Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У лістападзе

505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі.

445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе.

405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага.

325 – 1699 г. Пачатак выдавецкай дзейнасьці ў Амстэрдамe беларускага кнігавыдаўца й асьветніка Ільлі Капіевіча, які выдаў там каля 20 навуковых кнігаў.

310 – 25.11.1714 г. каля Наваградка нар. Тамаш Жэброўскі, архітэктар і матэматык. Выкладаў у Віленскай Езуіцкай Акадэміі (1752-1758) і Полацкім калегіюме. Асноўныя працы: езуіцкі касьцёл у Бабруйску (1745-46), будынак езуіцкага калегіюма ў Жодзішках, касьцёл сьв. Ігнацыя, абсэрваторыя езуіцкага калегіюма ў Вільні; кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага кляштара. Памёр 18.03.1758 г. у Вільні. 

255 – 1769 г. Пабудова ў Жыровічах каля Слоніма Богаяўленскай і Крыжаўзьдзьвіжанскай цэркваў.

240 – 8.11.1784 г. у Шаўрах (цяпер Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н) нар. Тэадор Нарбут (пам. 26.11.1864 г. у Вільні), гісторык і археоляг, аўтар „Гісторыі літоўскага народа”. Пахаваны ў Начы (Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н).

240 – 19.11.1784 г. у Вульцы Бельскага пав. нар. Міхал Баброўскі, слявіст і арыенталіст. У  1822-1824 гг. і ў1826-1833 гг. прафэсар Віленскага ўнівэрсытэта, з 1933 г. атрымаў прыход у Шэрашаве, дзе і памёр 3.10.1848 г. 

165 – 29.11.1859 г. у в. Корніца каля Белай-Падляшскай нар. Мікалай Янчук (пам. 6.12.1921 г. у Маскве; пахаваны на Новадзявічых могілках) выдатны этнограф, фальклярыст, літаратуразнавец, пісьменьнік, прафэсар Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

140 – 6.11.1884 г. у в. Мікалаеўшчына каля Стаўпцоў нар. Язэп Лёсік (пам. 1.04.1940 г. у Саратаве), выдатны грамадзкі й палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменьнік, пэдагог. У 1911 г. за незалежніцкую дзейнасьць сасланы ў Сібір. Падтрымліваў сувязь з „Нашай Нівай”, са ссылкі вярнуўся ў палове 1917 г., стаў адным з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, у 1917-1918 гг. рэдагаваў газэту „Вольная Беларусь”. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.  Аўтар між іншым „Практычнай граматыкі беларускай мовы”, названай пасьля яе друку „контррэвалюцыйнай”. У 1922 г. быў першы раз арыштаваны бальшавікамі. Чарговы раз быў арыштаваны ў 1930 г., сасланы ў глыб імпэрыі, арыштаваны ў 1938 г. ды закатаваны  НКВД.

135 – 22.11.1889 г. у Малышаўцы каля Дубровы Беластоцкай нар. а. Люцыян Хвецька, каталіцкі сьвятар, ініцыятар і першы рэдактар-выдавец „Крыніцы”, працаваў рэктарам Місіянерскага Інстытуту ў Любліне (1920-1931), пасьля прафэсар духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Пінску. З 1940 г. быў пробашчам у парафіі Хотава каля Стоўбцаў, дзе ў 1944 г. быў катаваны, пасьля чаго 28.04.1944 г. памёр у шпіталі ў Стоўбцах. Пахаваны ў Хотаве пры касцёле.

125 – 18(20).11.1899 г. у Сялітранцы каля Барысава нар. Міхась Клімковіч, пісьменьнік, аўтар гімна БССР. Памёр 5.11.1954 г. у Менску; пахаваны на Вайсковых могілках.

120 – 5.11.1904 г. у Асецішчах каля Докшыц нар. Надзея Хадасевіч-Лежэ, мастачка. З 1924 г. жыла ў Парыжы. Памерла 7.11.1982  г. у Грасэ; пахавана на могілках у Кальян. 24 кастрычніка 2019 г. у Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску адкрылі выставу прымеркаваную да 115-годзьдзя з дня нараджэньня, якая працягвалася да 24 лістапада. У 2019 г. выйшла прысвечана ёй кніга Караліны Зыховіч  «Nadia konstruktorka. Sztuka i komunizm Chodasiewicz-Grabowskiej-Leger” (Warszawa 2019).

115 – 2.11.1909 г. у Прусах Слуцкага пав. нар. Максім Лужанін, паэт, aўтар між іншым паэмаў „Неаплачаны рахунак”, „Галасуе вясна за вясну”. Памёр 16.08.2001 г. у Менску; пахаваны ў Паперні.

110 – 16.11.1914 г. у Пятровічах каля Сьмілавіч нар. Язэп Семяжон (сапр. Семяжонаў), пісьменьнік і перакладчык. Памёр 16.08.1990 г. у Менску, пахаваны на Паўночных могілках. 

110 – 25.11.1914 г. у Дзедзінцы Браслаўскага пав. нар. а. Часлаў Сіповіч, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, марыянін. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Лёндане, дзе быў ініцыятарам і заснавальнікам Беларускага дому айцоў марыянаў. Памёр 4.10.1981 г. у Лёндане, пахаваны на могілках сьв. Пянкрата. 

100 – 10.11.1924 г. у Вільні памёр а. Міхал Галянкевіч, праваслаўны сьвятар (нар. у 1852? у Бельскім пав.), заангажаваны ў беларускі нацыянальны рух у І сусьветную вайну і пасьля яе. 

95 – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўлендзе (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым Беларуска-Амэрыканскага Грамадзкага Цэнтру „Полацак”, якога 18 гадоў быў старшынёй. Памёр 29.10.1993 г. Пахаваны на могілках Рывэрсайд у Кліўлендзе.

85 – 1.11.1939 г. былы настаўнік музыкі й дырыжор хору Віленскай Беларускай Гімназіі прыступіў у Беластоку да арганізаваньня прафэсійнага ансамбля песьні й танца, які зараз называецца Дзяржаўнай Акадэмічнай Капэлай імя Рыгора Шырмы.

80 –  22.11.1944 г. памёр у турме ў Менску Кузьма Чорны (сапр. Мікалай Раманоўскі), пісьменьнік (нар. 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага пав.). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

75 – 29.11.1949 г. у лагеры Тайшэт, Іркуцкай вобл. памёр кс. Адам Станкевіч – сьвятар, палітычны, рэлігійна-культурны дзеяч. Нар. 6.01.1892 г. у в. Арляняты, Ашмянскага павету. У 1914 г. скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. Як адзін зь першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацыяў, публікацыяў. Прасьледаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні, трымаючыся здаля ад акупацыйных уладаў. У 1944 г. не падаўся ў эміграцыю, быў арыштаваны савецкімі ўладамі.

65 – 19.11.1959 г. у Менску памёр Мікалай Нікольскі, гісторык, усходазнавец (нар. 13.11.1877 г. у Маскве), дасьледаваў гісторыю Царквы на беларускіх землях; этнаграфію і фальклёр Беларусі, з 1931 г. узначальваў сэктар этнаграфіі і фальклёру Інстытута гісторыі АН Беларусі, у 1937-1953 гг. дырэктар Інстытута.  

60 – 8.11.1964 г. памёр Валянцін Волкаў, мастак (нар. 19.04.1881 г. у г. Ялец Ліпецкай вобл.), выкладаў у Віцебскім Мастацкім Тэхнікуме і Беларускім Тэатральна-Мастацкім Інстытуце.

40 – 1.11.1984 г. у Вільні памёр Пётра Сергіевіч, беларускі мастак (нар. у 1900 г. у Стаўрове на Браслаўшчыне). Пахаваны на Антокальскім вайсковым могільніку.

25 – 13.11.1989 г. у Менску памёр Фёдар Янкоўскі, мовазнавец і пісьменьнік (нар. 21.09.1918 г. у в. Клетнае каля Глуска). Аўтар працаў: „Беларускае літаратурнае вымаўленьне” (1976), „Сучасная беларуская мова” (1984), „Гістарычная граматыка беларускай мовы” (1989). Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (187) – 11.05.1838 г. у Вільні памёр Андрэй Сьнядэцкі (нар. 30.11.1768 г. у Рыдлеве каля Жніна), хімік, лекар, філёзаф і асьветнік, з 1797 г. працаваў як прафэсар хіміі і мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, у 1816-1822 гг. рэдагаваў „Wiadomości Brukowe”, аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове „Początki chemii” (1800) i працы „Teoria jestestw organicznych” (1804-1811). Пахаваны на вясковым могільніку ў Гародніках Ашмянскага пав. недалёка родавага маёнтка Сьнядэцкіх у Балтупю.
  • (170) – 11.05.1855 г. Яўстафій Тышкевіч заснаваў у Вільні музэй старажытнасьцей. Большасьць экспанатаў была з тэрыторыі Беларусі.
  • (126) – 11.05.1899 г. у Вазьнясенску на Украіне ў сям’і выхадцаў з Беларусі нар. Глеб Глебаў (сапр. Сарокін), акцёр. З 1926 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры імя Янкі Купалы. Вызначаўся ў камэдыйных ролях (Пустарэвіч ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Туляга ў „Хто смяецца апошнім” К. Крапівы, Гарпагон у „Скупым” Мальера). Памёр 3.03.1967 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.
  • (72) – 11.05.1953 г. памёр у Быдгашчы Гасан Канапацкі (нар. 25.02.1879 г. у Менску), палкоўнік, беларускі дзеяч міжваеннага перыяду ў Вільні, камандзір беларускіх аддзелаў у польскім войску ў 1919-1921 гадах.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com