Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Свята беларускай песні

„Арляне” ў Гайнаўцы
„Арляне” ў Гайнаўцы

У лютым у Сямяцічах, Гайнаўцы, Беластоку, Дуброве-Беластоцкай і Бельску прайшлі раённыя слуханні 32. Фестывалю „Беларуская песня 2025”. 16 лютага ў Гайнаўскім доме культуры адбыліся цэнтральныя элімінацыі. Прыняло ў іх удзел каля 70 салістаў, дуэтаў і калектываў. Найлепшыя выступяць на гала-канцэрце, які адбудзецца 17 траўня ў Падляшскай філармоніі па вуліцы Падлесьнай ў Беластоку.

Беларускае грамадска-культурнае таварыства агляды беларускай песні на Беласточчыне ладзіць з 1971 г., а з 1993-га ў якасці фестывалю. Старшыня арганізацыі Васіль Сегень лічыць, што мерапрыемства служыць папулярызацыі беларускай песні і культуры, якая асабліва прысутная на Падляшшы. – Нашы продкі жылі на гэтай зямлі стагоддзямі, і гэтая культура з’яўляецца тут карэннай, роднай, – кажа.

Як штогод падчас аглядаў можна было пачуць розныя стылі і музычныя формы, народныя і сучасныя песні сола і з інструментальным акампанементам на жыва або з падкладу. Аўтэнтычных фальклорных песень ўжо амаль не было. Пераважалі вядомыя кампазіцыі, у тым ліку „імпартныя” з Беларусі. Але радуе, што выконваюцца таксама песні на музыку і словы аўтараў з Беласточчыны, у тым ліку „белавежцаў”. Ёсць нават цалкам аўтарскія, як у выпадку беластоцкага калектыву „Сувенір”, якога спявак Янка Хоха сам піша тэксты і музыку песень. Ён родам з Тыльвіцы ў Міхалоўскай гміне і хаця як большасць выканаўцаў па-беларуску амаль не гаворыць, беларускае слова надалей носіць глыбока ў сваёй душы.

„Аморфас” у Сямятычах
„Аморфас” у Сямятычах

У параўнанні з мінулымі гадамі фестываль БГКТ цяпер даволі сціплы. З увагі найперш на адносна невялікі бюджэт, пад 90 прац. якога гэта датацыя Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Да таго няма як калісь значнай прысутнасці на канцэртах прадстаўнікоў мясцовых уладаў ды вядомых палітыкаў. З увагі на сітуацыю за ўсходняй мяжой каторы год не запрашаюцца беларускія дыпламаты, міністры з Мінска ды, на жаль, прафесійныя калектывы з Беларусі, якія гадамі выступалі як знакавыя зоркі фестывалю. Але няма таксама, што крыху дзіўна, амаль цалкам зацікаўленнем удзелам у ім прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Хіба што ў якасці вядучых (цэнтральны агляд у Гайнаўцы вяла Ганна Комінч).

Для ўдзельнікаў, якіх ёсць яшчэ даволі шмат, найважнейшая атмасфера такіх аглядаў, поўная радасці, шчасця, усмешкі. Гэта проста свята беларускай песні.

Фота арганізатараў і Міры Лукшы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com