Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У лістападзе

500 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагародку, помніка архітэктуры готыкі.

440 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе.

400 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага.

320 – 1699 г. Пачатак выдавецкай дзейнасьці ў Амстэрдамe беларускага кнігавыдаўца й асьветніка Ільлі Капіевіча, які выдаў там каля 20 навуковых кнігаў.

305 – 25.11.1714 г. каля Наваградка нар. Тамаш Жэброўскі, архітэктар і матэматык. Выкладаў у Віленскай Езуіцкай Акадэміі (1752-1758) і Полацкім калегіюме. Асноўныя працы: езуіцкі касьцёл у Бабруйску (1745-46), будынак езуіцкага калегіюма ў Жодзішках, касьцёл сьв. Ігнацыя, абсэрваторыя езуіцкага калегіюма ў Вільні; кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага кляштара. Памёр 18.03.1758 г. у Вільні.

250 – 1769 г. Пабудова ў Жыровічах каля Слоніма Богаяўленскай і Крыжаўзьдзьвіжанскай цэркваў.

235 – 8.11.1784 г. у Шаўрах (цяпер Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н) нар. Тэадор Нарбут (пам. 26.11.1864 г. у Вільні), гісторык і археоляг, аўтар „Гісторыі літоўскага народа”. Пахаваны ў Начы (Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н).

235 – 19.11.1784 г. у Вульцы Бельскага пав. нар. Міхал Баброўскі, слявіст і арыенталіст. У  1822-1824 гг. і ў1826-1833 гг. прафэсар Віленскага унівэрсытэта, з 1933 г. атрымаў прыход у Шэрашаве, дзе і памёр 3.10.1848 г.

160 29.11.1859 г. у в. Корніца каля Белай-Падляшскай нар. Мікалай Янчук (пам. 6.12.1921 г. у Маскве; пахаваны на Новадзявочых могілках) выдатны этнограф, фальклярыст, літаратуразнавец, пісьменьнік, прафэсар Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

1356.11.1884 г. у в. Мікалаеўшчына каля Стаўпцоў нар. Язэп Лёсік (пам. 1.04.1940 г. у Саратаве), выдатны грамадзкі й палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменьнік, пэдагог. У 1911 г. за незалежніцкую дзейнасьць сасланы ў Сібір. Падтрымліваў сувязь з „Нашай Нівай”, са ссылкі вярнуўся ў палове 1917 г., стаў адным з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, у 1917-1918 гг. рэдагаваў газэту „Вольная Беларусь”. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.  Аўтар між іншым „Практычнай граматыкі беларускай мовы”, названай пасьля яе друку „контррэвалюцыйнай”. У 1922 г. быў першы раз арыштаваны бальшавікамі. Чарговы раз быў арыштаваны ў 1930 г., сасланы ў глыб імпэрыі, арыштаваны ў 1938 г. ды закатаваны  НКВД.

130 – 22.11.1889 г. у Малышаўцы каля Дубровы Беластоцкай нар. а. Люцыян Хвецька, каталіцкі сьвятар, ініцыятар і першы рэдактар-выдавец „Крыніцы”, працаваў рэктарам Місіянерскага Інстытуту ў Любліне (1920-1931), пасьля прафэсар духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Пінску. З 1940 г. быў пробашчам у парафіі Хотава каля Стоўбцаў, дзе ў 1944 г. быў катаваны, пасьля чаго 28.04.1944 г. памёр у шпіталі ў Стоўпцах. Пахаваны ў Хотаве пры касцеле.

120 – 18(20).11.1899 г. у Сялітранцы каля Барысава нар. Міхась Клімковіч, пісьменьнік, аўтар гімна БССР. Памёр 5.11.1954 г. у Менску; пахаваны на Вайсковых могілках.

115 – 5.11.1904 г. у Асецішчах каля Докшыц нар. Надзея Хадасевіч-Лежэ, мастак. З 1924 г. жыла ў Парыжы. Памерла 7.11.1982  г. у Грасэ; пахавана на могілках у Кальян. 24 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску адкрылася выстава прымеркаваная да 115-годзьдзя з дня нараджэньня, якая патрывае да 24 лістапада. Нядаўна выйшла прысвечана ёй кніга Караліны Зыховіч «Nadia konstruktorka. Sztuka i komunizm Chodasiewicz-Grabowskiej-Leger” (Warszawa 2019).

110 2.11.1909 г. у Прусах Слуцкага пав. нар. Максім Лужанін, паэт, aўтар між іншым паэмаў „Неаплачаны рахунак”, „Галасуе вясна за вясну”. Памёр 16.08.2001 г. у Менску; пахаваны ў Паперні.

105 – 16.11.1914 г. у Пятровічах каля Сьмілавіч нар. Язэп Семяжон (сапр. Семяжонаў), пісьменьнік і перакладчык. Памёр 16.08.1990 г. у Менску, пахаваны на Паўночных могілках.

105 – 25.11.1914 г. у Дзедзінцы Браслаўскага пав. нар. а. Часлаў Сіповіч, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, марыянін. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Лёндане, дзе быў ініцыятарам і заснавальнікам Беларускага дому айцоў марыянаў. Памёр 4.10.1981 г. у Лёндане, пахаваны на могілках сьв. Пянкрата.

95 – 10.11.1924 г. у Вільні памёр а. Міхал Галянкевіч, праваслаўны сьвятар (нар. у 1852? у Бельскім пав.), заангажаваны ў беларускі нацыянальны рух у І сусьветную вайну і пасьля яе.

90 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым Беларуска-Амэрыканскага Грамадзкага Цэнтру „Полацак”, якога 18 гадоў быў старшынёй. Памёр 29.10.1993 г. Пахаваны на могілках Рывэрсайд у Кліўлендзе.

80 1.11.1939 г. былы настаўнік музыкі й дырыжор хору Віленскай Беларускай Гімназіі прыступіў у Беластоку да арганізаваньня прафэсыйнага ансамбля песьні й танца, які зараз называецца Дзяржаўнай Акадэмічнай Капэлай імя Рыгора Шырмы.

75 –  22.11.1944 г. памёр у турме ў Менску Кузьма Чорны (сапр. Мікалай Раманоўскі), пісьменьнік (нар. 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага пав.). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

70 29.11.1949 г у лагеры Тайшэт, Іркуцкай вобласьці памёр кс. Адам Станкевіч – сьвятар, палітычны, рэлігійна-культурны дзеяч. Нар. 6.01.1892 г. у в. Арляняты, Ашмянскага павету. У 1914 г. скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. Як адзін зь першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацыяў, публікацыяў. Прасьледаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні, трымаючыся здаля ад акупацыйных уладаў. У 1944 г. не падаўся ў эміграцыю, быў арыштаваны савецкімі ўладамі.

60 – 19.11.1959 г. у Менску памёр Мікалай Нікольскі, гісторык, усходазнавец (нар. 13.11.1877 г. у Маскве),
дасьледаваў гісторыю Царквы на беларускіх землях; этнаграфію і фальклёр Беларусі, з 1931 г. узначальваў сэктар этнаграфіі і фальклёру Інстытута гісторыі АН Беларусі, у 1937-1953 гг. дырэктар Інстытута.

55 – 8.11.1964 г. памёр Валянцін Волкаў, мастак (нар. 19.04.1881 г. у г. Ялец Ліпецкай вобл.), выкладаў у Віцебскім Мастацкім Тэхнікуме і Беларускім Тэатральна-Мастацкім Інстытуце.

35 – 1.11.1984 г. у Вільні памёр Пётра Сергіевіч, беларускі мастак (нар. у 1900 г. у Стаўрове на Браслаўшчыне). Пахаваны на Антокальскім вайсковым могільніку.

20 – 13.11.1989 г. у Менску памёр Фёдар Янкоўскі, мовазнавец і пісьменьнік (нар. 21.09.1918 г. у в. Клетнае каля Глуска). Аўтар працаў: „Беларускае літаратурнае вымаўленьне” (1976), „Сучасная беларуская мова” (1984), „Гістарычная граматыка беларускай мовы” (1989). Пахавны на Усходніх могілках у Менску.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    455 – 12.03.1569 г. Падляшскае ваяводзтва, якoе знаходзілася ў межах Вялікага Княства Літоўскага, на моцы каралеўскага універсала было інкарпаравана (уключана) у межы Каралеўства Польскага. 455 – 17.03.1569 г. у Заблудаве быў закончаны друк „Евангельля вучыцельнага”. 230 – 24.03.1794 г. пачалося …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis