Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У траўні

765 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.

735 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна.

525 – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

445 – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.

365   расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле падлікаў гісторыкаў каля паловы насельніцтва беларускіх земляў загінула, памерла ад голаду або была ўзята ў палон. Гэтая вайна стала вялікай дэмаграфічнай трагедыяй.

320 – у Амстэрдаме ў 1699-1706 гадах беларускі кнігавыдавец і асьветнік Ілья Капіевіч склаў ды выдаў каля 20 сьвецкіх навуковых кніг.

175 – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.

225 – 7.05.1794 г. Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, у якім абяцаў сялянам палепшыць іх юрыдычны статус.

155 – 10.05.1864 г. у Магілёве расстраляны Міхал Аскерка (нар. у 1836 г. у Менску), лекар, камісар Менскай губерні ў студзеньскім паўстаньні. Арыштаваны 4.11.1864 г.

150 – 21.05.1869 г. у Сцепанаване (Армэнія) нар. Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст. Закончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ. (1899). Настаўнічаў і кіраваў харамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве, з 1935 г. – у Менску. Памёр 27.12.1964 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

135 – 20.05.1884 г. у Бахаравічах каля Пухавіч нар. Канстанцін Алексютовіч, балетмайстар у Беларускім Дзяржаўным Тэатры –1 у Менску (1921 – 1928), з 1930 г. – у Тэатры Юнага Гледача, у. 1937 – 1941 гг. – кіраўнік Ансамбля Беларускай Народнай Песьні і Танца Беларускай Філармоніі. Стварыў сцэнічныя варыянты шматлікіх традыцыйных народных танцаў. Памёр 26.02.1943 г. у Самаркандзе.

130 – 20.05.1889 г. у Пабяржы Віленскага пав. нар. Генрых Грыгоніс, акцёр. З 1919 г. у Першым Беларускім Таварыстве Драмы і Камэдыі, з 1921 г. – у Беларускім Дзяржаўным Тэатры–1. Іграў ролі м. ін.: Каваля („Каваль-ваявода” Е. Міровіча), Данілы („На Купальле” М. Чарота), Жердэна („Мешчанін – дваранінам” Мальера. Памёр 4.11.1955 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

125 – 1.05.1894 г. у Паставах нар Мадэст Яцкевіч, праваслаўны сьвятар; у 1921 г. закончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, служыў у прыходах Трокі, Гейшышкі, Габы, Вільня. У 1944 г. у эміграцыі, сьпярша ў Аўстрыі, пазьней у Аргентыне, а з 1956 г. – у Аўстраліі (Мэлбурн), дзе арганізаваў парафію Трох Віленскіх Пакутнікаў БАПЦ, а ў 1962 г. – парафію Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Памёр 27.02.1971 г. Да канца жыцьця выдаваў часапіс „Праваслаўным Шляхам”.

125 – 13.05.1894 г. у в. Капачоўка, Барысаўскага павету нар. Іван Ермачэнка, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1920 г. зьяўляўся адным з арганізатараў Беларускага Камітэту ў Турцыі, з 1921 г. быў дыпляматычным прадстаўніком БНР на Балканах. У час ІІ сусьветнай вайны ўзначаліў Беларускую Народную Самапомач. Памёр 25.02.1970 г. у ЗША.

125 – 21.05.1894 у Старым Крыўцы каля Навазыбкава нар. Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР. У гг. 1927 – 1937 быў старшынёй Савета Народных Камісараў БССР і членам Прэзыдыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны органамі НКУС у Маскве і перавезены ў Менск. 21.06.1937 г. выкінуўся з вакна будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956 г.

120 – 11.05.1899 г. у Вазьнясенску на Украіне ў сям’і выхадцаў з Беларусі нар. Глеб Глебаў (сапр. Сарокін), акцёр. З 1926 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры імя Янкі Купалы. Вызначаўся ў камэдыйных ролях (Пустарэвіч ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Туляга ў „Хто смяецца апошнім” К. Крапівы, Гарпагон у „Скупым” Мальера). Памёр 3.03.1967 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

120 – 14.05.1899 г. у Павязыні каля Маладэчна нар. Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу. У 1933 г. закончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, працаваў лекарам на Беласточчыне – у Гайнаўцы і Ясяноўцы, у час вайны – у Вільні. Пасьля вайны пераехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў лекарам у Гданьску, дзе і памёр 5.03.1985 г.

120 – 22.05.1899 г. у вёсцы Малыя Азяраны каля Крынак нарадзіўся беларускі нацыянальны дзеяч др. Мікола Чарнецкі. Забіты польскім падпольлем непадалёк Беластоку ў пачатку 1944 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.

115 – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

115 – 24.05.1904 г. у Пясочным каля Капыля нар. Адам Русак, паэт-песеньнік. Закончыў Беларускі Музычны Тэхнікум (1930) і Ленінградзкую кансэрваторыю (1934). Друкаваўся з 1927 г. У 1946 г. выйшаў друкам зборнік паэзіі „На родных палетках”. Некаторыя яго вершы сталі вядомымі песьнямі: „Бывайце здаровы”, „Толькі з табою”, „Не шукай”, „Не за вочы чорныя”, „Як правёў мяне Цімох”. Памёр 21.03.1987 г. у Менску, пахаваны на могілках у Пясочным.

110 – 12.05.1909 г. у Бойдатах Ваўкавыскага пав. нар. Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар, дырэктар друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў 1927 – 1941 гг, аўтар падручніка па гісторыі Беларусі „Беларусь учора і сяньня”. Па вайне як Юзаф Александровіч жыў і працаваў дырэктарам Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве. Памёр там 14.02.1984 г. Грамадзкасьць Інаўроцлава ў 20-ыя ўгодкі яго сьмерці ўшанавала яго адкрыцьцём памятнай табліцы на друкарні, імшой у касьцёле, навуковай сесіяй і выстаўкай яму прысьвечанай. У 2010 г. выйшла друкам яго гісторыя Беларусі „Paznavajma historyju biełaruskaha narodu”.

110 – 26.05.1909 г. у Рызе нар. Часлаў Ханяўка, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію і агранамічны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. У час нямецкай акупацыі дзейнічаў у варшаўскім Беларускім Нацыянальным Камітэце. З пачатку 50-тых гадоў жыў у ЗША у Саўт-Рывэры. Актыўна грамадзка дзейнічаў у беларускім асяродзьдзі. Памёр 2.07.1988 г.

90 – 9.05.1929 г. пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая абсьледавала практыку правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР. Вывады камісіі сталі падставай для фізічнай крывавай расправы з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.

85 – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

90 – 17.05.1934 г. у Менску расстраляны Алесь Салагуб (нар. 18.10.1906 г. у Зарудзічах каля Смаргоні), паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, у 1931 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, арыштаваны 10.08.1933 г. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік яго вершаў „Лукішкі”.

85 – 19.05.1934 г. у Менску расстраляны Міхал Кахановіч (нар. 27.09.1882 г. у Вялікіх Луках каля Баранавіч), беларускі нацыянальны дзеяч, пэдагог. Закончыў Харкаўскі унівэрсытэт, працаваў выкладчыкам у Вільні, з 1915 г.  – у Магілёве, дзе быў арганізатарам і старшынёй Магілёўскага Беларускага Нацыянальнага Камітэта, рэдактарам газэты „Могилевские известия”. З 1918 г. у Вільні, быў старшынёй пэдагагічнай рады Віленскай Беларускай Гімназыі. У 1922 г. выбраны дэпутутам у Сойм, з 1926 г. у БССР працаваў рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. У 1933 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі.

55 – 25.05.1964 г. у Маскве памёр Васіль Залатароў (нар. 7.03.1872 г. у Таганрогу), кампазытар і пэдагог. У 1933 – 1941  гг. вёў клас кампазыцыі ў Беларускай кансэрваторыі. У беларускую музычную культуру ўвайшлі яго балеты „Князь-возера” (1949) „Аповесць пра каханне” (1953), „Палымяныя сэрцы” (1955), сымфонія „Беларусь” (1934).

40 – 31.05.1979 г. у Амстэрдаме у штаце Нью-Ёрк (ЗША) памёр кс. Францішак Чарняўскі (нар. 3.11.1893 г. у Чухнах Ашмянскага пав.). Душпастырскую службу пачаў у 1920 г  на пасадзе вікарага ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузьніцы. Чытаў казаньні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданьні. У1924 – 1927 гг.   студыяваў у Рыме.  З 1929 г. на місіі ў Францыі, з 1933 – у Бэльгіі. Ад 1957 г. жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс „Siaŭbit”.

35 – 10.05.1984 г. у Глівіцах пам. Антон Васілеўскі (Антось з Лепля, Дзядзька з Лепля – нар. 18.08.1891 г. у Косьцінцы каля Лепеля), рэдактар і выдавец сатырычнага часопіса „Авадзень” (1924 – 1933), літаратар (яго апавяданьні публікаваліся м. ін. у беластоцкай „Ніве”), сябра Беларускага літаратурнага аб’яданння «Белавежа», хірамант і лекар народнай мэдыцыны.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (256) – 30.10.1768 г. у Жніне нар. Енджэй Сьнядэцкі, хімік, лекар, філёзаф і асьветнік. Больш за 40 гадоў жыў і працаваў у Вільні: у гг. 1797-1822 прафэсарам хіміі, 1826-1832 – мэдыцыны на Віленскім унівэрсытэце, з 1832 г. – прафэсарам Мэдыка-хірургічнай акадэміі. Памёр 11.05.1838 г. у Вільні, пахаваны на вясковых могілках у Гародніках Ашмянскага пав.  
  • (141) – 30.10.1883 г. у Лакцянах Сьвянцянскага пав. нар. Ян Семашкевіч, беларускі ксёндз і паэт (Янка Быліна). З 1933 г. служыў на Беласточчыне – у Янаве (1933-1937), Ялаўцы (1937-1939), Міхалове (1939-1946), Бомблі (1946-1956). Быў аўтарам паэтыцкіх зборнікаў „На прызьбе” (Вільня 1918, 1926), „На покуці” (Вільня 1934), рэлігійных твораў „Ружанец да Найсьвяцейшае Дзевы Марыі” (Вільня 1928), „Песьні жальбы або набожныя разважаньні аб муках і сьмерці Збаўцы Езуса Хрыста” (Вільня 1929), „Дарога крыжа” (1930). Памёр 18.02.1956 г. у Бомблі на Сакольшчыне, дзе і пахаваны побач касьцёла. На ягонай бацькаўшчыне ў Лакцянах 9–10.08.2003 г. Грамадзкае Аб’яднаньне „Вільняр” ладзіла мастацкі пленэр і краязнаўча-літаратурныя чытаньні.  
  • (132) – 30.10.1892 г. у Клешняках нар. кс. Ян Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, у 1911 г. выехаў у ЗША. Адзін з пачынальнікаў беларускага руху ў Амэрыцы. Пам. 11.06.1973 г. у абацтве сьв. Пракопа ў гор. Лайл каля Чыкага.
  • (87) – 30.10.1937 г. расстраляны Янка Нёмаскі (Пятровіч), нар. 12.04.1890 г. у Шчорсах, пісьменьнік і грамадзкі  дзеяч, працаваў у планава-эканамічных органах БССР, вучоны сакратар Інстытута Эканомікі АН БССР, намесьнік старшыні Дзяржплана БССР.
  • (85) – 28-30.10.1939 г. у Беластоку праходзіў Народны Сход Дэпутатаў, які вырашыў пра далучэньне заходнебеларускіх зямель да СССР.
  • (77) – 30.10.1947 г. у Баку нар. Валянцін Елізар’еў, выдатны беларускі балетмайстар.
  • (36) – 30.10.1988 г. у Менску каля ўсходніх могілак і ў Курапатах адбыўся мітынг-рэквіем „Дзяды”. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis