Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У сакавіку

775 – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі.

239 – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. падскарбі надворны літоўскі, гродзенскі стараста. Быў ініцыятaрaм развіцьця прамысловасьці, рамяства і культуры ў Гродне, пазьней – у Паставах, дзе правёў апошнія гады жыцьця. Пахаваны ў Жалудку.

185 – у 1840 г. пачаў дзейнічаць у Менску тэатр заснаваны Вінцуком Дунін-Марцінкевічам.

184 – 21.03.1840 г. у фальварку Сьвіраны, Віленскага павету нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, аўтар двух паэтычных зборнікаў „Дудка беларуская” і „Смык беларускі”, кніжкі-апавяданьня „Тралялёначка”. Памёр 28.04.1900 г. у Кушлянах на Ашмяншчыне. Пахаваны ў Жупранах.

159 – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.

149 – 17(29).03.1875 г. у Старым Корніне на Беласточчыне памёр Келясьцін Брэн (нар. У 1800(?) г. на Брэстчыне), краязнавец і збіральнік фальклёру. Вучыўся ў Жыровіцкай сэмінарыі, з 1831 г. быў сьвятаром у Кобрыне, з 1838 г. – у Старым Корніне. Аўтар працы „Мясцовае этнаграфічнае апісаньне Бельскага павета…” (1856). Пахаваны побач царквы ў Старым Корніне.

129 – 19.03.1895 г. у Палянах на Ашмяншчыне нар. Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Быў адным з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і аўтарам устаўных граматаў БНР. Быў міністрам земляробства і ўнутраных спраў БНР, членам Беларускай Вайсковай Рады. Выдаваў газэту „Грамадзянін”. З 1920 г. у Коўне, з 1922 г. – у Празе Чэшскай, дзе закончыў філасофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэта (1928), актыўна дзейнічаў сярод беларускай эміграцыі, з 1930 г. працаваў у Славянскай бібліятэцы. Памёр 25.01.1938 г., пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Празе.

129 – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”, з 1929 г. –  аб’яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 29.10.1937 г. Друкаваўся з 1923 г., першую п’есу „На другі дзень” апублікаваў у 1926 г.

115 – 5.03.1910 г. у Ціхінічах Рагачоўскага павету нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі – на эміграцыі) –  гісторык, палітычны дзеяч. У 1930 г. арыштаваны й прыгавораны на 3 гады лагера асобага прызначэньня. У 1939 г. вярнуўся ў БССР, у 1941 г. трапіў у баях пад Масквой у нямецкі палон. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, між іншым зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай. З 1944 г. у Нямеччыне, з 1950 г. жыў у ЗША, вёў асабліва актыўную дзейнасьць у галіне дасьледаваньня гісторыі Беларусі ў XX ст. Памёр 25.05.1987 г. у Кліўлендзе.

106 – 25.03.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў 3-й Устаўнай Грамаце абвясьціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай.

99 – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!

84 – 30.03.1940 г. у Папоўшчыне (цяпер Новая Слабада) Чэрыкаўскага раёна нарадзіўся Аляксей Марачкін, жывапісец, актыўны дзеяч беларускага руху. Жыве ў Менску. Віншуем!

65 – 1.03.1960 г. у Барысаве памёр кс. Віктар Шутовіч (нар. 27.10.1890 г. у Шутавічах Ашмянскага пав.), змагар за беларусізацыю каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Служыў сьвятаром у Барадзенічах на Браслаўшчыне (1917-1927), дзе закладаў беларускія школы і гаварыў казаньні на беларускай мове. У гг. 1927-1929 быў вікарым у парафіі Тжцяннэ, у 1929-1932 – у ЗША, у 1932-1944 —  у Харошчы, у 1944-1945 —  пробашчам у Катэдральным саборы ў Менску. У сьнежні 1945 г. арыштаваны і сасланы ў лагер у Комі. У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам у Барысаве.

64 – 25.03.1960 г. у Пугачах Валожынскага раёна нар. Віктар Шніп, паэт. Закончыў Менскі архітактурна-будаўнічы тэхнікум (1978) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1987). Першыя вершы апублікаваў у газэце “Чырвоная змена”. Зараз галоўны рэдактар “Літаратуры і Мастацтва”. Віншуем з юбілеем!

50 – 8.03.1975 г. у Беластоку памёр кс. Антон Леош (нар. 10.11.1896 г. у Саколцы), прыхільнік беларусізацыі рымакаталіцкага касьцёла на беларускіх землях, член Беларускай Хрысьціянскай Дэмакрацыі, з 1945 г. – пробашч парафіі Беласток-Дайліды.

40 – у сакавіку 1985 г. ў Варшаве ўпершыню ў пасьляваеннай Польшчы, студэнты беларусы сарганізавалі падпольнае сьвяткаваньне ўгодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (459) – 11 сакавіка 1566 г. быў зацьверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага – збор законаў, вялікі помнік беларускай юрыдычнай думкі ды пісьменнасьці.
  • (162) – 11.03.1863 г. – царскі ўказ пра ўвядзэньне абавязковага выкупу праз сялян зямлі на ўласнасьць у Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Менскай губэрнях.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis