Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў траўні

645 – у траўні 1377 г. памёр вялікі князь Аляксандар Альгерд (нар. каля 1296 г.), у манастве прыняў імя Аляксей.

260 – 15.05.1762 г. у Несьвіжы памёр Міхал Казімір „Рыбанька” Радзівіл (нар. 13.06.1702 г.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэцэнат. У 1726 г. распачаў аднаўленьне замку ў Несьвіжы, збуранага швэдамі ў 1706 г., у 1750 г. аднавіў дзейнасьць Несьвіжскай друкарні і адкрыў корпус кадэтаў. Заснаваў першыя ў Беларусі мануфактуры, м. інш.: фаянсавую ў Новым Сьвержні, пэрсіярню (шаўковых паясоў) у Слуцку, і супольна з жонкай Уршуляй сарганізаваў тэатар ды музычную, вакальную і балетную школы.

225 – 10(21).05.1797 г. нар. Дамінік Стэфановіч, музыкант, настаўнік Станіслава Манюшкі, у 1820 – 1837 гг. – кіраўнік Мінскага гарадзкога аркестра, у 1848-1865 гг. выкладаў музыку і харавыя сьпевы ў Менскай гімназіі і прыватным жаночым пансыёне. Памёр каля 1870 г.

220 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.

180 – 12.05.1842 г. у Парыжы памёр Валенты Ваньковіч (нар. 14.02.1800 г. у Калюжыцах на Меншчыне), мастак, аўтар вядомага партрэта Адама Міцкевіча „Міцкевіч на скале Аюдаг”. Закончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскі ўнівэрсытэт (1824 г.), а ў 1827 г. – Пецярбургскую мастацкую акадэмію. Затым жыў у Менску, меў майстэрню ў Сьляпянцы. У 1839 г. зьехаў у Парыж. Пахаваны на тамашніх могілках Манмартр.

145 – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”. Выдаў ў 1923 г. у Вільні першы беларускі падручнік па музыцы „Навука сьпеву”. Таксама зьяўляецца аўтарам зборнікаў песень: „Народны сьпеўнік”, „Школьны сьпеўнік”, „Беларускі дзіцячы сьпеўнік”. Зьбіраў фальклёр на Палесьсі і ў Падзьвіньні. З 1925 г. жыў у савецкай Беларусі.

140 – 15.05.1882 г. на станцыі Лясная Наваградзкага пав. нар. Уладыслаў Галубок (расстраляны саветамі 28.09.1937 г. у Менску), адзін з заснавальнікаў сучаснага беларускага тэатру, драматург, акцёр, рэжысёр.

120 – 5(20).05.1902 г. у в. Каралішчавічы Менскага пав. нар. Язэп Пушча (сапр. Іосіф Плашчынскі, пам. 14.09.1964 г. у Менску), паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. У 1930 г. будучы студэнтам быў арыштаваны савецкімі ворганамі бясьпекі і сасланы ў Сібір. У 1941 г. мабілізаваны ў савецкую армію. Пражыў вайну, змог паявіцца ў Беларусі толькі пасьля 1956 г. Пахаваны на могілках у родных Каралішчавічах.

95 – 30.05.1927 г. у Менску нар. Вітаўт Кіпель, актыўны грамадзкі дзеяч, гісторык. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыве ў эміграцыі. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту (геоляг), Ратгерскага Унівэрсытэту (бібліятэказнаўства). Актыўна дзейнічаў і дзейнічае ў беларускім грамадзка-палітычным ды навуковым жыцьці. З 1982 г. узначальвае Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. У 1993 г. была выдадзена ягоная абшырная манаграфія „Беларусы ў ЗША”, а ў 2015 г. яго ўспаміны «Жыць і дзеіць». Віншуем з прыгожым юбілеем!

80 – 25.05.1942 г. у турэмным шпіталі ў Горкім памёр Іван Замоцін (нар. 1.11.1873 г. у Крыуліне Цьвярской губ.), літаратуразнавец. З 1908 г. быў прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэта, з 1922 г. – Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта ў Менску. У 1937 г. быў арыштаваны і асуджаны на 8 год выпраўленча-працоўных лагераў.

35 25.05.1987 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) Аўген Калубовіч-Каханоўскі (нар. 5.03.1910 г. у Ціхінічах, Рагачоўскага пав.), гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі кіраваў Аддзелам Культуры Беларускай Цэнтральнай Рады. Аўтар між іншым прац „Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, „Айцы БССР і іхны лёс”, успамінаў „На крыжавой дарозе”. Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе.

30 23.05.1992 г. памёр у Дэтройт (ЗША) Уладзімір Бакуновіч (нар. 10.12.1926 г. у Малых Сьцяблевічах, Лунінецкага пав.), грамадзкі дзеяч, эканаміст. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту. Дзейнічаў у БАЗА і Радзе БНР, між іншым быў журналістам газэты „Бацькаўшчына”.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.
  • (96) – 9.05.1929 г. пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая абсьледавала практыку правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР. Вывады камісіі сталі падставай для фізічнай крывавай расправы з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.
  • (72) – 9.05.1953 г. у Менску выйшаў І нумар месячніка „Маладосць”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com