Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у верасні

750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі.

510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў. Дзень Беларускай вайсковай славы. 

495 – 29.09.1529 г. зацьвярджэньне і ўвядзеньне ў дзеяньне 1-га Статута Вялікага Княства Літоўскага – збору законаў феадальнага права, які з’яўляецца помнікам беларускай юрыдычнай думкі, пісьменнасьці і мовы. Друкарскім спосабам на беларускай мове быў перавыдадзены ў 1841 г. у Познані.

310 – 4.09.1714 г. у Дзітрыках каля Ліды нарадзіўся беларуска-лацінскі паэт Міхал Карыцкі (пам. 10.03.1781 г. у Менску), аўтар зборніка „Песьні” (Полацк 1817).

260 –  7.09.1764 г. каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

210 – 2.09.1814 г. у Ліёне у Францыі памёр Жан Эмануэль Жылібэр, французскі натураліст, хірург і анатом. Нар. 21.06.1741 г. у Ліёне, арганізаваў і кіраваў Гродзенскай Мэдычнай Акадэміяй (1775-1781), у Гродне заснаваў таксама акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у  1781-1783 гг. прафэсар мэдычнага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні. З 1783 года ў Францыі.

165 – 4.09.1859 г. у фальварку Судзіловічы Лепельскага пав. (зараз в. Будзькаўшчына Полацкага р-на) нар. Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, часта званы патрыярхам Адраджэньня. Быў адным з заснавальнікаў у Пецярбурзе выдавецкай суполкі „Заглянe сонца і ў наша аконца” (1906-1914), духовым апекуном многіх пазьнейшых лідэраў беларускага руху. Памёр у выніку савецкіх рэпрэсій 6.06.1934 г. у Ленінградзе.

140 – 14.09.1884 г. у засьценку Вераскоўшчына Наваградзкага пав. нар. кс. Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч. Актыўна выступаў перад польскімі касьцельнымі і дзяржаўнымі ўладамі за вядзеньне багаслужбы ў касьцёлах на беларускай мове. У 1939 г. быў арыштаваны і закатаваны савецкімі ўладамі (пам. у 1946 г. у Бутырскай турме ў Маскве).

120 – 8.09.1904 г. на Наваградчыне нар. епіскап Віцебскі і Полацкі Афанасій (Антон Мартас). Закончыў Багаслоўскі факультэт Варшаўскага Унівэрсытэта (1930), быў манахам у Пачаеўскай лаўры. У часе ІІ сусьветнай вайны пррымаў удзел у беларускім нацыянальным руху, быў епіскапам Віцебскім і Полацкім, удзельнічаў ва Усебеларускім Праваслаўным Саборы ў Менску ў жніўні 1942 г., на якім была абвешчана аўтакефалія Беларускай праваслаўнай царквы. З 1944 г. у эміграцыі. Памёр 3.11.1983 г. у Буэнас-Аірэсе ў Аргентыне. Напісаў кнігі: „Матар’ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы” (1947) і „Беларусь в исторической и церковной жизни” (1966).

120 – 24.09.1904 г. у Цяцерках на Браслаўшчыне нар. Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і мэмуарыст. Вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі і ў Радашковіцкай Беларускай Гімнaзіі. У 1929 г. паступіў у Віленскі Унівэрсытэт, які закончыў у 1938 г. Быў дзеячам Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры, Беларускага Навуковага Таварыства; супрацоўнічаў з газэтай «Беларуская крыніца». Быў рэдактарам «Шляху Моладзі» (1929-1931). У  1931-1933 гг. працаваў бібліятэкарам у Навукова-Дасьледчым Інстытуце Усходняй Эўропы ў Вільні, пасьля ў Бібліятэцы імя Урублеўскіх – у кастрычніку 1939 г. стаў яе дырэктарам. У 1941 г. быў дырэктарам Беларускага Музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Падчас нямецкай акупацыі быў павятовым інспэктарам асьветы ў Ашмяне і вучыў беларускай мовы ў Мэдычным Інстытуце ў Новай Вілейцы. Пасьля вайны быў арыштаваны і пару месяцаў прасядзеў на Лукішках. У 1948-1949 гг. быў старшынёй сельскага савета ў Немэнчынку. У 1949 г. быў арыштаваны і сасланы ў Краснаярскі край у пасёлак Ужур, у 1952 г. прысудзілі яму 25 гадоў лагероў у Варкуце, адкуль у 1957 г. пераехаў у Польшчу, працаваў у Этнаграфічным Музэі ў Торуні (да 1970 г.). Тады таксама пачаў супрацоўніцтва з Беларускім Грамадзка-Культурным Таварыствам і тыднёвікам «Ніва», у якім публікаваў этнаграфічныя артыкулы і ўспаміны (пра Браніслава Тарашкевіча), пісаў успаміны. Памёр у Торуні 13.09.1983 г. У 2004 г. у 100-годдзе яго нараджэньня Этнаграфічны Музэй у Торуні зладзіў канферэнцыю і выстаўку яму прысьвечаную, матэрыялы якой былі выдадзеныя ў 2009 г.

115 – 27.09.1909 г. у Скварцах каля Койданава нар. Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 г. закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум, быў членам літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927 г.. У студзені 1933 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі ў Ірбіце ў Сьвярдлоўскай вобласьці. Паўторна арыштаваны 2.10.1937 г. і таго ж дня расстраляны. У 1974 г. выйшаў зборнік апавяданьняў і аповесьцей „Ні госьць ні гаспадар”.

110 – 25.09.1914 г. у Зэльве Гродзенскага пав. нар. Аўген Смаршчок, праваслаўны сьвятар, старшыня Саюза Беларусаў у Бэльгіі. Рукапаложаны ў сан сьвятара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у 1950 г., быў адным з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бэльгіі. Памёр 25.09.1984 г. у Грэверы каля Лювэну ў Бэльгіі. 

105 – у верасьні 1919 г.  была створана Вайскова-Дыпляматычная місія Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі, якую узначаліў Кастусь Езавітаў. Місія дзейнічала да 1.02.1921 г.

105 – 18.09.1919 г. уваход польскіх войскаў з Язэпам Пілсудскім у Менск.

100 – 23.09.1924 г. у Койданаве Мінскай вобласьці нар. Артур Вольскі, беларускі пісьменьнік. Вучыўся ў Віцебскім Мастацкім Вучылішчы (1938-1941), у часе вайны служыў на Далёкім Усходзе. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыях газэт і часопісаў „Чырвоная зьмена”, „Бяроўка”, „Вясёлка”, рэдактарам у выдавецтве „Юнацтва”. Публікаваў з 1937 г., выдаў зборнікі паэзіі м. ін. „Водбліскі далёкіх маякоў” (1958), „Дабрата” (1966),  „Наваселле дрэў” (1990), вядомы аўтар дзіцячай літаратуры, м. ін.: „Маленькім сябрам” (1955), „Жывыя літары” (1973), „Еду ў госці да слана” (1978). Памёр у Менску 25.09.2002 г., пахаваны на Паўночных могілках.

95 – 10.09.1929 г. у Рославе Смаленскай вобласьці нар. Яўген Глебаў, кампазытар і пэдагог, аўтар м. ін. балетаў „Мара”, „Альпійская балада”, оперы „Майстар і Маргарыта”, аперэты „Мільянерка”, сімфоніяў, твораў для аркестры. Памёр у Менску 12.01.2000 г., пахаваны на Усходніх могілках.

95 – 12.09.1929 г. у Калюціне Расонскага раёна Віцебскай вобласьці нар. Мікалай Матукоўскі, вядомы сучасны беларускі драматург. Пачаў літаратурную працу з 1952 г., аўтар зборнікаў „П’есы” (1979) і „Мудрамер” (1989). Памёр у Менску 28.09.2001 г. 

95 – 15.09.1929 г. у Менску нар. Арлен Кашкурэвіч, мастак. Працаваў у галіне станкавай і кніжнай графікі. Памёр у Менску 26.08.2013 г., пахаваны на Усходніх могілках. 

90 – 2.09.1934 г. памёр у Вільні Мікола Ільяшэвіч – грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік (нар. 18.03.1903 г. у Пружане). Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі ды Пражскага Унівэрсытэту. Падчас вучобы ў Празе з’яўляўся старшынёй Беларускага Культурнага Таварыства імя Францішка Скарыны. Пасьля вяртаньня ў Вільню працаваў настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі ды Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі. Рэдагаваў часопіс „Саха”.

90 – 12.09.1934 г. памёр Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Нар. 17.12.1883 г. у Менску, вучыўся ў Бэрлінскім і Маскоўскім унівэрсытэтах, з 1922 г. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта, з 1928 г. – прафэсар. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. 

90 – 30.09.1934 г. у Маскве памёр Мітрафан Доўнар-Запольскі, гісторык, этнограф, эканаміст. Нар. 14.06.1867 г. у Рэчыцы, закончыў Кіеўскі Унівэрсытэт (1894), заснавальнік Азэрбэйджанскага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Баку, аўтар „Гісторыі Беларусі” і шматлікіх этнаграфічных, гістарычных і эканамічных прац. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.

85 – 1.09.1939 г. пачатак 2-й сусьветнай вайны.

85 – 1.09.1939 г. загінуў Язэп Горыд, мастак. Нар. 27.07.1896 г. у Адэсе, вучыўся на Мастацкім факультэце Віленскага Унівэрсытэта (1923 – 1928). Вучыўся таксама ў Парыжы, дзе меў выстаўкі (1925, 1928, 1930). Ілюстраваў сатырычны часопіс „Маланка”, афармляў кнігі М. Багдановіча „Вянок” (ІІ выданьне), М. Васілька „Шум баравы”, М. Танка „Журавінавы цвет”, Р. Шырмы „Беларускія народныя песні”, падручнікі.

85 – 17.09.1939 г. савецкія войскі перайшлі савецка-польскую мяжу. 28 верасьня 1939 г. быў падпісаны савецка-нямецкі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, у якім між іншым гэтыя дзьве дзяржавы дамовіліся адносна новай дзяржаўнай мяжы. Беласточчына апынулася ў межах СССР, Віленшчына з Вільняй (10.10.1939 г.) была пераказана савецкім бокам летувіскай дзяржаве.

85 – 30.09.1939 г. у Вільні памёр Стары Улас (Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі), беларускі паэт. Нар. 22.03.1865 г. у Валожыне. Пачаў публікаваць у 1907 г. у „Нашай Ніве”. У міжваенны час жыў у Шашэльгішках Віленскага павета, дзе займаўся земляробствам. У 1990 г. выйшла кніга яго вершаў і публіцыстыкі „Год беларускі”. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.  

80 – 1.09.1944  г. пачалі працаваць Беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, Беларуска-Руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй усходняй Беласточчыне. З 1945 г. школы гэтыя былі ліквідаваныя адміністрацыйнымі ўладамі. У 1947 г. не дзейнічала ніводная беларуская школа ды іншая культурная ўстанова.

80 – 12.09.1944 г. памёр у зьняволеньні ва Узбецкай ССР Алесь Гародня (Аляксандр Функ), беларускі пісьменьнік. Нар. у 1899 г. у Пярмі (Расія). Да беларускага руху далучыўся ў Маскве ў 1917 г., быў тэхнічным рэдактарам часопіса „Чырвоная Беларусь”. У 1930 г. быў арыштаваны і асуджаны да зняволеньня. У друку пачаў выступаць з празаічнымі творамі ў 1925 г., выдаў аповесьці „На крэсах” (1927), „Варта на Рэйне” (1930).

80 – у верасьні 1944 г. загінуў пры падаўленьні нямецкімі войскамі Варшаўскага паўстаньня Ілья Ляўковіч (Гальяш Леўчук — нар. 20.07.1880 г. у Слоніме), беларускі паэт і пратэстанцкі дзеяч. Выдаў зборнік вершаў „Чыжык беларускі” (Вільня 1912).

75 – 1.09.1949 г. рашэньнем Сакратарыята КЦ ПАРП (KC PZPR) пачалася адбудова школьніцтва на беларускай мове на тэрыторыі Беласточчыны.

70 – 15.09.1954 г. у Падсьвільлі Глыбоцкага р-на памёр Язэп Драздовіч, выдатны мастак, скульптар, этнограф. Нар. 13.10.1888 г. у засьценку Пунькі Дзісенскага пав. Адыграў вялікую ролю у беларускім культурным жыцьці Заходняй Беларусі. Між іншым у 1927 г. заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай Беларускай Гімназіі, зьбіраў экспанаты для беларускага музэя імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пахаваны ў Ліплянях.

60 – 12.09.1964 г. у польскім шпіталі ў Пэнлей у Вялікабрытаніі памёр Сяргей Пясэцкі, вядомы польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня. Нар. 1.04.1901 г. у Ляхавічах, вучыўся ў гімназіях у Менску і Бабруйску. Падчас І сусьветнай вайны ў бежанстве ў Расіі, 1919 г. – у беларускіх вайсковых фармаваньнях, м. інш. у антыбальшавіцкім „Зялёным Дубе”. У міжваенны час ў Вільні – быў кантрабандыстам, разведчыкам. У  1926-1937 гг. сядзеў у турмах за разбой. Там пачаў пісаць кнігі, м. інш. „Kochanka Wielkiej Niedźwiedzicy” (Варшава 1937), якая прынесла яму пісьменніцкую славутасць. Дзякуючы Мэльхіёру Ваньковічу, які паспрыяў друку яго кнігі, выйшаў на свабоду. У час ІІ сусьветнай вайны быў у польскім падпольлі – у АК, пасьля вайны – у Гданьску. У 1946 г. быў перакінуты за мяжу, апынуўся ў Італіі. З 1952 г. жыў у Вялікабрытаніі. Напісаў 14 кніг, сярод якіх: „Piąty etap” (Warszawa 1938), „Bogom nocy równi” (Warszawa 1939), „Jabłuszko” (Rzym 1946), „Spojrzę ja w okno…” (Rzym 1947), „Nikt nie da nam zbawienia” (Rzym 1947), „7 pigułek Lucyfera” (Londyn 1948), „Zapiski oficera Armii Czerwonej” (Londyn 1957), „Żywot człowieka rozbrojonego” (Londyn 1962), „Człowiek przemieniony w Wilka” (Londyn 1964), „Dla honoru Organizacji” (Londyn 1964), „Adam i Ewa” (Warszawa 1999), „Mgła” (Warszawa 1999), якія шмат разоў перавыдаваліся ў Польшчы пасьля 1980 г. На беларускую мову перакладены Алесем Астраўцом „Запіскі афіцэра Чырвонай арміі” (Мінск 2005) і Фэліксам Янушкевічам  „Каханак Вялікай Мядзьведзіцы” (Мінск 2009).

60 – 14.09.1964 г. у Менску памёр Язэп Пушча (Іосіф Плашчынскі), беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк” і „Узвышша”. Нар. 20.05.1902 г. у Каралішчавічах каля Менска. У 1920 г. закончыў Менскае рэальнае вучылішча, у 1925-1927 гг. вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, а пасьля – у Ленінградзкім (да 1929 г.). Быў стыль-рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. 25.07.1930 г. арыштаваны і прыгавораны на 5 лет высылкі на Урал. У гады вайны мабілізаваны ў армію. З 1958 г. жыў у Менску. Пачаў публікаваць з 1922 г. Славу здабылі яго „Лісты да сабакі”. Пахаваны ў Каралішчавічах.

35 – 28.09.1989 г. пачала працаваць Жыровіцкая праваслаўная духоўная сэмінарыя.

35 – у верасьні 1989 г. выйшаў у Менску 1 нумар часопіса „Спадчына”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (199) – 16.09.1825 г. у Хорашаўшчыне (Карпіне) памёр Францішак Карпіньскі (нар. 4.10.1741 г. у Галаскове на Украіне), класік сэнтымэнталізму, аўтар вядомых рэлігійных песьняў („Kiedy ranne wstają zorze…”, „Bóg się rodzi…”), успамінаў „Historia mego wieku i ludziz którymi żyłem”. З 1819 г. жыў у фальварку Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім павеце. Пахаваны побач касьцёла ў Лыскаве.
  • (86) – 16.09.1938 г. у в. Валокі Хойніцкага р-на нар. Віктар Дашук, выдатны беларускі кінарэжысёр-дакумэнталіст.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis