Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У сакавіку

■450 – 12.03.1569 г. Падляшскае ваяводзтва, якoе знаходзілася ў межах Вялікага Княства Літоўскага, на моцы каралеўскага ўніверсала было інкарпаравана (уключана) у межы Каралеўства Польскага.

■450 – 17.03.1569 г. у Заблудаве быў закончаны друк „Евангельля вучыцельнага”.

■225 – 24.03.1794 г. пачалося паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, г.зв. Касьцюшкоўскае паўстаньне.

■155 – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.

■125 – 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав. нар. Альбін Стэповіч, беларускі музыка, дзеяч Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, кіраўнік беларускага хору ў касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні, дэпутут польскага Сэйма ў 1928-1930 гг., публіцыст. Памёр 18.12.1934 г. у Вільні, пахаваны на могілках Роса – на Літаратурнай горцы.

■110 – 27.03.1909 г. у в. Акалонія (зараз у межах Менска) нар. Валеры Маракоў, паэт-маладняковец. Закончыў Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум і Менскі пэдагагічны інстытут (1932 г.) Працаваў настаўнікам у Бабруйску. Дэбютаваў у 1925 г. У 1937 г. рэпрэсаваны; расстраляны 29.10.1937 г.

■110 – 19.03.1909 г. у Менску нар. Браніслаў Смольскі, музыказнавец. Памёр 1.01.2005 г.

■101 – 25.03.1918 г. у Менску была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

■100 – 16.03.1919 г. у Гародні выйшаў з друку першы нумар газэты „Бацькаўшчына”.

■95 – 15.03.1924 г. у вёсцы Голя (цяпер Берасьцейская вобл.) на ўскраіне Белавежскай пушчы нар. Міхась Белямук, беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Заснавальнік часопіса „Полацак”. З 1949 г. жыў у г. Кліўленд (ЗША), дзе памёр 31.10.2014 г.

■95 – 27.03.1924 г. у в. Закаліўе на Лепельшчыне нар. Павал Урбан, кандыдат гістарычных навук Лювэнскага Унівэрсытэту. Працаваў у Нямеччыне ў Інстытуце Вывучэньня СССР, у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, у рэдакцыі газэты „Бацькаўшчына”. Памёр 2.02.2011 г. у Мюнхене.

■90 – 1.03.1929 г. у Старыне Ушацкага р-на нар. Еўдакія Лось, паэтка; дэбютавала ў 1948 г. Закончыла Глыбоцкае педвучылішча і філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала літаратурным рэдактарам у газэтах і часопісах «Чырвоная змена», «Звязда», «Работніца і сялянка», галоўным рэдактарам «Вожыка» (1975-1977). Памерла 3.07.1977 г. у Менску.

■80 – 10.03.1939 г. у Менску адкрыты будынак Дзяржаўнага тэатра опэры і балета БССР (прэм’ера оперы Яўгена Цікоцкага “Міхась Падгорны”).

■75 – 3.03.1944 г. быў забіты ў Вільні польскімі або савецкімі партызанамі выдатны беларускі драматург, стваральнік беларускага тэатральнага жыцьця, публіцыст, вязень ГУЛагу Францішак Аляхновіч (нар. 9.03.1883 г. у Вільні). Зьяўляецца ён аўтарам 18 п’есаў, шырокавядомай кніжкі пра савецкія лагеры „У кіпцюрoх ГПУ”, дзесяткаў апавяданьняў.

■75 – 6.03.1944 г. пачала стварацца Беларуская Краёвая Абарона.

■50 – 31.03.1969 г. пам. у ЗША Мікола Шчаглоў-Куліковіч (нар. 4.04.1893 г. на Смаленшчыне) кампазытар, этнограф, паэт. Выпускнік Маскоўскай Кансэрваторыі. Працаваў настаўнікам музыкі, з 1939 г. быў дырыжорам сымфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту ў Менску. У час нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Менску. З 1950 г. жыў у ЗША. У 1950 г. заснаваў у Нью Ёрку беларускі хор, потым кіраваў беларускімі харамі ў Кліўлендзе й Чыкага. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опэр, сымфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень.

■40 – 14.03.1979 г. у Несьвіжы памёр Міхал Сеўрук, беларускі мастак. Нар. 27.02.1905 г. у Варшаве, закончыў Мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, быў вучнем Ф. Рушчыца і Л. Слендзінскага (1932), з 1939 г. жыў у Несьвіжы; зараз у яго доме дзейнічае музэй.

■30 – 13.03.1989 г. памёр ў Рывэр-Форэст (ЗША) Іван Касяк (нар. 1.11.1909 г. у Гірах Вілейскага пав.), сябра Беларускай Цэнральнай Рады, ініцыятар і адзін са стваральнікаў Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы.

■30 – былі заснаваныя акадэміцкія гурткі Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў: 14.03.1989 г. ва Унівэрсытэце Марыі Кюры-Складоўскай і Сельскагаспадарчай Акадэміі ў Любліне (старшыня – Яраслаў Іванюк), 16.03.1989 г. на Беластоцкай Палітэхніцы (старшыня – Міраслаў Пякарскі), 18.03.1989 г. у Варшаўскім Унівэрсытэце (старшыня – Мікола Ваўранюк).

Апрацавалі
Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (249) – 24.04.1775 г. у Будлеве Бельскага пав. Гродзенскай губ. (зараз гміна Вышкі, Бельскага пав. Падляшскага ваяв.) нар. кс. Якуб Забядэвуш Фалькоўскі, адзін з пачынальнікаў навучаньня глуханямых мове жэстаў, быў рэктарам піярскай школы ў Шчучыне, у 1817 г. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых. У 1826-1837 гг. быў першым пробашчам касьцёла сьв. Аляксандра ў Варшаве на Пляцы Трох Крыжоў, у якога падзямельлях пахаваны пасля сьмерці. Памёр у Варшаве 2.09.1848 г.
  • (139) – 24.04.1885 г. у Гродзенскай губ. (у Гродне або ў Кузьніцы) нар. Анна Саланка, настаўніца, якая ў 1909 г. разам з сястрой Марыяй і кс. Францішкам Грынкевічам заснавалі Гродзенскі гурток беларускай моладзі, першую беларускую арганізацыю на Гарадзеншчыне. У 1906 г. закончыла Гродзенскую жаночую гімназію і выехала на навуку ў Інсбрук, дзе з кс. кс. Ф. Грынкевічам і Адамам Лісоўскім заснавала беларускі гурток. У 1911 г. выйшла замуж за гімназіяльнага настаўніка Алексея Селівачова. Памерла ў Вільні 2.02.1915 г. Пахавана на могілках Росы.
  • (135) – 24.04.1889 г. у Стоўпцах нар. Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол у польскі сойм у 1926-1928 гг. Арыштаваны НКВД пасьля 1939 г., уцёк з савецкай турмы ў канцы чэрвеня 1941 г. Актыўна ўдзельнічаў
  • (80) – 24.04.1944 г. у Суботніках каля Іўя нар. Зянон Пазьняк, археоляг і палітычны беларускі дзеяч. Зараз у эміграцыі. Жадаем шмат сілаў і нягаснучай надзеі на сапраўдную Беларусь!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis