Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Курапаты. Што цяпер там адбываецца?

Ролю ўрочышча Курапаты ў беларускай гісторыі цяжка пераацаніць. Менавіта адкрыццё гэтай трагічнай старонкі зрабіла Зянона Пазняка адным з архітэктараў беларускай незалежнасці. Але меркаванне беларускіх уладаў наконт Курапатаў неадназначнае. З аднаго боку, яны ствараюць мемарыял, з іншага боку – пастаянна памяншаюць ахоўную зону на карысць розных сумнеўных бізнесаў.

Як выглядаюць Курапаты зараз?

Скіравальнік да мемарыялу
Скіравальнік да мемарыялу

Курапаты – гэта невялікі лес, які сёння знаходзіцца на паўночным усходзе Мінска. Праз пашырэнні беларускай сталіцы, мемарыял літаральна ўпіраецца ў кальцавую дарогу. Прыкладна ў кіламетры ад яго – вялікі гандлёвы цэнтр і кірмаш. Яшчэ бліжэй – звычайныя жылыя раёны.

Кальцавая дарога
Кальцавая дарога

Пабыць у спакоі ў гэтым месцы вельмі цяжка: пастаянна шуміць аўтастрада, якая, дарэчы, дзеліць Курапаты на дзве зоны. Злева стаяць некалькі крыжоў, аздобленыя бел-чырвона-белымі стужкамі. Менавіта там узімку 2017 года адбывалася супрацьстаянне за пабудову бізнес-цэнтра. Вакол разліваецца шмат вады і з-за праблемаў з каналізацыяй каля ўваходу ва ўрочышча нагадвае хутчэй балота. Каб патрапіць на іншы бок мемарыялу, трэба прайсці праз падземны тунель. Калісьці ён быў размаляваны рознымі камуна-фашыстоўскімі графіці. Зараз жа – толькі стэрыльная чысціня.

Знак, які сустракае наведвальнікаў
Знак, які сустракае наведвальнікаў

Па той бок дарогі пачынаецца афіцыйны мемарыял „Курапаты”. Пра гэта сведчыць вялікая шыльда, якая сустракае гасцёў у гэтым месцы. Мемарыял – гэта крыжы. Яны розныя, з рознымі надпісамі. Некаторыя маюць імёны, але большасць ананімныя. Людзі розныя: палякі, беларусы, рускія, габрэі. Не толькі з Мінска: ёсць крыжы і з Палесся, Гарадзеншчыны, Віцебшчыны. У асноўным іх усталёўвалі актывісты кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, часткі былой партыі БНФ.

Вада каля мемарыялу
Вада каля мемарыялу

Па іншым баку таксама былі крыжы. Іх сваймі ўласнымі намаганнямі ўсталяваў актывіст „Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч улетку 2018 года. Але яны нядоўга прастаялі — 4 красавіка 2019 года дзяржаўныя бульдозеры знеслі частку народнага мемарыяла. Як потым патлумачылі ўлады, яны плануюць зрабіць іншы, лепш упарадкаваны мемарыял. Гэтыя дзеянні выклікалі абурэнне не толькі ў пра-дэмакратычна накіраванай супольнасці, але і ў іншых грамадзянаў. Нават прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы і каталіцкі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаліся рашуча супраць такога брутальнага падыходу да ўпарадкавання народнай памяці.

Але і зараз ёсць дзяржаўны мемарыял. Ён вельмі стылістычна вылучаецца ад народнага. Гэта высокія слупы з жалеза, якія трымаюць звон. На іх зроблены надпісы па-руску, беларуску і нават па-польску.

Дзяржаўны мемарыял
Дзяржаўны мемарыял
Надпіс на дзяржаўным помніку
Надпіс на дзяржаўным помніку

Курапаты – вельмі малалюднае месца. Але тым не меней, каля шмат якіх крыжоў ёсць кветкі. Таксама раз-пораз прыязджаюць польскія турысты, каб ушанаваць памяць загінуўшых тут суайчыннікаў.

Крыжы прысьвечаныя расстраляным палякам
Крыжы прысьвечаныя расстраляным палякам

Рэстарацыю „Поедем-поедим” можна пабачыць ужо на паўдарозе мемарыяльнай сцежкі. Апроч рэстарацыі там ёсць лазня і забаўляльны комплекс. На плоце вакол напісана „Кабак НКВД закрыть”. На паркоўцы каля будынку машын няшмат, але ўсе яны вельмі адрозніваюцца ад тых, што звычайна ездзяць па вуліцах Мінска. Ля брамы апроч ахоўніка стаіць малады хлапец у цывільнай вопратцы. У ягоных руках смартфон, на якім ён старанна фіксуе ўсё, што робіць курапацкая варта. А яны, тым часам, завязваюць бел-чырвона-белы сцяг на слупе ліхтара.

Месца для асаблівых людзей

„Гэтае месца прыцягвае да сябе асобых людзей”, – кажа актывіст курапацкай варты і старшыня „Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч. – „Тут, бывае, прамовы Пуціна ці перадачы Салаўева (расейскі прапагандыст – заўвага) паказваюць. Дык усе наведвальнікі шынка сядзяць і і ледзь не пляскаюць у далоні”.

Рэстарацыя "Поедем поедим"
Рэстарацыя “Поедем поедим”

Госці „Поедем-поедим” і сапраўды людзі спецыфічныя. Вось з-за брамы выязджае машына. Актывісты фатаграфуюць яе нумар і працягваюць кіроўцу ўлётку, у якой распавядаецца пра месца. Раптоўна з машыны выходзіць некалькі людзей, якія пачынаюць амаль што з кулакамі кідацца на актывістаў і ўсялякім чынам іх абражаць. Вартаўнік рэстарацыі спрабуе разняць іх, хлопец у цывільным стрымана ўсе запісвае на камеру.

Курапацкая варта
Курапацкая варта

Праз хвілін дзесяць, калі жарсці супакойваюцца, госці з’язджаюць, а курапацкая варта працягваецца. Дзяніс Урбановіч кажа, што такія выпадкі здараюцца, але нячаста. Большасць людзей даволі спакойна рэагуе на падзеі.

Новая стадыя супрацьстаяння актывістаў Курапатаў і дзяржавы ідзе ўжо больш за два гады. Першы раз усё пачалося з халоднай зімы 2017 года. Менавіта тады стала вядома, што дзяржава хоча паменшыць ахоўную зону, каб каля мемарыялу можна было пабудаваць забаўляльны комплекс. Па законе гэта можа быць не меней за 100 метраў, у той час, як на той момант гэта было далібог каб 30 метраў. Мясцовы бізнесмэн Ігар Анішчанка хацеў пабудаваць там бізнес-цэнтр. Што выклікала абурэнне грамадскай супольнасці.

Супрацьстаянне актывістаў з дзяржавай, якое потым стала вядомым як „Барацьба за Курапаты”, стала адным з найбольш трагічных, але ў той жа час і важных дасягненняў беларускай супольнасці. Яно цягнулася каля 10 дзён. Актывісты дзяжурылі каля Курапатаў удзень і ўноч зімой 2017 года. Ежу, ваду, цёплыя рэчы ім прывозілі неабыякавыя грамадзяне. У найбольшы пік супрацьстаянняў актывіст „Маладога фронту” Зміцер Пальчэўскі нават прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка са словамі „Буду ляжаць, пакуль не здохну!”.

Месца, дзе хацелі пабудаваць бізнес-цэнтр
Месца, дзе хацелі пабудаваць бізнес-цэнтр

У выніку, намаганні актывістаў не прайшлі незаўважанымі і будоўлю бізнес-цэнтра перанеслі. Гэта стала адным з найбольш значных дасягненняў супольнасці за доўгі час. Але, на жаль супрацьстаянне не скончанае. І ўжо літаральна праз год Курапаты зноў апынуліся ў небяспецы.

Змаганне супраць „Поедем-Поедим”

Будаўніцтва вялікага забаўляльнага комплексу пачалося яшчэ дзесяць гадоў таму. Пад назвай „Бульбаш-холл” комплекс планаваўся адкрыцца яшчэ ў 2015 годзе. Але з-за ўвагі актывістаў адкрыццё пастаянна пераносілася. У выніку, нягледзячы на незадаволенасць грамадскасці і катастрафічную блізкасць рэстарацыі да мемарыяла, рэстарацыю „Поедем-поедим” адкрылі. І літаральна з першага дня там усталявалася новая курапацкая варта, якая цягнецца ўжо другі год.

Надпіс "Кабак НКВД закрыть"
Надпіс “Кабак НКВД закрыть”

„Варта ператварылася ў грамадска-палітычную субкультуру. Па факце, у Курапатах практычна трымаецца ўсё на грамадскіх актывістах. Палітычныя партыі адсутнічаюць, нават КХП-БНФ, якія ладзілі мемарыял. Не, фармальна яны за абарону, але іх няма. Партыя БНФ год таму знялася. Стаіць Севярынец, як бы ад БХД, але насамрэч ён прыватная асоба са сваёй групай падтрымкі. Бо калі ён сядзіць на сутках – ніхто з БХД не прыходзіць падтрымаць у знак салідарнасці. Таму можна казаць, што партый няма”, —  кажа актывіст Анатоль Навумовіч.

Зараз асноўныя дзейныя сілы на Курапатах – гэта рух салідарнасці „Разам” і „Малады фронт”. Бывае, што ў іншыя дні стаяць грамадскія актывісты. Паралельна ў Курапатах штодзень а 19:00 розныя канфесіі праводзяць малітвы.

Паводле спадара Анатоля, варта – гэта не толькі стаянне каля рэстарана, але і шмат працэсаў і дзеянняў па-за рэстаранам. У тым ліку патрулі ўрочышча, арганізацыя экскурсій, фіксацыя аўтаў наведвальнікаў і стварэнне іх базы, праца ў сацсетках, звароты ў дзяржаўныя органы, талака, стварэнне візуальнага кантэнту і г.д. Агулам у варце бярэ ўдзел каля ста чалавек. Хто стаіць па два-тры разы на тыдзень, хто стаіць раз на тыдзень, хто раз на два-тры тыдні. А калі палічыць тых людзей, якія прыязджаюць раз на месяц, то атрымаецца каля 400 чалавек. Рух можна назваць нацыянальным – на варту прыязджаюць з усіх абласцей і абласных цэнтраў.

– Напэўна, гэта няшмат, калі браць да ўвагі, што насельніцтва Мінска складае амаль два мільёны чалавек. Новых людзей да варты не прыцягваюць рэгулярныя навіны аб затрыманнях, штрафах ды сутычках. Таксама вялікую ролю складае ўяўленне пра варту як пра нейкую закрытую супольнасць, што, натуральна, не так, – кажа Анатоль.

Чаму Курапаты варта абараняць

Анатоль Наумовіч – аўтар некалькіх даследаванняў, прысвечаных курапацкай варце. Ён у асноўным публікуе іх у сваім тэлеграм-канале. Згодна з ягонай тэорыяй, на курапацкую варту людзі прыходзяць кіруючыся вельмі рознымі матывамі. Кагосьці турбуе сам факт, што каля месца масавых расстрэлаў жыхароў Беларусі стаіць вялікі забаўляльны комплекс.

Курапацкія крыжы
Курапацкія крыжы

Некаторыя абураюцца, што яшчэ ў 2012 годзе было пастаноўлена знесці забудову, якая апынулася ў ахоўнай зоне, але гэта так і не было зроблена. У дадатак дзяржава не разглядала звароты грамадзянаў. Што яскрава сведчыць пра карупцыю датычна гэтага праекту.

Лава Клінтана, якую зруйнавалі вандалы
Лава Клінтана, якую зруйнавалі вандалы

Рэлігійны чыннік таксама з’яўляецца важным фактарам. Сярод пратэстуючых у Курапатах шмат вернікаў розных канфесій. Згодна з іхнімі перакананнямі, трэба шанаваць памяць аб забітых, а не ладзіць там рэстаран. Асабліва колькасць вернікаў павялічылася пасля зносу крыжоў 4 красавіка 2019 г.

Мемарыял
Мемарыял

Шмат пратэстоўцаў прыходзяць пад браму рэстарацыі, каб выказаць сваю неабыякавасць і паказаць любоў да Беларусі. Курапаты – гэта месца, дзе забівалі жыхароў Беларусі: літаратараў, навукоўцаў, палітычных дзеячаў, простых вяскоўцаў. Таму такі пратэст – гэта шанец выказаць сваю нязгоду з бягучай палітыкай дзяржавы і намаганне дэкамунізацыі Беларусі.

Мемарыял у Курапатах
Крыж прысьвечаны Вацлаву Ластоўскаму

Любы чалавек можа быць карысным на Курапатах. Вы можаце браць удзелы ў варце, напісаць нейкі пост альбо зварот, распавесці пра сітуацыю ў мемарыяле. Важна, каб памяць пра дзясяткі тысяч людзей, расстраляных на гэтым месцы, не знікла.

Крыжы
Крыжы
Яшчэ крыжы
Яшчэ крыжы
Яма, у якую выкідала забітых у Курапатах
Яма, у якую выкідала забітых у Курапатах
Урачысты знак на мемарыяле
Урачысты знак на мемарыяле
Сцежка ў Курапатах
Сцежка ў Курапатах
Пераход, які яднае дзве часткі Курапат
Пераход, які яднае дзве часткі Курапат

Аўтарка тэксту і фота: Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (461) – У берасьцейскай друкарні у 1563 г. была надрукавана Біблія – адно з самых поўных і лепшых тагачасных выданьняў, вядомая як „Радзівілаўская Біблія”.
  • (142) – 3.11.1882 г. у Акінчыцах нар. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, пам. 13.08.1956 г. у Мeнску), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Друкавацца пачаў у 1906 г. у газэце „Наша Доля”, паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925), „Суд у лесе” (1943), „Адплата” (1946), „Рыбакова хата” (1947), аповесьці, п’есы, каля дваццаці зборнікаў вершаў, апавяданьняў, нарысаў ды іншых.
  • (114) – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Максім Бурсевіч (нар. 9.08.1890 г. у Чамярах каля Слоніма), нацыянальны дзеяч, сакратар БСР Грамады.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Павал Валошын (нар. 10.07.1891 г. у Гаркавічах Сакольскага павету), дзеяч БСР Грамады, дэпутат Сойма (1923-1928).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis