Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Byli heto zwyczajnyja bandyty, ale prykidwalisa, szto jany – „Wojsko Polskie”

    U Pałudniowym Wostrawie zaraz na paczatku wioski staić charoszy dom z gankam, u jakim kaliś żyła siamja Ściapana Chmialeŭskaho. Heto byŭ moj daloki swajak. Dom staić pusty jak paru let tamu pamiarła niawiestka Żenia, a trochi raniej jaje mużyk Tolik. Dziciej u ich nie było….ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Папутчык з „дызеля”

Хто не мае ўласнага аўтамабіля, ездзіць з горада ў вёску ці наадварот аўтобусам або цягніком. Хаця, трэба прызнаць, такіх усё менш застаецца. Можа таму шэраг аўтобусных і чыгуначных рэйсаў скасавалі – не аплачваецца па некалькі пасажыраў перавозіць.

Што тычыцца цягнікоў, якія рухаюцца па прыгарадных маршрутах, то падзяляюцца яны на два тыпы. Першыя працуюць на электрычнай энергіі, таму ў народзе іх называюць „электрычкамі”. Другія – „дызелі” – абсталяваныя цягавымі рухавікамі. Абодва тыпы цягнікоў з’явіліся яшчэ ў 1970-х гадах, яны ўжо вельмі старыя і павольныя. Але „дызель” едзе яшчэ павольней, чым „электрычка”. Летам у вагонах душна, ніякай сістэмы кандыцыянераў там, зразумела, няма. Але людзей гэта не надта напружвае. Плюс падарожжа такімі цягнікамі таннае, цана білета за 6 км складае каля 40 капеек (каля 50 грошаў). 

У горад падобныя цягнікі прывозяць вяскоўцаў, што звычайна едуць на рынак купляць вопратку, інструменты і прадукты, ці да доктара ў паліклініку або бальніцу. Прыязджаюць яны звычайна раніцай, а ўвечары таго ж дня вяртаюцца дамоў. Падчас навучальнага года едуць у нядзелю з вёскі студэнты, вязуць торбы з прысмакамі, што далі бацькі. Едуць таксама ў вёску маладыя бацькі з малымі дзецьмі, каб пабачыцца з бабулямі і дзядулямі.

Вясной і летам у процілеглым кірунку, асабліва па суботах і нядзелях, накіроўваюцца пенсіянеры, што едуць працаваць на гародах. З горада яны вязуць расаду, а з вёсак едуць з торбамі, поўнымі рознакаляровай садавіны і гародніны: ягад, яблыкаў, агуркоў, кабачкоў, памідораў усіх магчымых колераў і памераў. 

Як ужо было сказана, прыгарадныя цягнікі рухаюцца вельмі павольна. Апошнім часам павялічылася яшчэ працягласць стаянак. Рабіць асабліва няма чаго, вось мімавольна і пачынаеш размаўляць з суседзямі па цвёрдай, абабітай дэрмацінам, лаўцы.

Мой сённяшні папутчык Славік не мае аўтамабіля і таму карыстаецца дызелем. Раней у патрэбным яму кірунку курсавалі чатыры цягнікі ў кожны бок, а зараз засталося толькі два. Таму ён выязджае з горада вечарам у пятніцу, а пасля абеду ў нядзелю ўжо спяшаецца на аўтобус, які давязе да чыгуначнага прыпынку, бо вёска знаходзіцца прыкладна ў пятнаццаці кіламетрах ад чыгункі.

Славік не належыць да ніводнай з катэгорый пасажыраў, апісаных вышэй. Ён нарадзіўся ў горадзе, але бацькі яго паходзяць з вёскі, дзе засталася дзедава хата. Хлопец ездзіць туды некалькі разоў на месяц, калі мае выходныя на працы. Вёска, дзе ён даглядае хату, паволі вымірае. Там яшчэ дзейнічае свой магазін. Гэта сведчыць аб тым, што трохі людзей яшчэ жыве, бо туды, дзе засталося па пару жыхароў, ездзіць „аўталаўка”. Але, як кажа Славік, моладзі ўжо зусім няма, усе ў сталым веку. У апошнія часы, дадае мужчына, больш стала дзікіх жывёл. Яны ўжо зусім не баяцца падыходзіць да хат, шмат з якіх стаяць пустымі. Частымі гасцямі сталі зайцы, лісы ды казулі. Бывае, трапляюцца ласі. У гэтым годзе ўвогуле ў блізкім лесе праходзіла рысь з кацянятамі.

– А што ў гэтым дзіўнага? – пытае Славік у адказ на маё здзіўленне. – Людзей няма амаль што, тыя нежылыя хаты, праз якія гадоў дзесяць паглыне лес, прырода свае вяртае!

Славіку добра ўжо за сорак гадоў, жонкі і дзяцей у яго няма. Да алкаголю ён абыякавы, агарода не трымае, рыбалкай і грыбамі таксама не цікавіцца. Вясной і летам ён ездзіць у вёску каб касіць траву каля дзедавай хаты. Кажа, што зарастае вельмі хутка, асабліва пасля дажджоў, таму трэба часцей наведвацца. У гэты перыяд ён едзе з вялікім заплечнікам ды з касілкаю. Позняй восенню ды ўзімку ён таксама прыязджае ў вёску, але ўжо дзеля таго, каб прапаліць у хаце. Калі ўсе справы зроблены, Славік шпацыруе ці чытае ў хаце кнігі.

На пытанне, чаму ён усё гэта робіць, бо сям’і няма, агароду таксама, мужчына адказвае, што ў вёсцы адчувае сабе зусім па-іншаму і горада, шчыра кажучы, не любіць.

– Ну і разумееш, – дадае, – як вось так узяць ды кінуць? Гэта ж маё, тут мае карані.

Славік не адзіны, хто ездзіць у вёску з падобнымі мэтамі. Шмат дзе, у закінутых вёсках, людзі працягваюць даглядаць за бацькоўскімі хатамі. Прыязджаюць пакасіць траву і напаліць у хаце. Менавіта гук касілкі летнім вечарам і дым з коміна ў марозны зімовы дзень сведчаць аб чалавечай прысутнасці ў такіх населеных пунктах, дзе не засталося зусім ці амаль не засталося пастаянных жыхароў.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (921) – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на Менск. Дружына менскага князя Глеба Усяславіча адбіла напад і аблогу горада.
  • (694) – у 1331 г. войскі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага разграмілі крыжакоў на рацэ Акмені.
  • (193) – 2.04.1832 г. у маёнтку Вака каля Вільні нар. Павал Баброўскі (пам. 16.02.1905 г.), гісторык і этнограф. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Міхаіла Баброўскага, выдатнага беларускага вучонага (нар. у 1784 г. у Вульцы-Выганоўскай Бельскага павету). Рэдактар выдатнай працы

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis