Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

У Мядзведзя ў бярлозе

Апошні раз заязджаў быў да Пашы недзе ў сярэдзіне ліпеня, каб набыць мёду. Той у яго светлы, відаць, з добрым дамешкам рапсу, але смачны і танны. Паша не спяшаючыся адчыніў багажнік аўтамабіля, дзе было хіба з дзясятак літровых пластыкавых вядзерцаў з мёдам.

– Ты не глядзі, што густаваты, – ён свежы, сёлета збіраў, не сумнявайся. Проста стаяў на холадзе і трохі загусцеў, стаў як масла. Вось пакінеш у цёплым месцы, зноў стане вадкі.

Паша даў лыжку, каб пакаштаваць. Сапраўды, мёд бы цалкам прыстойны – купіў вядзерца. Тыя астатнія, хутчэй за ўсё, раскупілі да канца дня. Паша трымае некалькі вуллёў і ўжо шмат гадоў займаецца пчалярствам, адначасова для душы і для кішэні, бо гэта неблагая крыніца дадатковага даходу.

Але мёд не адзіны з прысмакаў, які ён можа запрапанаваць. Увогуле, лепш спытаць, чаго ў гэтага дзядзькі няма. Таму пытаю яшчэ і пра мяса.

– Ну вось ёсць казуля, на дванаццаць кілаграмаў тушка, за 150 рублёў (трохі больш за 184 злотых) аддам. Але толькі цэлую, мне яе крамсаць нецікава, сам парэжаш. Ды й іншыя ўжо пыталі. Больш пакуль не будзе, бо ліцэнзій на паляванне няма. Калі возьмеш, не забудзь выразаць тлушчакі пад лапаткай і на назе, каб не было потым непрыемнага паху. Вось яшчэ засталіся кансервы з дзіка і бабровы струмень. Калі хочаш бабровага мяса, то ўжо восенню звяртайся, толькі тады пайду на палявання. Але тэлефануй загадзя, бо хутка разбіраюць.

Слухаючы Пашу, думаю, чаму да яго прычапілася мянушка Мядзведзь. Можа, дзякуючы таму, што любіць хадзіць на паляванні, а можа, што высокі, плячысты і моцны. Іншыя версіі да галавы не прыходзяць. Бо маючы пяцьдзясят з гакам гадоў, выглядае ён нашмат маладзей. Да таго ж не лаецца моцна, заўсёды свежавыгалены, апрануты ў чысценькую выпрасаваную форму, мае добрую машыну і ўвогуле непадобны да іншых вясковых мужыкоў.

Паша вырас у вёсцы, але шмат гадоў пражыў у горадзе, а ў вёску вярнуўся з-за сваіх сардэчных спраў. Сказаць лепш, з-за нешчаслівага кахання. Былая яго жонка працавала (і дагэтуль працуе) простай прыбіральшчыцай. Стрэліла Пашы аднойчы ў галаву, што патрэбна яму больш „статусная” кабета, з адукацыяй. Недзе ён з такой пазнаёміўся, закруціў раман, а з жонкай развёўся. Трэба аддаць належнае, былую жонку Паша не пакінуў без граша, аддаў ёй сваю гарадскую кватэру. Сам жа купіў старую драўляную хату ў вёсцы і ўласнымі сіламі прывёў яе ў парадак. З той новай жанчынай пражылі яны мо з пару гадоў. Урэшце тая Пашу кінула, знайшла ў сваю чаргу больш заможнага кавалера, кіроўцу-міжнародніка. Падчас сумеснага жыцця Паша паспеў парабіць рамонты ёй і яе сваякам, бо рукі мае сапраўды залатыя.

Не ведаю, ці моцна ён смуткаваў пасля яе здрады. Прынамсі, па твару ну было відаць, што вельмі пакутуе. А можа хаваў эмоцыі, бо з дзяцінства вучылі, што сапраўдны мужык не енчыць і не плача.

Ад той пары Паша жыве самотна. Смуткаваць, папраўдзе, няма ў яго часу. Перш за ўсё, трэба ездзіць на працу, робіць ён сторажам на буйным прадпрыемстве. Пасля працы займаецца домам, вялікім агародам, сабакамі, вуллямі. Вось хутка распачнецца восеньскі сезон, ды зноў пойдзе з сябрамі-паляўнічымі на бабра ды на казулю. Потым трэба будзе вырабляць мяса, круціць кансервы з дзічыны, дзеля чаго Паша мае спецыяльную машынку. Пазней будуць тэлефанаваць пакупнікі, якіх заўсёды шмат. Кажуць, што незамужнія дзяўчыны з працы пазіраюць на Пашу як драпежніцы на здабычу. Тое зусім не дзіўна, бо мужык рукасты, пры грашах ды не выпівае. Паша, у сваю чаргу, сам час ад часу паглядае з лёгкай усмешкай на гожых дзяўчат. Здаецца, пры жаданні Паша нядоўга заставаўся б кавалерам. Але ці сапраўды ён зараз гэтага жадае?

Сяргей Александровіч 

Фота аўтара

Ліцэнзія на разавае паляванне на бабра ў Беларусі каштуе ад 10 рублёў (каля 12 злотых), паляванне на сарну можа каштаваць ад 30 да 300 рублёў (368 злотых) у залежнасці ад рэгіёну і тыпу здабычы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    – 27.10.1430 г. памёр вялікі князь Вітаўт (нар. каля 1350). – 12.10.1865 г. у Смаленску нарадзіўся Міхал Анцаў, беларускі кампазытар і харавы дырыжор. Памёр 21.07.1945 г. у Маскве, дзе пахаваны на Новадзевіцкіх могілках. – 8(20).10.1885 г. у Вільні нарадзіўся Аляксандар …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (358) – адкрыцьцё ў 1667 г. першага на беларускіх землях міждзяржаўнага паштовага маршруту Вільня-Менск-Магілёў-Смаленск-Масква.
  • (162) – 13.10.1863 г. у Віцебску нар. Леў Шапялевіч, гісторык літаратуры і архэолёг. У 1882 г. закончыў Віцебскую гімназыю, у 1892 г. Харкаўскі і Новарасійскі унівэрсытэты. Выкладаў усеагульную літаратуру ў Харкаўскім унівэрсытэце. Дасьледаваў заходняэўрапэйскую літаратуру. З 1900 г. праводзіў архэолёгічныя раскопкі на Віцебшчыне. Памёр 10.02.1909 г.
  • (141) – 13.10.1884 г. ва Улянах на Віленшчыне нар. кс Баляслаў Пачопка, каталіцкі і ўніяцкі беларускі дзеяч. З 1905 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, якую пакінуў пасьля 2 гадоў вучобы. Выехаў у Пецярбург, у 1911 г. здаў матуру ў гімназіі ў Шаўлях. У 1913-1915 гг. працаваў у Вільні ў каталіцкім тыднёвіку „Biełarus”,
  • (137) – 13.10.1888 г. у засьценку Пунькі каля Глыбокага нар. Язэп Драздовіч, беларускі мастак. У гг. 1906-1910 вучыўся ў Віленскай мастацкай школе. Шмат маляваў і рысаваў у міжваенны перыяд. Памёр 15.09.1954 г. у Падсвіллі. Пахаваны на могілках паміж вёскамі Ліпляні і Малыя Давыдкі. У Беларускім Грамадзка-Культурным Таварыстве ў Беластоку да нядаўна захоўваліся ягоныя 4 працы на палатне сцэнарнага характару, зараз перададзеныя Падляшскаму музею ў Беластоку. У 2002 г. у Менску выдадзены яго манаграфічны альбом.
  • (129) – 13.10.1896 г. у Маскве нар. Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, кампазытар і музыколяг, дзеяч беларускага руху ў эміграцыі. З 1936 г. жыў у Менску, быў адным з арганізатараў Тэатра опэры і балета Беларусі, дырыжорам яго сымфанічнага аркестра, музычным рэдактарам Беларускага радыё. У 1943 г. выдаў „Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песьняў”. З 1944 г. у эміграцыі ў Нямеччыне, з 1950 г. – у ЗША (Чыкага – дзе і памёр 31.03.1969 г.).
  • (129) – 13.10.1896 г. у С.-Пецярбургу нар. Мікола Шчакаціхін (замардаваны савецкай бясьпекай 1.04.1940 г. у Белабеі ў Башкірыі), мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва й архітэктуру Беларусі ад старажытнейшых часоў да свае сучаснасьці. Аўтар многіх навуковых артыкулаў. Найбольш вядомая ягоная праца „Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва” (Менск 1928).
  • (97) – 13.10.1928 г. пастановай ЦВК і СНК БССР Інстытут Беларускай Культуры ў Менску рэарганізаваны ў Акадэмію Навук Беларускай ССР (урачыстае адкрыцьцё адбылося 1.01.1929 г.).
  • (96) – 13.10.1929 г. пуск трамвая ў Менску.
  • (46) – 13.10.1979 г. памёр Дзьмітры Лукас, кампазітар. Нар. 16.06.1911 г. у Сьвянцянах, у 1941 г. закончыў Беларускую кансэрваторыю – клас В. Залатарова. Сярод яго твораў: опера „Кастусь Каліноўскі” (1947), вакальныя цыклы „Мэлёдыі” на вершы Лесі Украінкі, „Поры года” на вершы Эдзі Агняцьвет, музыка да спектакляў, м. ін. „Пінская шляхта” (1954) у Тэатры імя Янкі Купалы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com