Pa prostu / Па-просту

  • Nimiecki „palicjant” z Plantaŭ (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Pra nimieckich palicjantaŭ z hetaj wioski (u papierach Nowaj Świdziłaŭki), szto sześć wiorst na pałudniowy zachad ad Krynak, ja ŭże pisaŭ. Zaraz jak nastali hitleraŭcy, u aŭguście 1941 r. kala dwaccaci maładych mużczyn – katolikaŭ z Planataŭ, Guraniaŭ, Barsukowiny i Padlipak pryjszli na pastarunak nimieckaj…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у верасьні

830 – барацьба ў 1195 г. полацкіх князёў супраць смаленскага князя Давыда Расьцісловіца. Разгром палачанамі войскаў смаленскага князя.

644 – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі.

510 – 8 верасьня 1514 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскую армію пад Оршай (Воршай). Неафіцыйны дзень Беларускага Войска. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў.

959 – 27 верасьня 1605 г. войскі Рэчы Паспалітай разграмілі швэдзкую армію ў Кірхгольмскай бітве.

415 – у верасьні 1610 г. войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

369 – 26 верасьня 1655 г. аблога й спаленьне расійскімі войскамі горада Пінска.

259 – 25 верасьня 1765 г. у Гузаве (зараз Мазавецкае ваяв.) нарадзіўся Міхал Клеофа c Агінскі – дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (памёр 15.10.1833 г. у Флярэнцыі (Італія), дзе пахаваны ў пантэоне Санта Кручэ).

234 – 11.09.1790 г. у Слоніме нар. Вацлаў Пэлікан, мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар (з 1817 г.) і рэктар (1826 – 1831) Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр і пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік каля Барысава.

224 – 2.09.1800 г. у Добруце Шыдлавецкага пав. памёр Мацей Радзівіл (нар. 10.11.1749 г. у Варшаве), драматург і кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт „Агатка, ці Прыезд пана” (1784) і „Войт альбаньскага сяла”..

220 – адкрыцьцё ў 1805 г. гімназіі ў Сьвіслачы – першай гімназіі на беларускіх землях.

214 – 20.09.1810 г. у Вайской каля Камянца нар. Пляцыд Янкоўскі, пісьменнік. У 1818 – 1824 гг. вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Брэсцкай базыльянскай школе, у 1830 г. закончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Выкладаў у Жыровіцкай Духоўнай сэмінарыі, быў вуніяцкім, а пасьля скаваньня вуніі – праваслаўным сьвятаром. З 1858 г. жыў у Жыровічах, дзе і памёр 11.03.1872 г. Пісаў на польскай і рускай мовах, на польскую мову перакладаў м. інш. творы У. Шэкспіра.

199 – 16.09.1825 г. у Хорашаўшчыне (Карпіне) памёр Францішак Карпіньскі (нар. 4.10.1741 г. у Галаскове на Украіне), класік сэнтымэнталізму, аўтар вядомых рэлігійных песьняў („Kiedy ranne wstają zorze…”, „Bóg się rodzi…”), успамінаў „Historia mego wieku i ludzi, z którymi żyłem”. З 1819 г. жыў у фальварку Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім павеце. Пахаваны побач касьцёла ў Лыскаве.

194 – 21.09.1830 г. у Вільні памёр Ян Сьнядэцкі (нар. 29.08.1756 г. у Жніне каля Гнезна), астраном і матэматык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэта. Пахаваны ў Яшунах у Літве.

169 – 11 верасьня 1855 г. у Новабеліцы (зараз у межах Гомеля) нарадзіўся Еўдакім Раманаў – беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг (пам. 20.01.1922 г.). Сабраў больш за 10 тыс. фальклёрных твораў, апісаў каля тысячы гарадзішчаў ды іншых археалягічных помнікаў. Апублікаваў болей за 200 прац з фальклёру, этнаграфіі ды гісторыі Беларусі. Памёр 20.01.1922 г. у Стаўрапалі ў Расеі.

164 – 5.09.1860 г. у Збочне каля Слоніма нар. Кандрат Лейка, пісьменьнік і пэдагог, аўтар п’есы для дзяцей „Снатворны мак”, з 1911 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”. Памёр 19.09.1921 г. у Здалбунаве на Украіне.

149 – 25 верасьня 1875 г. у в. Асаўцы Кобрыньскага павету нарадзіўся Сяргей Паўловіч, настаўнік, нацыянальны дзеяч. У 1925-1928 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. Адзін з кіраўнікоў Таварыства Беларускай Школы. За беларускую, патрыятычную дзейнасьць пазбаўлены правоў навучаньня. Актыўна выступаў супраць палянізацыі беларускага насельніцтва. Між іншым быў рэдактарам дзіцячага царкоўна-культурнага часопіса „Снапок” (у 1937-1939 гадах), аўтарам школьных падручнікаў ды дапаможнікаў на беларускай мове. Памёр 16.09.1940 г. у Вільні, пахаваны на праваслаўных Свята Ефрасіньнеўскіх могілках.

125 – 1.09.1900 г. у Рудкове на Меншчыне нар. Сымон Баранавых (Баранаў), празаік. Дэбютаваў у 1927 г. У 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 год зняволеньня, загінуў 10.11.1942 г. у ГУЛАГу на Калыме. Аўтар зборніка апавяданьняў „Злосьць” (1930), аповесьцяў „Чужая зямля”, „Межы” (1930), „Пастка” (1935), „Новая дарога” (1936), рамана „Калі ўзыходзіла сонца” (1957). Рэабілітаваны ў 1954 г.

118 – 14 верасьня 1906 г. выйшаў у Вільні першы нумар „Нашай Долі”. Сьвет пабачыла толькі 6 нумароў, зь якіх большасьць канфіскавала расейская цэнзура. Газэта была ліквідавана ўладамі.

114 – 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна нар. Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік (памёр 4.10.1976 г. у Ленкаўшчыне каля Маладэчна).

110 – 1.09.1915 г. у Мокрым на Магілёўшчыне нар. Масей Сяднёў, беларускі эміграцыйны пісьменнік; у час ІІ сусьветнай вайны з 1943 г. у Беластоку, пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША, дзе памёр 5.02.2001 г.

110 – у верасьні 1915 г. нямецкія войскі занялі чарговыя беларускія землі – 3.09.1915 г. захапілі Гародню. Бежанства беларускага-праваслаўнага насельніцтва ў глыб Расіі.

104 – 14 верасьня 1920 г. пастаноўкай „Рысь” паводле аповесьці Э. Ажэшка „У зімовы вечар” пачаў сваю дзейнасьць Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр ім. Янкі Купалы ў Менску.

104 – 27.09.1920 г. войскі С. Булак-Балаховіча захапілі Пінск.

99 – 22 верасня 1925 г. у лесьнічоўцы Уздымач каля Слуцка нар. Алесь Траяноўскі – пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст. Перакладаў з лужыцкай (м. інш. складальнік анталёгіі паэзіі лужыцкіх Сэрбаў), кашyбскай, польскай, украінскай моваў. Памёр 18.03.2005 г. на плябаніі Чырвонага касьцёла ў Менску, пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

79 – 12.09.1945 г. у Дамашах Маладзечанскага раёна нар. Рыгор Семашкевіч, пісьменьнік і літаратуразнавец, аўтар прац „Браніслаў Эпімах-Шыпіла” (1968) і „Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе” (1971). Памёр 11.06.1982 г. у Менску, пахаваны на Паўночных могілках.

64 – 2.09.1960 г. на эміграцыі памёр Станіслаў Касьцялкоўскі (нар. 24.10.1881 г. у Гродне), гісторык Віленскага ўнівэрсытэту ў міжваенны час, аўтар манаграфіі пра Антона Тызэнгаўза.

64 – 3.09.1960 г. памёр Міхась Васілёк (Касьцевіч), паэт. Нар. 14.11.1905 г. у Баброўні на Гродзеншчыне, публікаваў з 1926 г. у заходнебеларускай прэсе. У 1929 г. у Вільні выйшаў першы яго зборнік лірыкі „Шум баравы” (канфіскаваны паліцыяй), у 1937 г. – „З сялянскіх ніў”. Пасьля ІІ сусьветнай вайны выйшлі зборнікі яго паэзіі „Выбраныя вершы” (1950), „Выбраныя творы” (1955), „Зоры над Нёманам” (1963), „Вершы” (1973). М. Васілёк пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Гародні, дзе і памёр.

59 – 25.09.1965 г. у Гільдэсгайм у Нямеччыне памёр Міхась Маскалік (нар. 18.03.1903 г. у Гарадзеі), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, беларускі хадэцкі дзеяч.

49 – 21.09.1975 г. у Менску памёр Міхась Лынькоў, пісьменнік (нар. 30.01.1899 г. у Зазыбах на Вілейшчыне). Пахаваны га Усходніх могілках Менска.

49 – 22.09.1975 г. у Слоніме памёр Павел Крынчык (нар. 15.09.1898 г. у Едначах каля Слоніма), беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутут польскага Сойму ў 1929-1930 гг.; у 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на турэмнае зняволеньне, пасьля абмену палітвязьнямі ў 1932 г. – у БССР, дзе ў 1935 г. быў рэпрэсаваны, а ў 1937 г. зняволены ў гулагу Эльгенэ Магаданскай вобласьці. У 1945 г. вярнуўся на радзіму, з 1951 г. жыў у Слоніме.

34 – 10.09.1990 г. – устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (172) – 1.09.1853 г. у Варшаве нар. Міхал Федароўскі (пам. тамжа 10.06.1923 г.), фальклярыст, этнограф, археоляг. У 1877 г. пераехаў у Пружанскі павет, дзе пражыў амаль 30 гадоў. Сабраў каля паўтары тысячы беларускіх песенных і танцавальных мэлёдый, каля 10 тысяч прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, зьмешчаных у васьмітомным выданьні „Люд беларускі” (1887-1905). Значную частку іх запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, вакол Беластока, Нараўкі. Пахаваны на могілках Павонзкі ў Варшаве.
  • (125) – 1.09.1900 г. у Рудкове на Меншчыне нар. Сымон Баранавых (Баранаў), празаік. Дэбютаваў у 1927 г. У 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 год зняволеньня, загінуў 10.11.1942 г. у ГУЛАГу на Калыме. Аўтар зборніка апавяданьняў „Злосьць” (1930), аповесьцяў „Чужая зямля”, „Межы” (1930), „Пастка” (1935), „Новая дарога” (1936), рамана „Калі ўзыходзіла сонца” (1957). Рэабілітаваны ў 1954 г.
  • (112) – 1.09.1913 г. у в. Мокрае Клімавіцкага р-на нар. Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік. Вучыўся ў Мсьціслаўскім пэдагагічным тэхнікуме (1930-1932) і Мінскім пэдагагічным інстытуце (1933-1936). У 1936 г. рэпрэсаваны. У 1943 г. апынуўся ў Беластоку, супрацоўнічаў з газэтай „Новая Дарога”, сябраваў з Хведарам Ільляшэвічам. З 1944 г. на эміграцыі, спярша ў Нямеччыне, а з 1950 г. у ЗША (Глен-Коў), дзе памёр 5.02.2001 г.  Напісаў раманы „Раман Корзюк” (1985), „І той дзень надыйшоў” (1987), зборнік вершаў „Патушаныя зоры” (1992), успаміны „Масеева кніга” (1995).
  • (110) – 1.09.1915 г. у Мокрым на Магілёўшчыне нар. Масей Сяднёў, беларускі эміграцыйны пісьменнік; у час ІІ сусьветнай вайны з 1943 г. у Беластоку, пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША, дзе памёр 5.02.2001 г.
  • (87) – 1.09.1938 г. расстраляны кс. Адам Пучкар-Хмялеўскі (нар. 24.12.1891 г. у Івянцы). Пасьвячоны ў сьвятары ў 1916 г. Служыў у Савецкай Беларусі, м. інш. быў пробашчам Мінскага катэдральнага касьцёла з 1929 г. Быў прыхільнікам беларусізацыі касьцёла. Арыштаваны ў 1933 г. і сасланы на Салаўкі. 
  • (86) – 1.09.1939 г. загінуў Язэп Горыд, мастак. Нар. 27.07.1896 г. уАдэсе, вучыўся на Мастацкім факультэце Віленскага Унівэрсытэта (1923 – 1928). Вучыўся таксама ў Парыжы, дзе меў выстаўкі (1925, 1928, 1930). Ілюстраваў сатырычны часопіс „Маланка”, афармляў кнігі М. Багдановіча „Вянок” (ІІ выданьне), М. Васілька „Шум баравы”, М. Танка „Журавінавы цвет”, Р. Шырмы „Беларускія народныя песні”, падручнікі.
  • (86) – 1.09.1939 г. пачалася ІІ сусветная вайна. 17.09.1939 г. савецкія войскі перайшлі савецка-польскую мяжу. 28 верасьня 1939 г. быў падпісаны савецка-нямецкі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, у якім між іншым гэтыя дзьве дяржавы дамовіліся адносна новай дзяржаўная мяжы. Беласточчына апынулася ў межах СССР, Віленшчына з Вільняй (10.10.1939 г.) была пераказана савецкім бокам летувіскай дзяржаве.
  • (81) – 1.09.1944 г. пачалі працаваць Беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, Беларуска-Руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй усходняй Беласточчыне. З 1945 г. школы гэтыя былі ліквідаваныя адміністрацыйнымі ўладамі. У 1947 г. не дзейнічала ніводная беларуская школа ды іншая культурная ўстанова.
  • (76) – 1.09.1949 г. рашэньнем Сакратарыята КЦ ПАРП (KC PZPR) пачалася адбудова школьніцтва на беларускай мове на тэрыторыі Беласточчыны.
  • (53) – 1.09.1972 г. асьветныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі ліквідавалі 9 апошніх беларускіх школаў (зь беларускай мовай навучаньня) у Бельскім і Гайнаўскім паветах. Сталася так па просьбе Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, якую падпісалі старшыня арганізацыі Міхась Хмялеўскі і сакратар Янка Зенюк.
  • (29) – 1.09.1996 г. перастала вяшчаць у Менску адзіная незалежная, беларускамоўная радыёстанцыя ў Беларусі „Радыё 101,2”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com