Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Матура па беларускай мове

Матуральны экзамен у белліцэі ў Гайнаўцы bialorushajnowka.pl
Матуральны экзамен у белліцэі ў Гайнаўцы
bialorushajnowka.pl

20 траўня звыш 130-ці вучняў апошніх класаў Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў пісалі экзамен на атэстат сталасці па беларускай мове. Найбольш папулярнай тэмай, якую яны выбіралі, было: „У чым заключаецца асаблівая сувязь чалавека з малой айчынай, абапіраючыся на фрагмент паэмы Якуба Коласа „Новая зямля”. Моладзь таксама мела заданне зрабіць аналіз тэкстаў публіцыстычных. Да выбару былі „А ў пушчы сіла” Яўгена Вапы і „Мова і нацыянальная свядомасць” Юры Капоніна.

У ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім матуральны экзамен па беларускай мове пісалі 62 выпускнікі, васьмёра былі звольнены як лаўрэаты або фіналісты алімпіяды беларускай мовы. У ліцэі з беларускай мовай навучання – адпаведна 72 і 12.

У гэтым годзе выпускнікам рыхтавацца да матуры было складана з увагі на тое, што з кастрычніка навучанне ў школах было дыстанцыйнае. Нягледзячы на тое, як у радыёперадачы „Пад знакам Пагоні” сказаў сказаў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк, моладзь удалося добра падрыхтаваць да гэтага экзамену. – У школе праводзіліся кансультацыі, былі пробныя матуры, – патлумачыў. Дырэктар са смуткам сказаў, што з году ў год змяншаецца лік вучняў у ліцэі. Паводле яго гэта вынік дэмаграфічнага спаду, але і паступаючай асіміляцыі беларускай меншасці. – Штораз цяжэй пераканаць моладзь, каб яшчэ ўглыбляліся ў беларускую мову, літаратуру і культуру, прывязвала ўвагу да сваёй тоеснасці, – сказаў ён з нескрываным болем.

Менш песімістычна ў той жа перадачы выказаўся дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук. Сказаў што, ў яго школе ад некалькі гадоў стабілізаваўся лік вучняў. Кожны год удаецца скамплектаваць тры першыя класы. У некаторых частка прадметаў навучаецца на дзвюх мовах – па-польску і па-беларуску.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com