Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У сакавіку

770 – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі.

235 – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. падскарбі надворны літоўскі, гродзенскі стараста. Быў ініцыятaрaм развіцьця прамысловасьці, рамяства і культуры ў Гродне, пазьней – у Паставах, дзе правёў апошнія гады жыцьця. Пахаваны ў Жалудку.

180 – у 1840 г. пачаў дзейнічаць у Менску тэатр заснаваны Вінцуком Дунін-Марцінкевічам.

180 – 21.03.1840 г. у фальварку Сьвіраны, Віленскага павету нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, аўтар двух паэтычных зборнікаў „Дудка беларуская” і „Смык беларускі”, кніжкі-апавяданьня „Тралялёначка”. Памёр 28.04.1900 г. у Кушлянах на Ашмяншчыне. Пахаваны ў Жупранах.

155 – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.

145 – 17(29).03.1875 г. у Старым Корніне на Беласточчыне памёр Келясьцін Брэн (нар. У 1800(?) г. на Брэстчыне), краязнавец і збіральнік фальклёру. Вучыўся ў Жыровіцкай сэмінарыі, з 1831 г. быў сьвятаром у Кобрыне, з 1838 г. – у Старым Корніне. Аўтар працы „Мясцовае этнаграфічнае апісаньне Бельскага павета…” (1856). Пахаваны побач царквы ў Старым Корніне.

125 – 19.03.1895 г. у Палянах на Ашмяншчыне нар. Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Быў адным з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і аўтарам устаўных граматаў БНР. Быў міністрам земляробства і ўнутраных спраў БНР, членам Беларускай Вайсковай Рады. Выдаваў газэту „Грамадзянін”. З 1920 г. у Коўне, з 1922 г. – у Празе Чэшскай, дзе закончыў філасофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэта (1928), актыўна дзейнічаў сярод беларускай эміграцыі, з 1930 г. працаваў у Славянскай бібліятэцы. Памёр 25.01.1938 г., пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Празе.

125 – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”, з 1929 г. –  аб’яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 29.10.1937 г. Друкаваўся з 1923 г., першую п’есу „На другі дзень” апублікаваў у 1926 г.

110 – 5.03.1910 г. у Ціхінічах Рагачоўскага павету нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі – на эміграцыі) –  гісторык, палітычны дзеяч. У 1930 г. арыштаваны й прыгавораны на 3 гады лагера асобага прызначэньня. У 1939 г. вярнуўся ў БССР, у 1941 г. трапіў у баях пад Масквой у нямецкі палон. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, між іншым зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай. З 1944 г. у Нямеччыне, з 1950 г. жыў у ЗША, вёў асабліва актыўную дзейнасьць у галіне дасьледаваньня гісторыі Беларусі ў XX ст. Памёр 25.05.1987 г. у Кліўлендзе.

102 – 25.03.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў 3-й Устаўнай Грамаце абвясьціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай.

95 – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!

80 – 30.03.1940 г. у Папоўшчыне (цяпер Новая Слабада) Чэрыкаўскага раёна нарадзіўся Аляксей Марачкін, жывапісец, актыўны дзеяч беларускага руху. Жыве ў Менску. Віншуем!

60 – 1.03.1960 г. у Барысаве памёр кс. Віктар Шутовіч (нар. 27.10.1890 г. у Шутавічах Ашмянскага пав.), змагар за беларусізацыю каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Служыў сьвятаром у Барадзенічах на Браслаўшчыне (1917-1927), дзе закладаў беларускія школы і гаварыў казаньні на беларускай мове. У гг. 1927-1929 быў вікарым у парафіі Тжцяннэ, у 1929-1932 – у ЗША, у 1932-1944 —  у Харошчы, у 1944-1945 —  пробашчам у Катэдральным саборы ў Менску. У сьнежні 1945 г. арыштаваны і сасланы ў лагер у Комі. У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам у Барысаве.

60 – 25.03.1960 г. у Пугачах Валожынскага раёна нар. Віктар Шніп, паэт. Закончыў Менскі архітактурна-будаўнічы тэхнікум (1978) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1987). Першыя вершы апублікаваў у газэце “Чырвоная змена”. Зараз галоўны рэдактар “Літаратуры і Мастацтва”. Віншуем з юбілеем!

45 – 8.03.1975 г. у Беластоку памёр кс. Антон Леош (нар. 10.11.1896 г. у Саколцы), прыхільнік беларусізацыі рымакаталіцкага касьцёла на беларускіх землях, член Беларускай Хрысьціянскай Дэмакрацыі, з 1945 г. – пробашч парафіі Беласток-Дайліды.

35 – у сакавіку 1985 г. ў Варшаве ўпершыню ў пасьляваеннай Польшчы, студэнты беларусы сарганізавалі падпольнае сьвяткаваньне ўгодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (644) – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі.
  • (510) – 8.09.1514 г. перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў. Дзень Беларускай вайсковай славы.
  • (510) – 8 верасьня 1514 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскую армію пад Оршай (Воршай). Неафіцыйны дзень Беларускага Войска. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад расійскіх войскаў.
  • (151) – 8.09.1873 г. памёр Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык, этнограф і краязнавец (нар. 18.04.1814 г. у Лагойску). У 1831 г. закончыў Мінскую гімназію, у 1843 г. з мэтай археалягічных досьледаў наведаў Данію, Швэцыю, Фінляндыю. Заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцей і Віленскую археалягічную камісію. Дасьледаваў курганы і гарадзішчы. Пасьля 1863 г. вызвалены з усіх пасад. Напісаў шматлікія краязнаўчыя, археалягічныя і гстарычныя працы, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847).
  • (120) – 8.09.1904 г. на Наваградчыне нар. епіскап Віцебскі і Полацкі Афанасій (Антон Мартас). Закончыў Багаслоўскі факультэт Варшаўскага Унівэрсытэта (1930), быў манахам у Пачаеўскай лаўры. У час ІІ сусьветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальным руху, быў епіскапам Віцебскім і Полацкім,
  • (99) – у 1925 г. была заснавана Васілём Рагуляй ды Фабіянам Ярэмічам ініцыятыўная група пакліканьня партыі Беларускі Сялянскі Саюз. Друкаваным органам была „Сялянская Ніва”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis