Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    13. Jak zhinuŭ „Tiszka”

    Szkoła ŭ Haradku ad 20 wieraśnia 1970 r. maje imia bratoŭ partyzantaŭ Michała i Alaksandra Chrenoŭskich z niedalokaha Dzierniakowa. Jak maładych jaszcze kawaleraŭ zastrelili ich Niemcy padczas abławaŭ u tutejszych lasach. Dla miascowych życielej stalisa jany hierojami. Na staroncy szkoły ŭ Internecie pra patronaŭ jest...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Ne može byti!

    Pameť na trochu dovš

    Тварь ли я дрожащая или право имею… (Ф.М. Достоевский) – Ja svoju mamu pometaju słabo, – tichim hołosom načała rozkazuvati Lila. – Dobre, što maju para zdymkuv, to choč znaju, jak vyhladała. Ale rozkažu tobiê jeji historyju, to može takim sposobom pameť ob jôj ostanetsie...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у красавіку

675 – 27.04.1347 г. у Вільні быў замучаны сьв. Антоній – першы з трох віленскіх мучанікаў (праз некалькі тыдняў мучаніцкую сьмерць прыняў сьв. Іаан, а потым сьв. Яўстафій). Былі яны кананізаваныя ў 1374 г. На месцы іх сьмерці князь Канстанцін Астрожскі ў пачатку XVI ст. пабудаваў Сьвята-Троіцкі Сабор.

620 – 1402 г. – крыжацкі наезд на Гарадзеншчыну (таксама на частку Беласточчыны), аблога Гарадзенскага замку.

420 – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.

190 – 2.04.1832 г. у маёнтку Вака каля Вільні нар. Павал Баброўскі (пам. 16.02.1905 г.), гісторык і этнограф. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Міхаіла Баброўскага, выдатнага беларускага вучонага (нар. у 1784 г. у Вульцы-Выганоўскай Бельскага павету). Рэдактар выдатнай працы (кіраўнік выданьня) па гісторыі Гарадзеншчыны і Беласточчыны -– аснаўной крыніцы пра Беласточчыну перад 1863 г. „Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генэральнага штаба. Гродзенская губерня”. У працы пададзены зьвесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асьвеце, пра гарады і мястэчкі губэрні. Вывучаў гісторыю летапісаў – „Лёс Супрасьльскага рукапісу…”, „Яшчэ нататка пра Супрасьльскі рукапіс” ды ўніяцкай Царквы ў Беларусі.

145 – 1.04.1877 г. у Дабрасельцах на Гарадзеншчыне нар. Васіль Захарка, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1928-1943 гг. З 1923 г. жыў у Празе Чэскай, дзе памёр 14.03.1943 г. і пахаваны там на Альшанскіх могілках.

115 – 30.04.1907 г. пад Менскам нар. Надзея Абрамава (пам. 18.02.1979 г. у Мюнхене), грамадзкая дзеячка, лекар. У 1943 г. узначаліла аддзел дзяўчат Саюза Беларускай Моладзі. Пасьля вайны ў эміграцыі, жыла ў Нямеччыне.

110 – 6.04.1912 г. у Пецярбурзе нар. Леанід Барысаглебскі, фізык, настаўнік. Выпускнік Наваградзкай Беларускай Гімназіі і Віленскага Унівэрсытэту. Член Беларускага Студэнцкага Саюзу. З 1944 г. быў выкладчыкам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску, распрацаваў рэлятывістычную тэорыю элемэнтарнай часьціны. Памёр 28.01.2006 г. у Менску.

85 – 11.04.1937 г. памёр (пакончыў жыцьцё самагубствам у Магілёўскім псыхіятрычым шпіталі) Цішка Гартны (Зьміцер Жылуновіч – нар. 4.11.1887 г. у Капылі), пісьменьнік, дзяржаўны беларускі дзеяч БССР. Дэбютаваў у „Нашай Ніве” ў 1908 г. Быў членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР (1920-1931). 15.11.1936 г. арыштаваны.

50 – 25.04.1972 г. пам. у ЗША Віктар Войтанка (нар. 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету), грамадзкі дзеяч, лекар, сьвятар. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. Заснавальнік, падчас нямецкай акупацыі, мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (159) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (102) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis