Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У рэгіён вярнулася важнае шматкультурнае мерапрыемства

Пасля чатырох гадоў Дом літоўскай культуры ў Пуньску зноў сарганізаваў Сустрэчы нацыянальных меншасцяў. Імрэза адбылася 6 лістапада. Выступілі спявачыя і танцавальныя калектывы беларускай, рускай, татарскай, украінскай і, вядома, літоўскай мяншыняў у Польшчы, а на самой справе ў Падляшскім ваяводстве. Гледачы мелі асаблівую нагоду палюбавацца разнастайнымі песнямі і народнымі касцюмамі.

Нашу беларускую культуру на гэты раз прадставілі ў Пуньску вакальны калектыў „Знічка” і танцавальны „Лявоніха” з Гайнаўскага белліцэя. На другі дзень пасля ўдалых выступленняў гайнаўская моладзь сустрэлася з аднагодкамі ў Пуньскім літоўскім ліцэі. Былі супольныя спевы ды матч валейболу.

Першы раз Сустрэчы нацыянальных меншасцяў у Пуньску адбыліся ў 1994 г. Былі яны тады вялікай падзеяй, размеркаванай ажно на тры дні. З увагі на недастатковыя фінансавыя сродкі з часам мерапрыемства скарацілі да двух дзён, а пасля толькі да аднаго. У 2019 г. і чарговыя тры гады запар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі адмовілася ад фінансавання такой імпрэзы з увагі на яе шматнацыянальны характар. Цяпер гэта на шчасце памянялася.

Фота з Фейсбука

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (184) – 6.06.1841 г. у Мількаўшчыне на Гарадзеншчыне нар. Эліза Ажэшка (з дому Паўлоўская), польская пісьменьніца. Памерла 18.05.1910 г. у Гродне, пахаваная на старых каталіцкіх могілках.
  • (91) – 6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы
  • (75) – 6.06.1950 г. у Клянах Дубровенскага раёна нар. Аляксей Дудараў, сучасны беларускі драматург.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com