Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

У чэрвені

525 – 1494 г. – атрыманьне горадам Высокае самакіраваньня паводле магдэбургскага права.

215 – 1.06.1804 г. у Наваспаскім на Смаленшчыне нар. Міхал Глінка, кампазітар, заснавальнік рускай клясычнай музыкі. Найбольш вядомыя яго творы: оперы „Жыцьцё за цара” (1836), „Руслан і Людміла” (1842), „Вальс-фантазія” (1839), скерца для аркестра „Камарынская” (1848). Памёр 15.02.1857 г. у Бэрліне, дзе быў пахаваны на пратэстанцкіх могілках.  Стараньнем сястры яго прах перанесены быў у Пецярбург і пахаваны на Ціхвінскіх могілках.

210 – 1809 г. –  заснаваньне ў Магілёве першай у Беларусі мэтэаралягічнай станцыі.

185 – 16.06.1834 г. у Дудзічах, Ігуменскага павету нар. Аляксандар Ельскі (пам. 10.09.1916 г. у Замосьці, пахаваны ва урочышчы Кобань паміж Дудзічамі і Замосьцем), беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст. Пераклаў на беларускую мову першую частку „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

155 – 21.06.1864 г. у Бялевічах каля Слуцка нар. Аляксандр Сержпутоўскі, этнограф і фальклярыст. Закончыў Нясьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1884) і Археалягічны інстытут у Пецярбургу (1904). Настаўнічаў у Слуцкім і Мазырскім паветах (1884–1893), працаваў у этнаграфічным аддзеле Рускага музея (1906–1930). Збіраў беларускі фальклёр, выдаў „Казкі і апавяданьні беларусаў-палешукоў” (1911), „Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павета” (1926), „Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” (1930). Памёр 5.03.1930 г. у Ленінградзе.

130 – 13.06.1889 г. у Цецяроўцы Слуцкага павету нар. Павел Жаўрыд, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 г., адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г. У 1923–1930  гг. працаваў у Мар’інагорскім  сельска-гаспадарчым тэхнікуме, Інбелкульце, рэдакцыі газэты „Звязда”. У 1930 г. арыштаваны. Памёр 11.05.1939 г. у лагеры ў пасёлку Княж-Пагост Комі АССР.

130 – 16.06.1889 г. у Ваўкавыску нар. Уладзімір Каліноўскі, беларускі нацыянальны дзеяч, пасол польскага сойму (1922-1923); з 1923 г. у БССР. У 1924-1925  гг. быў кіраўніком справамі і юрысконсультам у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, у  1925-1927 гг. – на розных пасадах у ЦВК БССР, у  1927-1929 гг. – дацэнт катэдры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі: «Савецкае будаўніцтва», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Полымя». Праўдападобна памёр у 1940 г. у Старабельску Варашылаўградзкай вобл. (зараз Луганская вобл., Украіна).

110 – 26.06.1909 г. нар. у Менску Антон Адамовіч літаратуразнавец, пісьменьнік. Скончыў у 1928 г. Белпэдтэхнікум у Менску, пачаў вучыцца ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1930 г. арыштаваны, сасланы ў Расію. У 1938 г. вярнуўся ў Менск. Падчас нямецкай акупацыі быў, між іншым, членам Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Пасьля вайны да 1960 г. жыў у Нямеччыне. Рэдагаваў „Бацькаўшчыну”, быў кіраўніком беларускай рэдакцыі радыёстанцыі „Свабода”. З 1960 г. жыў у ЗША. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі. Памёр 12.06.1998 г., пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку у штаце Нью-Джэрзі.

110 – 27.06.1909 г. у вёсцы Звоня на Віцебшчыне нар. Сяргей Знаёмы (сапр. Клопаў), беларускі пісьменьнік. Закончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага Пэдагагічнага Інстытута (1930), працаваў выкладчыкам у Барысаве, з 1936 г. – літаратурным рэдактарам на Беларускім радыё. 26.11.1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 8 год зьняволеньня. 22.01.1944 г. уцёк з Паўночна-Усходняга лагера, далейшы яго лёс невядомы. Публікаваць пачаў у 1929 г., выдаў зборнікі нарысаў „Дом № 31” (1930), „За дамбаю” (1931), „Лес гарыць” (1932), аповесьці „Ганчары” (1933) і „Біяграфія майго героя” (1935).

100 – 5.06.1919 г. у Вільні быў надрукованы першы нумар „Беларускага жыцьця” пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.

95 – 19.06.1924 г. у Бычках Ушацкага раёна нар. Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік, аўтар апавяданьняў і аповесьцяў, перакладзеных на розныя замежныя мовы. Памёр 18.06.2003 г. у Бараўлянах пад Менскам, пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

85 – 6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы Пецярбургскага унівэрсытэта, выкладаў старагрэчаскую і лацінскую мовы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Пецярбурга, у пачатку ХХ ст. быў кіраўніком выдавецтва „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ” і студэнцкага „Беларускага навукова-літаратурнага гуртка”. У 1925 г. пераехаў у Менск, працаваў рэдактарам, а з 1927 г. старшынёй камісіі Інбелкульта па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы. У 1930 г. беспадстаўна арыштаваны, праседзеў у турме 2 месяцы. Пасьля вярнуўся ў Ленінград.

75 – 27.06.1944 г. адбыўся ў Менску ІІ Усебеларускі Кангрэс, скліканы Беларускай Цэнтральнай Радай. Удзельнічала ў ім 1039 дэлегатаў з розных беларускіх асяродзьдзяў з тэрыторыі Эўропы акупаванай немцамі. Кангрэс аб’явіў сябе ворганам, які працягвае палітычныя традыцыі Беларускай Народнай Рэспублікі, а БЦР палічыў адзінай легальнай уладай у Беларусі.

70 – 24.06.1949 г. у Менску нар. Уладзімір Тоўсьцік, мастак. Закончыў Беларускі Тэатральна-мастацкі Інстытут (1972). З 1976 г. выкладчык  Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Аўтар карцін на гістарычныя тэмы: „Легенда старога замка”, „Год 1863. Паўстаньне”, партрэтаў: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і інш.

65 – 16.06.1954 г. у Машукоўцы (Караснаярскі край) памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік (нар. 19.08.1912 г. у Бабруйску). Двойчы быў арыштаваны – у 1936 г. (асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня) і ў 1949 г. (высланы ў Сібір). Друкаваўся з 1927 г. Выдаў зборнікі апавяданьняў „Удар”, „Чорная вірня” (1931), „Яхант” (1935), аповесьці „Наша сонца”, „Ускраіна” (1932). У 1946-1949 гг. напісаў „Аповесьць для сябе” (апубл. 1993)

50 – 30.06.1969 г. у горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці памёр Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і вучоны. Нар. 31.10.1885 г. у Чорным Рэчыцкага пав., закончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1911), працаваў у Інбелкульце і выкладаў геалёгію ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску. Аўтар зборнікаў „Плынь” і „Дзьве паэмы” (1927), п’ес „Скарынін сын з Полацка”, „Над Нёманам”, падручнікаў „Пачатковая Геаграфія” (1923) і „Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе” (1926). Арыштаваны 13.07.1930 г. З 1931 г. у высылцы  ў Івана-Вазьнесенску, з 1936 г. – у Кіраўску, у час вайны ў Чусавым Гарадку, да 1948 г. у Іжэўску. У 1948 – 1952 працаваў у Запалярным Горным Тэхнікуме.

30 – 4.06.1989 г. у Польшчы адбыліся першыя, часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Удзельнічалі ў ім таксама беларускія кандыдаты: Сакрат Яновіч як кандыдат у Сэнат набраў 22,4 тыс. галасоў, а Яўген Мірановіч як кандыдат у Сойм набраў 14,4 тыс. галасоў.

30 – 24-25.06.1989 г. у Вільні адбыўся І Устаноўчы З’езд Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    760 – Першыя пісаны зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска). 500 – У 1523 г. была надрукована ў Кракаве славутая паэма „Песьня пра зубра” аўтарства выдатнага беларускага паэта, выпускніка вучылішчаў Рэчы Паспалітай і …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (872) – паход  у 1151 г. гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча зь іншымі князямі на Кіеў.
  • (139) – 5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг.
  • (99) – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.
  • (85) – 5.10.1938 г. памёр прафэсар Мар’ян Здзяхоўскі (нар. 30.04.1861 г. у Ракаве), літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis