Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў сакавіку

455 – 12.03.1569 г. Падляшскае ваяводзтва, якoе знаходзілася ў межах Вялікага Княства Літоўскага, на моцы каралеўскага універсала было інкарпаравана (уключана) у межы Каралеўства Польскага.

455 – 17.03.1569 г. у Заблудаве быў закончаны друк „Евангельля вучыцельнага”.

230 – 24.03.1794 г. пачалося паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, г.зв. Касьцюшкоўскае паўстаньне.

160 – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.

130 – 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав. нар. Альбін Стэповіч, беларускі музык, дзеяч Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, кіраўнік беларускага хору ў касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні, дэпутут польскага Сэйма ў 1928 – 1930 гг., публіцыст. Памёр 18.12.1934 г. у Вільні, пазаваны на могілках Росы – на Літаратурнай горцы.

115 – 27.03.1909 г. у в. Акалонія (зараз у межах Менска) нар. Валеры Маракоў, паэт-маладняковец. Закончыў Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум і Менскі пэдагагічны інстытут (1932 г.) Працаваў настаўнікам у Бабруйску. Дэбютаваў у 1925 г. У 1937 г. рэпрэсаваны; расстраляны 29.10.1937 г. 

115 – 19.03.1909 г. у Менску нар. Браніслаў Смольскі, музыказнавец. Памёр 1.01.2005 г.  

106 – 25.03.1918 г. у Менску была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

105 – 16.03.1919 г. у Гародні выйшаў з друку першы нумар газэты „Бацькаўшчына”.

100 – 15.03.1924 г. у вёсцы Голя (цяпер Берасьцейская вобл.) на ўскраіне Белавежскай пушчы нар. Міхась Белямук, беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Заснавальнік часопіса „Полацак”. З 1949 г. жыў у г. Кліўленд (ЗША), дзе памёр 31.10.2014 г.  

100 – 27.03.1924 г. у в. Закаліўе на Лепельшчыне нар. Павал Урбан, кандыдат гістарычных навук Лювэнскага Унівэрсытэту. Працаваў у Нямеччыне ў Інстытуце Вывучэньня СССР, у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, у рэдакцыі газэты „Бацькаўшчына”. Памёр 2.02.2011 г. у Мюнхене.

95 – 1.03.1929 г. у Старыне Ушацкага р-на нар. Еўдакія Лось, паэтка; дэбютавала ў 1948 г. Закончыла Глыбоцкае педвучылішча і філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала літаратурным рэдактарам у газэтах і часопісах «Чырвоная змена», «Звязда», «Работніца і сялянка», галоўным рэдактарам «Вожыка» (1975-1977). Памерла 3.07.1977 г. у Менску. 

85 – 10.03.1939 г. у Менску адкрыты будынак Дзяржаўнага тэатра опэры і балета БССР (прэм’ера оперы Яўгена Цікоцкага “Міхась Падгорны”).

80 – 3.03.1944 г. быў забіты ў Вільні польскімі або савецкімі партызанамі выдатны беларускі драматург, стваральнік беларускага тэатральнага жыцьця, публіцыст, вязень ГУЛагу Францішак Аляхновіч (нар. 9.03.1883 г. у Вільні). Зьяўляецца ён аўтарам 18 п’ес, шырокавядомай кніжкі пра савецкія лагеры „У кіпцюрoх ГПУ”, дзясяткаў апавяданьняў.

80 – 6.03.1944 г. пачала стварацца Беларуская Краёвая Абарона.

55 – 31.03.1969 г. пам. у Чыкага (ЗША) Мікола Шчаглоў-Куліковіч (нар. 4.04.1893 г. на Смаленшчыне) кампазытар, этнограф, паэт. Выпускнік Маскоўскай Кансэрваторыі. Працаваў настаўнікам музыкі, з 1939 г. быў дырыжорам сымфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту ў Менску. У час нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Менску. З 1950 г. жыў у ЗША. У 1950 г. заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым  кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе й Чыкага. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опэр, сымфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень. Пахаваны на могілках сьв. Адальбэрта ў Чыкага.

45 – 14.03.1979 г. у Несьвіжы памёр Міхал Сеўрук, беларускі мастак. Нар. 27.02.1905 г. у Варшаве, закончыў Мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, быў вучнем Ф. Рушчыца і Л. Слендзінскага (1932), з 1939 г. жыў у Несьвіжы; зараз у яго доме дзейнічае музэй.

35 – 13.03.1989 г. памёр ў Рывэр-Форэст (ЗША) Іван Касяк  (нар. 1.11.1909 г. у Гірах Вілейскага пав.), сябра Беларускай Цэнральнай Рады, ініцыятар і адзін са стваральнікаў Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы.

35 – былі заснаваныя акадэміцкія гурткі Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў: 14.03.1989 г. ва Унівэрсытэце Марыі Кюры-Складоўскай і Сельскагаспадарчай Акадэміі ў Любліне (старшыня – Яраслаў Іванюк), 16.03.1989 г. на Беластоцкай Палітэхніцы (старшыня – Міраслаў Пякарскі), 18.03.1989 г. у Варшаўскім Унівэрсытэце (старшыня – Мікола Ваўранюк).

Апрацавалі

Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com