучыцельнага”. 230 – 24.03.1794 г. пачалося …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis