Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у ліпені-жніўні

905 – у 1116 г. наступіла нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі між іншым Друцак, дзе ўсё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на засяленьне паўднёвай Кіеўшчыны.

815 – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 годзе.

770 – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Княства Галіцка-Валынскага (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.

575 – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.

265 – 29.08.1756 г. у Жніне нар. Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф; у 1806-1825 гг. рэктар Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр 21.09.1830 г. Пахаваны ў Яшунах на Літве.

225 – 8.07.1796 г. у Янаве Падляшскім памёр Адам Нарушэвіч, паэт і гісторык, родам з Піншчыны (нар. 20.10.1733 г. у Пінску). Пахаваны ў крыпце фарнага касьцёла ў Янаве Падляшскім.

225 – 7.07.1796 г. у Малюшычах на Наваградчыне нар. Ян Чачот (пам. 23.08.1847 г. у Друскеніках), польскі і беларускі паэт, фальклярыст. Пісаў між іншым вершы на беларускай мове, баляды на польскай мове. Ягоная творчасьць інспіраваная была беларускім фальклёрам. Таксама сабраў ды выдаў каля 1000 беларускіх песень. Пахаваны ў Ротніцы пад Друскенікамі.

225 – 10.08.1796 г. у Малой Капліцы на Гродзеншчыне нар. Ігнат Легатовіч, паэт. Закончыў дамініканскую школу ў Гродне, Віленскі унівэрсытэт; у 1817-1839 гг. выкладаў лацінскую мову і літаратуру ў Мінскай гімназіі, у 1839-1846 гг. быў наглядчыкам павятовых вучылішчаў у Лeпeлі, Полацку і Вілкаміры. Страціўшы зрок у 1846 г. пасяліўся ў Мінску, дзе памёр 10.10.1867 г.

210 – 27.08.1811 г. у Лугінавічах на Віцебшчыне нар. Тадэвуш Лада-Заблоцкі, паэт. У 1837 г. сасланы на Каўказ; памёр у Грузіі ў жніўні 1847 г.

170 – 6.07.1851 г. у Менску нар. Янка Лучына (сапраўднае прозьвішча Ян (Іван) Неслухоўскі, пам. 28.07.1897 г. у Менску, пахаваны на Кальварыйскіх могілках), паэт. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах.

160 – 8.07.1861 г. у Варшаве нар. княгіня Марыя Магдалена Завішанка Радзівіліха, беларуская мэцэнатка. У сваім маёнтку Кухцічы на Міншчыне засноўвала беларускія школы, падтрымлівала беларускія выданьні і беларускіх студэнтаў. З 1918 г. у эміграцыі. Памерла 6.01.1945 г. у Фрыбургу ў  Швайцарыі. 17.02.2018 г. адбылося ўрачыстае перапахаваньне яе ў Менску – у крыпце касьцёла сьв. Роха.

145 – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.

115 – 27.08.1906 г. у в. Лявонавічы каля Нясьвіжа нар. Сяргей Новік-Пяюн (Сяргей Новік, пам. у Менску 26.08.1994 г.), настаўнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, паэт, празаік. За асьветніцкую дзейнасьць быў сасланы польскімі ўладамі ў Сьвеце, быў вязьнем турмы ў Баранавічах. Арыштаваны падчас нямецкай акупацыі, перажыў расстрэл 4.07.1944 г. (быў паранены, прыкінуты целамі расстраляных). Пасьля прыходу Чырвонай Арміі арыштаваны. Ваенным трыбуналам засуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў на Калыме. У 1959 г. вярнуўся ў Беларусь. Першы ягоны верш быў надрукаваны ў 1925 г. у „Студэнцкай Думцы”. Пісаў таксама музыку да сваіх вершаў. Некаторыя зь іх сталі вельмі вядомыя як напрыклад „Зорачкі”, „Над Шчарай”. У 1993 г. быў надрукаваны ў Менску зборнік ягоных вершаў „Песні з-за кратаў”. Пахаваны ў роднай вёсцы.

95 – 8.08.1926 г. у мястэчку Гарадзея нар. а. Аляксандар Надсан (сапр. Бочка), беларускі рэлігійны ды нацыянальны дзеяч – апостальскі візытатар беларускіх католікаў у дыяспары, дырэктар Беларускае Бібліятэкі і Музэю ім. Ф. Скарыны ў Лёндане. Памёр 15.04.2015 г. у Лондане.

95 – 9.08.1926 г. у Міры нар. Янка Запруднік, нацыянальны дзеяч, гісторык, журналіст. З 1944 г. у эміграцыі. У 1947 г. скончыў Гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе, а ў 1954 г. гістарычны факультэт Лювэнскага Унівэрсытэту. З 1957 г. жыве ў ЗША. Актыўна дзейнічае на нацыянальнай ніве. Быў між іншым рэдактарам „Беларуса”. У 1996 г. у Менску была выдадзена ягоная абшырная гістарычная праца „Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”. Віншуем!

90 – 20.07.1931 г. у Лондане нар. Гай дэ Пікарда, англійскі дасьледчык беларускай гісторыі і культуры, музыколяг, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага музэя ў Лондане. Памёр 21.04.2007 г., пахаваны ў крыпце касьцёла сьв. Сымона і Галены ў Менску.

90 – 26.07.1931 г. у Віннай на Падляшшы памёр кс. Міхал Пятроўскі (нар. 3.10.1889 г. у Празароках дзісенскага пав.), беларускі хадэцкі дзеяч, прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла.

85 – 9.08.1936 г. у в. Лыскі каля Беластоку нар. Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменьнік. У 1946 г. ягоная сямі’я польскім падпольлем была вымушана пакінуць Польшчу. Друкаваўся  з 1959 г., надрукавана некалькі зборнікаў лірыкі. Аповесьці „Чатыры дарогі”, „Мёртвая крыніца”. Пісаў таксама гумар ды сатыру. Памёр у 2010 годзе.

65 – 13.08.1956 г. у Менску памёр Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, нар. 3.11.1882 г. у Акінчыцах каля Стаўбцоў). Празаік ды паэт, пэдагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Самыя вядомыя творы: паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925).

45 – 8.08.1976 г. памёр у Глен Спэй (ЗША) а. Мікалай Лапіцкі, сьвятар, грамадзкі дзеяч (нар. 13.12.1907 г. у в. Грэлікі каля Вілейкі). Спрычыніўся да паўстаньня грамадзка-рэлігійнага цэнтру ў Саўт-Рывэры, царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай.

30 – 20.08.1991 г. памёр у ЗША на Флярыдзе (у Лонгвуд) др. Баляслаў Грабінскі, дзеяч нацыянальнага руху, нар. 3(15).08.1899 г. у вёсцы Урачыншчына (Wroczyńszczyzna) на Сакольшчыне. Паводле адукацыі быў лекарам-дантыстам, меў свой кабінэт у Вільні. Дапамагаў грашова беларускім арганізацыям. Дзейнічаў у Беларускім Навуковым Таварыстве, таксама прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці Беларускага Музэю ім. Івана Луцкевіча. Працаваў ва Віленскім унівэрсытэце. Падчас другой сусьветнай вайны быў старшынёй Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні. З 1944 г. у эміграцыі, дзе таксама прыймаў удзел у нацыянальнай дзейнасьці, між іншым быў сябрам Рады БНР.

30 – 25.08.1991 г. надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету БССР надала канстытуцыйны статус Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Спыніла дзейнасьць камуністычнай партыі.

30 – 25.08.1991 г. памёр у Чыкага Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч), настаўнік, грамадзкі дзеяч (нар. 2.01.1910 г. у Малой Альшанцы Гродзенскага пав.).

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (87) – 22.10.1937 г. расстраляны Лукаш Калюга (Канстанцін Вашына), нар. 27.09.1909 г. у Скварцах каля Койданава, пісьменьнік.
  • (87) – 22.10.1937 г. расстраляны Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (нар. 28.10.1884 г. у Менску). Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спектаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў 1917 г. У 20-ыя гг. быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам Беларускага Дзяржаўнага Тэатру (БДТ-1) у Менску. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis