Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У траўні

765 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.

735 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна.

525 – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

445 – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.

365   расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле падлікаў гісторыкаў каля паловы насельніцтва беларускіх земляў загінула, памерла ад голаду або была ўзята ў палон. Гэтая вайна стала вялікай дэмаграфічнай трагедыяй.

320 – у Амстэрдаме ў 1699-1706 гадах беларускі кнігавыдавец і асьветнік Ілья Капіевіч склаў ды выдаў каля 20 сьвецкіх навуковых кніг.

175 – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.

225 – 7.05.1794 г. Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, у якім абяцаў сялянам палепшыць іх юрыдычны статус.

155 – 10.05.1864 г. у Магілёве расстраляны Міхал Аскерка (нар. у 1836 г. у Менску), лекар, камісар Менскай губерні ў студзеньскім паўстаньні. Арыштаваны 4.11.1864 г.

150 – 21.05.1869 г. у Сцепанаване (Армэнія) нар. Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст. Закончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ. (1899). Настаўнічаў і кіраваў харамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве, з 1935 г. – у Менску. Памёр 27.12.1964 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

135 – 20.05.1884 г. у Бахаравічах каля Пухавіч нар. Канстанцін Алексютовіч, балетмайстар у Беларускім Дзяржаўным Тэатры –1 у Менску (1921 – 1928), з 1930 г. – у Тэатры Юнага Гледача, у. 1937 – 1941 гг. – кіраўнік Ансамбля Беларускай Народнай Песьні і Танца Беларускай Філармоніі. Стварыў сцэнічныя варыянты шматлікіх традыцыйных народных танцаў. Памёр 26.02.1943 г. у Самаркандзе.

130 – 20.05.1889 г. у Пабяржы Віленскага пав. нар. Генрых Грыгоніс, акцёр. З 1919 г. у Першым Беларускім Таварыстве Драмы і Камэдыі, з 1921 г. – у Беларускім Дзяржаўным Тэатры–1. Іграў ролі м. ін.: Каваля („Каваль-ваявода” Е. Міровіча), Данілы („На Купальле” М. Чарота), Жердэна („Мешчанін – дваранінам” Мальера. Памёр 4.11.1955 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

125 – 1.05.1894 г. у Паставах нар Мадэст Яцкевіч, праваслаўны сьвятар; у 1921 г. закончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, служыў у прыходах Трокі, Гейшышкі, Габы, Вільня. У 1944 г. у эміграцыі, сьпярша ў Аўстрыі, пазьней у Аргентыне, а з 1956 г. – у Аўстраліі (Мэлбурн), дзе арганізаваў парафію Трох Віленскіх Пакутнікаў БАПЦ, а ў 1962 г. – парафію Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Памёр 27.02.1971 г. Да канца жыцьця выдаваў часапіс „Праваслаўным Шляхам”.

125 – 13.05.1894 г. у в. Капачоўка, Барысаўскага павету нар. Іван Ермачэнка, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1920 г. зьяўляўся адным з арганізатараў Беларускага Камітэту ў Турцыі, з 1921 г. быў дыпляматычным прадстаўніком БНР на Балканах. У час ІІ сусьветнай вайны ўзначаліў Беларускую Народную Самапомач. Памёр 25.02.1970 г. у ЗША.

125 – 21.05.1894 у Старым Крыўцы каля Навазыбкава нар. Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР. У гг. 1927 – 1937 быў старшынёй Савета Народных Камісараў БССР і членам Прэзыдыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны органамі НКУС у Маскве і перавезены ў Менск. 21.06.1937 г. выкінуўся з вакна будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956 г.

120 – 11.05.1899 г. у Вазьнясенску на Украіне ў сям’і выхадцаў з Беларусі нар. Глеб Глебаў (сапр. Сарокін), акцёр. З 1926 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры імя Янкі Купалы. Вызначаўся ў камэдыйных ролях (Пустарэвіч ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Туляга ў „Хто смяецца апошнім” К. Крапівы, Гарпагон у „Скупым” Мальера). Памёр 3.03.1967 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

120 – 14.05.1899 г. у Павязыні каля Маладэчна нар. Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу. У 1933 г. закончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, працаваў лекарам на Беласточчыне – у Гайнаўцы і Ясяноўцы, у час вайны – у Вільні. Пасьля вайны пераехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў лекарам у Гданьску, дзе і памёр 5.03.1985 г.

120 – 22.05.1899 г. у вёсцы Малыя Азяраны каля Крынак нарадзіўся беларускі нацыянальны дзеяч др. Мікола Чарнецкі. Забіты польскім падпольлем непадалёк Беластоку ў пачатку 1944 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.

115 – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

115 – 24.05.1904 г. у Пясочным каля Капыля нар. Адам Русак, паэт-песеньнік. Закончыў Беларускі Музычны Тэхнікум (1930) і Ленінградзкую кансэрваторыю (1934). Друкаваўся з 1927 г. У 1946 г. выйшаў друкам зборнік паэзіі „На родных палетках”. Некаторыя яго вершы сталі вядомымі песьнямі: „Бывайце здаровы”, „Толькі з табою”, „Не шукай”, „Не за вочы чорныя”, „Як правёў мяне Цімох”. Памёр 21.03.1987 г. у Менску, пахаваны на могілках у Пясочным.

110 – 12.05.1909 г. у Бойдатах Ваўкавыскага пав. нар. Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар, дырэктар друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў 1927 – 1941 гг, аўтар падручніка па гісторыі Беларусі „Беларусь учора і сяньня”. Па вайне як Юзаф Александровіч жыў і працаваў дырэктарам Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве. Памёр там 14.02.1984 г. Грамадзкасьць Інаўроцлава ў 20-ыя ўгодкі яго сьмерці ўшанавала яго адкрыцьцём памятнай табліцы на друкарні, імшой у касьцёле, навуковай сесіяй і выстаўкай яму прысьвечанай. У 2010 г. выйшла друкам яго гісторыя Беларусі „Paznavajma historyju biełaruskaha narodu”.

110 – 26.05.1909 г. у Рызе нар. Часлаў Ханяўка, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію і агранамічны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. У час нямецкай акупацыі дзейнічаў у варшаўскім Беларускім Нацыянальным Камітэце. З пачатку 50-тых гадоў жыў у ЗША у Саўт-Рывэры. Актыўна грамадзка дзейнічаў у беларускім асяродзьдзі. Памёр 2.07.1988 г.

90 – 9.05.1929 г. пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая абсьледавала практыку правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР. Вывады камісіі сталі падставай для фізічнай крывавай расправы з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.

85 – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

90 – 17.05.1934 г. у Менску расстраляны Алесь Салагуб (нар. 18.10.1906 г. у Зарудзічах каля Смаргоні), паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, у 1931 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, арыштаваны 10.08.1933 г. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік яго вершаў „Лукішкі”.

85 – 19.05.1934 г. у Менску расстраляны Міхал Кахановіч (нар. 27.09.1882 г. у Вялікіх Луках каля Баранавіч), беларускі нацыянальны дзеяч, пэдагог. Закончыў Харкаўскі унівэрсытэт, працаваў выкладчыкам у Вільні, з 1915 г.  – у Магілёве, дзе быў арганізатарам і старшынёй Магілёўскага Беларускага Нацыянальнага Камітэта, рэдактарам газэты „Могилевские известия”. З 1918 г. у Вільні, быў старшынёй пэдагагічнай рады Віленскай Беларускай Гімназыі. У 1922 г. выбраны дэпутутам у Сойм, з 1926 г. у БССР працаваў рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. У 1933 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі.

55 – 25.05.1964 г. у Маскве памёр Васіль Залатароў (нар. 7.03.1872 г. у Таганрогу), кампазытар і пэдагог. У 1933 – 1941  гг. вёў клас кампазыцыі ў Беларускай кансэрваторыі. У беларускую музычную культуру ўвайшлі яго балеты „Князь-возера” (1949) „Аповесць пра каханне” (1953), „Палымяныя сэрцы” (1955), сымфонія „Беларусь” (1934).

40 – 31.05.1979 г. у Амстэрдаме у штаце Нью-Ёрк (ЗША) памёр кс. Францішак Чарняўскі (нар. 3.11.1893 г. у Чухнах Ашмянскага пав.). Душпастырскую службу пачаў у 1920 г  на пасадзе вікарага ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузьніцы. Чытаў казаньні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданьні. У1924 – 1927 гг.   студыяваў у Рыме.  З 1929 г. на місіі ў Францыі, з 1933 – у Бэльгіі. Ад 1957 г. жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс „Siaŭbit”.

35 – 10.05.1984 г. у Глівіцах пам. Антон Васілеўскі (Антось з Лепля, Дзядзька з Лепля – нар. 18.08.1891 г. у Косьцінцы каля Лепеля), рэдактар і выдавец сатырычнага часопіса „Авадзень” (1924 – 1933), літаратар (яго апавяданьні публікаваліся м. ін. у беластоцкай „Ніве”), сябра Беларускага літаратурнага аб’яданння «Белавежа», хірамант і лекар народнай мэдыцыны.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (160) – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.
  • (130) – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб'яднаньня "Маладняк", з 1929 г. –  аб'яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры
  • (100) – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!
  • (47) – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis