Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

у сакавіку

455 – 11 сакавіка 1566 г. быў зацьверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага – збор законаў, вялікі помнік беларускай юрыдычнай думкі ды пісьменнасьці.

440 – 1 сакавіка 1581 г. утварэньне Галоўнага Літоўскага Трыбуналу – найвышэйшага апэляцыйнага, судовага воргану Вялікага Княства Літоўскага.

340 – у 1681 г. памёр а. Арсеній – славуты беларускі разьбяр па дрэву, манах Куцеінскага манастыра (каля Воршы). На чале брыгады разьбяроў аздобіў Аружэйную палату маскоўскага Крамля і Каломенскі палац.

170 – 27.03.1851 г. ва Усьвятах на Віцебшчыне нар. Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф і краязнавец. Памёр 2.10.1924 г. у Віцебску.

150 – 25.03.1871 г. у Цьверы нар. Мар’ян Абрамовіч, аўтар беларускай брашуры „Дзядзька Антон” (1892, Тыльзіт), рэвалюцыянер-народнік. Памёр 7.01.1925 г. у Варшаве.

140 – 13.03.1881 г. беларускі рэвалюцыянер, народаволец Ігнат Грынявіцкі кінутай ім бомбай забіў расійскага цара Аляксандра ІІ, а сам сьмяротна параніў сябе.

125 – 2.03.1896 г. у Поразаве, Ваўкавыскага павету нар. кс. Станіслаў Глякоўскі – сьвятар, беларускі грамадзкі дзеяч. Да верасьня 1929 г. быў пробашчам у Трычоўцы каля Беластока. З 1929 г. дзейнічаў у Вільні, быў між іншым выдаўцом дзіцячага часопіса „Пралескі” (рэдагавала Анеля Каткавічанка), выкладчыкам у Віленскай Беларускай Гімназіі. З 1938 г. (пасьля высылкі кс. А. Станкевіча) узначаліў у Вільні беларускую парахвію сьв. Мікалая. Загінуў  у сьнежні 1941 г. у Менску.

125 – 5.03.1896 г. у в. Нізок каля Узды нар. Кандрат Крапіва (сапр. прозьвішча Атраховіч, пам. 8.01.1991 г.), пісьменьнік, мовазнавец, партыйны дзеяч. Аўтар папулярных баек і п’ес.

125 – 24.03.1896 г. у Супрасьлі каля Беластока нар. Вера Матэйчук (Маслоўская, Карчэўская) – беларуская нацыянальная дзеячка. Памерла 23.01.1981 г., пахаваная на праваслаўных могілках у Супрасьлі.

103 – 25.03.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй устаўнай грамаце абвясьціла пра аддзяленьне Беларусі ад Расіі ды ўтварэньне вольнай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

100 – 18.03.1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і УССР а Польшчай, у выніку якога беларускія землі былі падзеленыя паміж суседнія дзяржавы.

100 – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

95 – 16.03.1926 г. у Вільні выйшаў з друку апошні нумар газэты зьвязанай зь Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадой „Беларуская Ніва” (паяўлялася 3 разы ў тыдзень). Між іншым на яе старонках былі публікаваныя карэспандэнцыі зь Беласточчыны.

90 –  у сакавіку 1931 г. надрукаваны быў у Вільні апошні нумар часопіса „Родная Мова”, якога выдаўцом быў Беларускі Гаспадарскі Зьвяз. Рэдактарам выданьня быў Янка Станкевіч.

90 – 19.03.1931 г. у Каломне Маскоўскай вобл. нар. Генадзь Кісялёў, гісторык ды літаратуразнавец. Друкаваўся з 1958 г., вывучаў перадусім перыяд паўстаньня 1863 г. на беларускіх землях. Дасьледаваў творчасьць Я. Коласа ды іншых беларускіх пісьменьнікаў. Памёр у Менску 14.11.2008 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

75 у сакавіку 1946 г. быў надрукаваны ў Ватэнштаце (Нямеччына) першы нумар выданьня Згуртаваньня Крывіцкіх Скаўтаў на Чыжыне „Скаўт”. Рэдагаваў Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч).

70 25.03.1951 г. у Таронта быў апублікаваны першы нумар часопіса беларускай эміграцыі „Беларускі Голас”. Рэдагаваў Сяргей Хмара. Выдаваўся да дзевяностых гадоў.

65 – 4.03.1956 г. у Беластоку выйшаў з нумарам 1 беларускі тыднёвік „Ніва”. Віншуем сяброў з юбілеем!

55 – 12.03.1966 г. адкрыцьцё ў Белавежы Беларускага этнаграфічнага музэя, які быў у пачатку семдзесятых гадоў ліквідаваны польскімі дзяржаўнымі ўладамі.

35 – 24.03.1986 г. у Беластоку адбылося арганізавана студэнтамі адно зь першых сьвяткаваньняў у пасьляваеннай Польшчы абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    760 – Першыя пісаны зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска). 500 – У 1523 г. была надрукована ў Кракаве славутая паэма „Песьня пра зубра” аўтарства выдатнага беларускага паэта, выпускніка вучылішчаў Рэчы Паспалітай і …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (504) – 1519 г. беларускі новалацінскі паэт Мікола Гусоўскі пачаў складаць славутую паэму „Песьню пра зубра”.
  • (47) – 4.10.1976 г. У Ленкаўшчыне (Маладзечанскі р-н) памёр Юльян Сергіевіч (нар. 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна), беларускі паэт і настаўнік. Друкаваўся з 1922 г. у заходнебеларускіх выданьнях.
  • (42) – 4.10.1981 г. у Лёндане памёр кс. Часлаў Сіповіч (нар. 25.11.1914 г. у Дзедзінцы Браслаўскага пав.), ініцыятар і заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лёндане і Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis