Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У лютым

790 – у 1230 г. на запрашэньне мясцовых баяраў і мяшчанаў пачаў княжыць у Новагародку Міндоўг. Пачалася пабудова беларуска-літоўскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Як пісалася ў летапісе, у 1246 г. Міндоўг з многімі сваімі баярамі „прия веру Христову от Востока”.

640 – у 1380 г. Мсьціслаўскі князь Сямён Лугвен пабудаваў Пустынскі і Ануфрыеўскі (1407) манастыры, якія славіліся перапішчыкамі кніг і летапісаў.

540 – 1480 г. – канчатковае вызваленьне зямель Маскоўскай Русі ад татара-мангольскага панаваньня.

505 – 4.02.1515 г. у Несьвіжы нар. Мікалай Радзівіл Чорны, палітычны, культурны і кальвінскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Памёр 29.05.1565 г. у Вільні.

500 – у 1520 г. было утворана ў межах Вялікага Княства Літоўскага Падляшскае ваяводзтва са сталіцай у Драгічыне.

425 – у 1595 г. у Гародні пачалася пабудова комплексу (кляштара і касьцёла) бэрнардынаў. Пабудова завяршылася ў 1618 г.

425 – 24.02.1595 г. у фальварку Сарбева каля Плоцка нар. Мацей Казімір Сарбеўскі, лацінскамоўны паэт, тэалёг, тэарэтык літаратуры. У 1612 г. уступіў у ордэн езуітаў, вучыўся ў езуіцкай акадэміі ў Вільні, пасьля навучаў у езуіцкіх калегіях – у Вільні, Крожах, Полацку. З 1635 г. быў прапаведнікам і тэалёгам пры двары караля Рэчыпаспалітай Уладыслава IV. Памёр 2.04.1640 г. у Варшаве. Яго лацінскамоўная творчасьць чакае перакладчыка на беларускую мову.

315 – 13.02.1705 г. у Чартарыйску на Валыні нар. Францішка Уршуля Радзівіл (з дому Карыбут-Вішнявецкая), з 1725 г. жонка Міхала Казіміра Радзівіла-Рыбэнькі, пісьменніца і кіраўнічка несьвіжскага тэатру. Памерла 23.05.1753 г. у маёнтку Пуцэвічы каля Наваградка. У 1754 г. былі выдадзеныя яе драматычныя творы і опэрныя лібрэтта. На беларускай мове „Выбраныя творы” У. Радзівіл выдадзеныя ў 2003 г. у сэрыі „Беларускі кнігазбор”.

285 – у 1735 г. наступіла першае выгнаньне старавераў (раскольнікаў) з зямель беларускіх (Рэчы Паспалітай), якія ўцяклі з расейскай дзяржавы ў  XVII стагодзьдзі. 5 палкоў  расійскіх войск гвалтоўна ўварваліся у межы Рэчы Паспалітай і выгналі з раёна горада Веткі ў Сібір больш за 13 тыс. чалавек.

260 – 24.02.1760 г. у Варшаве памёр Мацей Догель (нар. 6.08.1715 г. у Гембулах Лідзкага пав.), гісторык-археограф, прававед. Закончыў піярскую школу ў Шчучыне, уступіў у ордэн піяраў, займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю. Выдаў 3 тамы „Дыпляматычнага кодэксу Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага”.

225 – 13.02.1795 г. у Магілёве памёр Георгій Каніскі (нар. 9.11.1717 г. у Нежыне), архіепіскап беларускі, рэлігійны палеміст, філосаф і пісьменьнік. Пахаваны ў Спаса-Прэабражэнскай царкве ў Магілёве.

220 – 14.02.1800 г. у Калюжыцах на Меншчыне нар. Валенты Ваньковіч, мастак-партрэтыст. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіюме і Віленскім унівэрсытэце ў Яна Рустэма (1818- 1824), пасьля ў Мастацкай Акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьля навукі жыў у Менску, меў майстэрню ў Сляпянцы. У 1939 г. выехаў у Парыж, дзе памёр12.05.1842 г., пахаваны на могілках Манмартр. Вядомы, як аўтар партрэтаў Адама Міцкевшча, А. Тавяньскага, А. Пушкіна.

200 – 20.02.1820 г. у Полацку памёр Марцін Пачобут-Адляніцкі (нар. 30.09.1728 г. Сламянцах-Саламянцы Гродзенскага пав.), асьветнік і астраном, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

175 – 18.02.1845 г. у Пецярбургу памёр Ігнат Анацэвіч, гісторык і археоляг беларускіх земляў. Нарадзіўся 15.08.1780 г. у в. Малая Бераставіца каля Сьвіслачы. У 1813 — 1817 г.г. быў настаўнікам гімназіі ў Беластоку, потым выкладчыкам, прафэсарам Віленскага Унівэрсытэта. Пахаваны на Смаленскіх могілках у Пецярбургу.

160 – 1.02.1860 г. у Бельску Падляшскім памёр Язэп Ярашэвіч (нар. 22.01.1793 г. у Бельску П.), гісторык і этнограф. У 1815 г. закончыў Віленскі ўнівэрсытэт, у 1815-1826 г.г. навучаў у крамянецкім ліцэі, у  1826-1831 гг. быў прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэта, пасьля жыў у Бельску, дасьледаваў беларускую гісторыю і этнаграфію, аўтар фундамэнтальнай 3-томнай працы „Obraz Litwy pod względem jej cywilizacji od czasów najdawniejszych do końca wieku XVIII” (1844-1845), пісанай ў Бельску П.

130 – 19.02.1890 г. у Баранях Сьвянцянскага пав. нарадзіўся Казімір Сваяк (сапраўднае Кастанты Стэповіч), каталіцкі сьвятар, паэт, асьветнік. У  1909-1915 гг. вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, у 1915 г. пасьвячоны ў ксяндзы. Служыў ксяндзом у Камаях, Карыціне (1916-1918), Клюшчанах, Засьвіры. У 1924 г. выдаў зборнік вершаў „Мая ліра”, а ў 1926 г. беларускі малітоўнік „Голас душы”. Памёр 6.05.1926 г. у Вільні. Пахаваны на могілках Роса.

130 – 20.02.1890 г. у Гальшанах Ашмянскага пав. нар. кс. Язэп Гэрмановіч (літ. псэўданім Вінцук Адважны), беларускі рэлігійны дзеяч, пісьменнік. Пасьля заканчэньня Віленскай духоўнай сэмінарыі ў 1913 г. служыў вікарым у Далістове на Беласточчыне, пазьней у іншых парафіях на Беласточчыне: у Беластоку, Крынках, Мсьцібаве, Вялікай Лапеніцы. У 1924 г. уступіў у ордэн мар’янаў, служыў пробашчам у Друі, выкладаў там закон божы і лацінскую мову ў друйскай гімназіі. У  1932-1936 г.г., 1938-1948 г.г. займаўся місіянерскай дзейнасьцю ў Харбіне, дзе быў арыштаваны і перададзены савецкім органам бяспекі. Да 1955 г. знаходзіўся ў лагерах Сібіры. Пасьля вызваленьня прыехаў у Польшчу, адкуль у 1959 г. з’ехаў у Італію, пазьней – у Вялікабрытанію, дзе рэдагаваў часопіс „Божым шляхам” і напісаў успаміны „Кітай-Сібір-Масква”. Памёр 26.12.1978 г. у Лондане. Пахаваны на могілках сьв. Панкрата.

115 – 3(16).02.1905 г. у Пецярбургу памёр Павал Баброўскі (нар. 21.03(2.04).1832 г. у Вацы каля Вільні), гісторык і этнограф, братанак Міхала Баброўскага (пад яго апекай атрымаў пачатковую адукацыю). Закончыў Полацкі Кадэцкі Копрус (1849) і Мікалаеўскую Акадэмію Генэральнага Штаба (1857), дасьледаваў Гродзенскую губерню, м. інш. супрасльскія рукапісы, аўтар краязнаўчых нарысаў пра Гродзеншчыну. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губ.

115 – 16.02.1895 г. у Першаях Менскай губ. нар. Францішак Кушаль, палітычны і вайсковы беларускі дзеяч, муж Н. Арсеньневай. Вайсковую кар’еру пачаў рабіць у царскай арміі падчас І сусьветнай вайны, з якой выйшаў у чыне штабс-капітана. Дзейнічаў у Беларускай вайсковай камісіі, арганізаваў беларускія аддзелы ў польскай арміі ў  1919-1920 г.г. З 1921 г. афіцэр польскага войска, у  1924-1937 г.г. жыў і працаваў у Хэлмне на Памор’і. У верасьні 1939 г. змагаўся за Львоў, дзе быў арыштаваны савецкімі войскамі і трапіў у палон у Асташкова. Пасьля быў перавезены на Лубянку ў Маскву. Звольнены з пачаткам нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Менску ў Беларускай народнай самапомачы, у Беларускай краёвай абароне. Быў рэдактарам месячніка «Беларус на варце». У 1944 г. з’ехаў у Нямеччыну, а ў 1950 г. у ЗША, дзе памёр 25 .05.1968 г. Напісаў успаміны «Спробы стварэньня беларускага войска» (Менск 1999).

115 – 19.02.1905 г. у Вене памёр Якаў Наркевіч-Ёдко (нар. 8.01.1848 г. у Турыне на Меншчыне), прыродазнавец і мэдык. Закончыў Менскую гімназію, студыяваў у Маскве і Парыжы, з 1890 г. член-супрацоўнік Інстытуту экспэрымэнтальнай мэдыцыны ў Пецярбургу. У 1886 г. у сваім маёнтку Наднёман стварыў мэтэаралягічную станцыю і адкрыў санаторый. Там таксама пахаваны.

115 – 21.02.1905 г. у Ільі (ці Занарачы) нар. архіепіскап Філафей (сьвецкае: Уладзімір Нарко), праваслаўны сьвятар, епіскап Беларускай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы. Вучыўся ў Віленскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі і на багаслоўскім факультэце Варшаўскага унівэрсытэта (1925 – 1929). З 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, памёр 24.09.1986 г. у Гамбургу.

110 – 17.02.1910 г. у Вільні нар. Хведар Ільляшэвіч, беларускі дзеяч, гісторык празаік і паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію, гісторыю на Віленскім унівэрсытэце, настаўнічаў ў Віленскай Беларускай Гімназіі (да 1937). З 1937 г. жыў у Тапалянах на Беласточчыне, у перыяд ІІ сусьветнай вайны кіраваў Беларускім Аб’яднаньнем у Беластоку і рэдагаваў беларускую газэту „Новая Дарога”, з 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне – у Ватэнштэце. 6 лістапада 1948 г. загінуў там у аўтамабільнай катастрофе. Aўтар зборнікаў вершаў: „Веснапесьні” (1929), „Зорным шляхам” (1932), „Захварбаваныя вершы” (1936), працы пра Ядвігіна Ш.: „Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць” (1933), працы пра друкарню Мамонічаў: „Drukarnia domu Mamoniczów w Wilnie (1575 – 1622)” (1938). На эміграцыі рэдагаваў літаратурны часопіс „Шляхам жыцьця” (1946-1948) і бюлетэнь „Апошнія весткі”. Пахаваны ў Галенсдорфе ў Нямеччыне.

105 – 2.02.1915 г. у Вільні памерла Анна Салянка-Селівачова (нар. 24.04.1885 г.), адна з   актыўных удзельніц Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, заснаванага кс. Францішкам Грынкевічам у 1909 г. у Гародні. Пахаваная на могілках Роса. Чытайце пра яе ў гэтым нумары.

100 – 2.02.1920 г. у Янатрудзе на Полаччыне памёр кс. Францішак Будзька (нар. 23.01.1884 г. у Вознаўшчыне Вілейскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Душпастырскую службу пачынаў у 1908 г. вікарым у Полацку, дзе быў да 1912 г.; пасьля – у Пецярбургу. З 1917 г. служыў у Полацкім дэканаце, гаварыў беларускія казаньні, перакладаў на беларускую мову рэлігійныя кнігі, закладаў беларускія школы.

95 – 1.02.1925 г. выйшаў з друку першы нумар двухтыднёвіка  „Праваслаўны Беларус”. Рэдактарам выданьня быў Іван Пачопка, графіку апрацаваў вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч. Часопіс меў характар царкоўна-культурны. На яго старонках прапагавалася беларусізацыя Параваслаўнай царквы ў межах польскай дзяржавы. Многа месца адводзілася гісторыі праваслаўнай веры на беларускіх землях, сучаснай беларускай літаратуры. З чэрвеня 1925 г. быў рэдагаваны  штомесячны дадатак „Царкоўныя казаньня” (6 нумароў).  Было выдадзена 22 нумары.

90 – 2.02.1930 г. загадам найвышэйшых уладаў СССР былі сфарміраваныя ў саюзных рэспубліках і вобласьцях „тройкі”, якім далі права без суда выносіць рашэньні аб накіраваньні абвінавачаных імі асоб у лагеры або да растрэлу.

85 – 24.02.1935 г. на хутары Верасоўка, Ушацкага р-ну, Віцебскай вобл. нарадзіўся Рыгор Барадулін, выдатны паэт, грамадзкі дзеяч. Друкаваўся з 1953 г., аўтар многіх зборнікаў вершаў, перакладаў. Жыў у Менску, памёр 2.03.2014 г., пахаваны на Ушацкіх могілках побач з маці..

75 – 20.02.1945 г. нарадзілася паэтка Таіса Бондар. Друкавалася з 1970 г., вершы, паэмы  „Цягнік у неба”, „Кветка бяды”, раман „Спакуса”, апавяданьні, нарысы. Памерла 19.12.2005 г. у Менску.

70 – 4.02.1950 г. памёр у Варшаве Ян Булгак (нар. 6.10.1876 г. у Асташыне на Наваградчыне), вядомы фотамастак.

65 – 21.02.1955 г. у Шчучыне нар. Мікола Нікалаеў, гісторык, жыве і працуе ў Пецярбурзе, аўтар м. інш. кніг „Палата кнігапісная. Рукапісная кніга на Беларусі ў Х-ХVІІ стагоддзях” (1993), «Беларускі Пецярбург»,  дзеяч беларускага руху ў Пецярбурзе. Віншуем з днём народзін і жадаем доўгага жыцьця ў здароўі і працы для Бацькаўшчыны!

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 26.04.1863 г. у Славенску каля Валожына ў сям’і праваслаўнага сьвятара нар. Яўстафій Арлоўскі, краязнавец, гісторык, пэдагог. Закончыў Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885) і выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі; дасьледаваў гісторыю Гродна і даказаў тоеснасьць яго з летапісным Городенем. Памёр 15.12.1913 г.
  • (141) – 26.04.1883 г. памёр Напалеон Орда, мастак і кампазытар (нар. 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Піншчыне). Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гг. Потым на эміграцыі ў Парыжы, з 1856 г. – у Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі.
  • (38) – 26.04.1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі. Большасьць радыяцыі апала на тэрыторыі Беларусі – дзякуючы загаду савецкіх уладаў, самалёты савецкай арміі асадзілі хмары з атамным праменяваньням над беларускімі землямі.
  • (38) – 26.04.1986 г. наступіла трагічная катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая забрудзіля значную частку Беларусі.
  • (28) – 26.04.1996 г. у Менску адбылася масавая акцыя „Чарнобыльскі Шлях”, брутальна разагнаная АМОНам.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis