Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у лютым

705 – пачатак панаваньня ў 1316 г. князя Гедыміна – будаўніка старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Загінуў у 1341 г. падчас здабываньня крыжацкай крэпасьці Баербург.

695 – гарадзенскі князь Давыд у 1326 г. вядзе пераможны паход супраць крыжацкага саюзьніка – Брандэнбургіі. Ваюе ў ваколіцах сучаснага Франкфурту-на-Одэры.

475 – 7.02.1546 г. у Ляхавічах  Наваградзкага пав. нар. Фёдар Еўлашоўскі (пам. каля 1616 г.), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, аўтар „Дыярыуша” – самага раньняга мемуара на беларускай мове, багатай крыніцы зьвестак пра тагачаснае жыцьцё Беларусаў.

405 – 28.02.1616 г. у Несьвіжы  памёр Мікалай Кшыштоф Радзівіл (Сіротка) – нар. 12.07.1549 г. у Цьмеляве, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў з пратэстанцтва ў каталіцызм, падарожнічаў па Блізкім Усходзе (1583 – 1584) і вёў дзёньнік, у Несьвіж запрасіў італьянскага архітэктара Я. М. Бэрнардоні, пабудаваў у Несьвіжы замак, езуіцкі, бэнэдыкцінскі і дамініканскі манастыры, з 1590 г. быў ваяводам троцкім.

275 – 12.02.1746 г. у косаўскім касьцёле на Берасьцейшчыне быў ахрышчаны Тадэвуш Касьцюшка.

215 – 5(17).02.1806 г. у Лагойску нар. Канстанцін Тышкевіч – археоляг, гісторык, аўтар шматлікіх краязнаўчых прац, разам з братам Яўстафіем у 1842 г. заснаваў у Лагойску археалягічны музэй. Памёр 1(13).07.1868 г. у Менску, пахаваны побач касьцёла ў Лагойску.

205 – у 1816 г. у вёсцы Ваські каля Нарвы на Беласточчыне ў дробнашляхецкай сям’і нарадзіўся Мацьвей Лавіцкі (пам. 3.05.1900 г. у маёнтку Нурчык Сямяціцкага пав.), лекар, філёзаф-асьветнік, грамадзкі дзеяч.

170 – 28.02.(12.03.)1851 г. у Чуднаве на Валыні памёр Ян Баршчэўскі (нар. Y 1781(?) г.  у Мурагах на Полаччыне) – паэт і празаік, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, выдаваў у Пецярбургу альманах «Niezabudka» (1840 – 1844), аўтар зборніка прозы «Szlachcic Zawalnia czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach» (Petersburg 1840). У красавіку 2019 г. у Чуднаве недалёка касьцёла была знойдзена надмагільная пліта з надпісам:  JAN BARSZCZEWSKI MIŁOŚNIK BOGA NATURY I LUDZI PISARZ NATCHNIEŃ  I CZUCIA. ŻYŁ CNOTLIWIE LAT 70. UMARŁ 28. LUTEGO 1851 ROKU. 12.09.2020 г. у Чуднаве устаноўлены помнік Я. Баршчэўскаму.

160 – 19.02.1861 г. цар Аляксандар ІІ падпісаў Маніхвэст аб вызваленьні прыгонных сялян ад паншчыннай залежнасьці. Ад гэтай пары сяляне тэарэтычна сталі паўнапраўнымі грамадзянамі.

130 – 14.02.1891 г. нар. у в. Заўшыцы Слуцкага павету Павал Корчык (Язэп Лагіновіч) – нацыянальны дзеяч, удзельнік слуцкага збройнага чыну. Забіты саветамі ў Менскай турме 15.04.1940 г.

115 – 6.02.1906 г. у Пярхулеве на Дзісьненшчыне нар. Тамаш Падзява – каталіцкі сьвятар, марыянін, пасьвячоны ў 1934 г., з 1935 г. быў на місіі ў Харбіне (Манчжурыя), у 1948 г. арыштаваны і перададзены органамi савецкай бясьпекі; да 1955 г. быў у лагеры ў Тайшэце, затым пераехаў у Польшчу, а ў 1969 г. – у Рым і далей – у Лёндан, дзе памёр 2.10.1975 г.; пахаваны на могілках сьв. Панкрата.

115 – 14.02.1906 г. у. в. Віцькаўшчына каля Менска нар. Мікалай Улашчык (пам. 14.11.1986 г. у Маскве, пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску) выдатны гісторык, археоляг, рэдактар і выдавец беларускіх летапісаў.

105 – 26.02.1911 г. в. Трашчычы Наваградзкага павету нар. а. Леў Гарошка (пам. 28.07.1977 г. у Парыжы), беларускі сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніжак, між іншым склаў  грэка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік (20 тыс. слоў). Пахаваны на могілках сьв. Панкрата ў Лондане.

105 – 5.02.1916 г. у Казельску каля Калугі (бацькі падчас бежанства выехалі з Прyжанаў) нар. Вялянціна Жукоўская (па мужу Пашкевіч), настаўніца, мовазнавец. Закончыла Віленскі унівэрсытэт. З 1949 г. жыла ў Канадзе. Між іншым напісала падручнік „Беларуская мова”, склала „Ангельска-беларускі слоўнік”. Памерла 25.03.2004 г. 

105 – 15.02.1916 г. выйшаў з друку ў Вільні першы нумар беларускай газэты „Гоман”.

105 – 17(5).02.1916 г. у Старым Двары Лідзкага пав. памерла Алаіза Пашкевіч «Цётка», беларуская паэтэса і дзеячка беларускага адраджэньня. Нар. 15(3).07.1876 г. у фальварку Пешчын Лідзкага пав. Вучылася ў прыватнай гімназіі Прохаравай у Вільні, пасьля якой атрымала пасьведчаньне хатняй настаўніцы. У 1901 г. пачала настаўнічаць у вёсцы, у 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамен за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы П. Лесгафта, дзе рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі. У Пецярбурзе ўключылася ў дзейнасьць Беларускай рэвалюцыйнай Грамады. У 1904 г. пакінула курсы і вярнулася ў Вільню, працавала  фэльчаркай у псыхіятрычнай  лячэбніцы ў Нова-Вілейцы (Новай Вільні). Арганізавала рэвалюцыйныя рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала рэвалюцыйныя праклямацыі, пачала пісаць вершы на беларускай мове. Пад канец 1905 г. эмігравала ў Галіцыю, уцякаючы перад арыштам. Спачатку жыла ў Львове, дзе паступіла на Філасофскі факультэт Львоўскага унівэрсытэта. У 1906 г. у Жоўкві каля Львова былі надрукаваныя зборнікі яе вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Прымала ўдзел у выданьні «Нашай долі». У 1906 г. у Пецярбурзе выйшла друкам яе «Першае чытаньне для дзетак беларусаў». У  1908-1909 гг. жыла ў Кракаве, дзе вучылася на гуманітарным аддзяленьні Ягелёнскага ўнівэрсытэта. У 1911 г. выйшла замуж за літоўскага сацыял-дэмакрата Сьцяпанаса Кайрыса і вярнулася на радзіму. Ездзіла з тэатрам І. Буйніцкага па Беларусі як актрыса. У 1912 г. у Вільні, Новавілейцы і Лідзе арганізавала некалькі тайных беларускіх школ. У 1914 г. у Менску рэдагавала часопіс для дзяцей і моладзі «Лучынка» (выдала 6 нумароў). У 1915 г. працавала ў Вільні сястрой міласэрнасьці ў  салдацкім тыфозным бараку. Калі ў пачатку 1916 г. даведалася, што захварэў тыфам яе бацька, адразу паехала ў Ліду, але жывога яго ўжо не заспела. Засталася ў Старым Двары, каб ратаваць ад тыфа сваіх землякоў і сама захварэла. Яе творы шмат разоў перавыдаваліся, стала класікам беларускай літаратуры.

75 – 2.02.1946 г. атрад Pogotowia Akcji Specjalnej Narodowego Zjednoczenia Wojskowego па камандаваньнем капітана Рамуальда Райса „Бурага” спаліў частку вёскі Зані каля Браньска ды забіў 24 Беларусаў, жыхароў вёскі.

75 – 18.02.1946 г. у вёсцы Ягуштова (Аўгустова) каля Бельска на Беласточчыне нар. Надзея Артымовіч, выдатная беларуская паэтка, член літаратурнага аб’яднаньня „Белавежа”, з 1986 г. Саюза Польскіх Пісьменьнікаў. Друкуецца з 1970 г., аўтарка шматлікіх паэтычных зборнікаў. Жыве ў Бельску. Віншуем з юбілеем!

75 – у лютым 1946 г. у нямецкім Рэгенсбургу выйшаў у друку першы нумар часопіса Беларускага Праваслаўнага Аб’яднаньня “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”. Рэдагаваў Юрка Віцьбіч.

70 – 11.02.1951 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) адбыўся І кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Кангрэсавага Камітэту.

65 – 18.02.1956 г. у парахвіі Мар’янова на Сакольшчыне пам. Янка Семашкевіч (Янка Быліна, нар. 30.10.1883 г. у Лакцянах на Свянцяншчыне), паэт, грамадзкі дзеяч.

65 – 26.02.1956 г. у Беластоку адбыўся І арганізацыйны Зьезд Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства. Адначасна быў надрукованы сыгнальны нумар беларускага тыднёвіка ў Польшчы „Ніва”.

55 – 18.02.1966 г. у кляштары францішканак у Рабэрціне каля Варшавы памёр Вацлаў Аношка (нар. 14.03.1899 г. у Паплаўшчыне на Магілёўшчыне), беларускі уніяцкі сьвятар, пасьвячоны ў 1924 г., з 1926 г. служыў у Альпені на Палесьсі, з 1935 г. у Дзяляцічах на Наваградчыне (да 1944 г.), пасьля вайны ў Польшчы. Пахаваны на парахвіяльных могілках у Магдаленцы пад Варшавай.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (633) – беспасьпяховая аблога ў 1391 г. горада Наваградка крыжацкімі войскамі на чале з магістрам Конрадам Валенродам.
  • (241) – У 1783 г. быў пабудаваны касьцёл бернардзінцаў у Будславе каля Мядзеля.
  • (95) – 9.10.1929 г. у Варшаве памёр кс. Адам Лісоўскі (нар. у 1882 г. у Карандах Ашмянскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні ў 1903 г., пасьля вучыўся ў Духоўнай Каталіцкай Акадэміі ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1907 г. Служыў у розных парахвіях на беларускіх землях:

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis