Старажытныя карані беларускай дуды
У архівах бібліятэкі імя Врублеўскіх пры Літоўскай Акадэміі Навук мне пашанцавала трапіць на „Акты издаваемые виленскою комиссіею для разбора древних актовъ” (Акты относящіеся къ исторіи Западно-русской церкви 1443-1663) (Вільня, 1908). У томе XXXIII знаходзім невядомы дагэтуль дударскай супольнасці ліст-скаргу ксяндза Віткоўскага на праваслаўнае насельніцтва горада…