Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

у траўні

905 – у 1116 г. нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі, між іншым, Друцак, дзе усё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на заселеньне паўднёвай Кіеўшчыны.

815 – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.

770 – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Галіцка-Валынскага Княства (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.

575– у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.

480 – у 1541 г. быў створаны паляўнічы запаведнік у Белавежскай пушчы.

385 – 16.05.1636 г. уніяцкае духавенства Бельска з дапамогай польскіх войскаў зьдзейсьніла пагром праваслаўных храмаў у гэтым горадзе.

335 – 16.05.1686 г. быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай „вечны мір”. Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну ды Кіеўшчыну.

265 – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.

255 – у 1766 г. беларуская праваслаўная шляхта Случчыны ўтварыла канфедэрацыю, якая дамагалася поўнага ўраўнаньня ў правах з каталіцкай шляхтай.

255 – у 1766 г. у Вялікім Княстве Літоўскім была ўведзена адзіная сістэма мераў і вагаў.

230 – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.

185 – 28.05.1836 г. на Віленшчыне (в. Субартоніс) нар. Ян Карловіч (пам. 14.06.1903 г. у Варшаве), лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнавец, уладальнік маёнтку ў Вішневе. Сабраў ды апублікаваў некалькі соцень беларускіх паданьняў, казак, песень. Супрацоўнічаў з Міхалам Фэдароўскім, аўтарам шматтомнай працы „Люд беларускі”. Сябраваў з Францішкам Багушэвічам. Пахаваны на Павонзках.

180 – 21.05.1841 г. у Парыжы памёр Юльян Урсын Нямцэвіч (нар. 16.02.1758 г. у Скоках пад Бярэсьцем), удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі ў 1794 г. і лістападаўскага паўстаньня 1830-1831 гг., паэт, пісьменьнік, мэмуарыст.

140 – 28.05.1881 г. у Шаўлях, Ковенскай губэрні нар. Іван Луцкевіч (пам. 20.08.1919 г. у Закапанэ), выдатны нацыянальны дзеяч, археоляг, этнограф. Выпускнік Маскоўскага ды Пецярбургскага Унівэрсытэтаў. Галоўны стваральнік Цэнтральнага Камітэту Беларускай Сацыялістычнай Грамады, суарганізатар ды член рэдакцыі „Нашай Долі” ды „Нашай Нівы”, заснавальнік Беларускай Віленскай Гімназіі ды Беларускага Музэя ў Вільні.

115 – 1.05.1906 г. у Гародні нар. Аляксандра Бэргман (сапр. Хава Кучкоўская), дзеячка КПЗБ, аўтарка артыкулаў пра беларускі нацыянальны рух і яго дзеячаў, кніг „Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu” (Warszawa 1977) i „Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej” (Warszawa 1984), «Слова пра Браніслава Тарашкевіча» (Мінск 1996). У  1935-1945 гг. адбывала ссылку ў гулагах Сібіры як «вораг народу». Пасьля вайны жыла ў Варшаве, дзе памерла 20.06.2005 г. Пахавана на яўрэйскіх могілках у Варшаве.

115 – 18.05.1906 г. у Пецярбургу паўстала беларуская выдавецкая суполка „Загляне сонца і ў нашэ ваконцэ” (праіснавала да 1914 г.). Выдала 38 кніг на беларускай мове агульным накладам больш за 100 тысяч асобнікаў.

95 – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.

95 – 26.05.1926 г. пачало дзейнічаць у БССР Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне „Узвышша”.

90 – 1.05.1931 г. у Слоніме нар. Алег Лойка, паэт, вучоны, пэдагог. Памёр 19.11.2008 г. у Слоніме.

90 – 15.05.1931 г. у Варшаве пакончыў жыцьцё самагубствам прафэсар Леон Пэтражыцкі (нар. 13.04.1867 г. у Калантаеве Сеньненскага пав. на Віцебшчыне), вядомы прававед, сацыёляг. Пахаваны на Павонзках.

90 – 17.05.1931 г. памёр у турме у Маскве мітрапаліт менскі й беларускі Мелхісэдэк (Міхаіл Паеўскі, нар. у 1878 г. у в. Вітулін непадалёк Белай Падляшскай, Сядлецкай губэрні). Быў актыўным прыхільнікам абвяшчэньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

85 – у траўні 1936 г. выйшаў у Вільні з друку першы нумар грамадзка-палітычнага часопіса, месячніка „Беларускі Фронт”. Выданьне цьвёрда прытрымлівалася беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Найважнейшую ролю ў ім адыгрывалі кс. Вінцэнт Гадлеўскі, Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Мікалай Шкялёнак, Вацлаў Папуцэвіч. Выданьне праіснавала да 1939 г.

85 – 15.05.1936 г. у Вялікім Бары Хойніцкага раёна нар. Барыс Сачанка (пам 5.07.1995  г. у Менску), пісьменьнік, перакладчык з сэрбскай, славацкай, польскай моваў. Адкрывальнік і выдавец літаратурнай спадчыны Беларусаў з цэлага сьвету.

75 – 23.05.1946 г. памёр у менскай турме Кастусь Езавітаў (нар. 17.11.1893 г. у Дзьвінску), нацыянальна-грамадзкі дзеяч, публіцыст, настаўнік. З 1917 г. прымаў актыўны ўдзел у стварэньні беларускага войска. У лютым 1918 г. стаў камэндантам Менску й менскай акругі. Быў членам Рады БНР. З 1921 г. жыў у Рызе. У час нямецкай акупацыі ўзначаліў Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне ў Рызе. У красавіку 1945 г. затрыманы савецкімі войскамі ў Бэрліне.

60 – 20.05.1961 г. памёр у Варшаве беларускі нацыянальны дзеяч, прадпрымальнік Язэп Гапановіч (нар.10.06.1883 г. у Будславе).

50 – 15.05.1971 г. адкрыцьцё у Лёндане беларускай бібліятэкі й музэя ім. Францішка Скарыны – беларускага грамадзка-культурнага асяродка.

40 – у траўні 1981 г. быў заснаваны арганізацыйны камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы. 30 траўня 1981 г. 45 членаў-заснавальнікаў накіравала ліст у міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.

35 – 16.05.1986 г. у Гародні быў адкрыты Дом-Музэй Максіма Багдановіча.

30 – у днях 25-27.05.1991 г. у Менску праходзіў І Міжнародны Кангрэс Беларусістаў.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    760 – Першыя пісаны зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска). 500 – У 1523 г. была надрукована ў Кракаве славутая паэма „Песьня пра зубра” аўтарства выдатнага беларускага паэта, выпускніка вучылішчаў Рэчы Паспалітай і …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (872) – паход  у 1151 г. гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча зь іншымі князямі на Кіеў.
  • (139) – 5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг.
  • (99) – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.
  • (85) – 5.10.1938 г. памёр прафэсар Мар’ян Здзяхоўскі (нар. 30.04.1861 г. у Ракаве), літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis