Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Жыццё ў Беларусі

Колькі што каштуе на беларускім прадуктовым рынку

Нядаўна здарылася мне ехаць у Мінск у сваіх справах. Тым разам давялося рабіць перасадку ў Баранавічах. Гэта даволі вялікі горад і адначасова буйны чыгуначны вузел, таму пасажыры, што падарожнічаюць з захаду на ўсход, з поўначы на поўдзень краіны ці наадварот, часта там выходзяць, каб потым перасесці на іншы цягнік ці аўтобус.

Чакаць цягніка да сталіцы мне трэба было больш за гадзіну, рабіць было асабліва нечага, таму хутчэй не з цікавасці а проста каб забіць час прайшоўся сабе трохі па мясцовым прадуктовым рынку, што знаходзіцца зусім побач з вакзалам, ды паназіраў, што там прадаюць і за якую цану.

Тыя апошнія на рынку трохі вышэй, чым у дысконтных магазінах, але затое ўсё свежае, спелае ды смачнае. Таму калі ў выходныя добрае надвор’е, то на падобных рынках заўсёды шмат як прадаўцоў, так і пакупнікоў.

У верасні рынак асабліва багаты, прылаўкі поўныя разнастайнай ды рознакаляровай садавіны і гародніны. Прадаюць тут свае, мясцовыя, а таксама дачнікі і фермеры з блізкіх вёсак. Памідоры і агуркі прывозяць з паўднёвых раёнаў, напрыклад Пінскага ці Лунінецкага, дзе гаспадары трымаюць вялікія парнікі. Хапае сярод прадаўцоў таксама пенсіянераў, што прыносяць сёе-тое з агароду – зеляніну, цыбулю ці хатнія яйкі, што нашмат смачнейшыя ад крамных. Асобна стаяць прылаўкі з прывазной садавінай: персікамі, абрыкосамі, вінаградам, дынямі і кавунамі. 

Як кажуць прадаўцы, раней хапала прадуктаў з Заходняй Еўропы, напрыклад, персікі прывозілі з Іспаніі. У апошнія гады прадаюць, перад усім, тавар з Турцыі ці былых савецкіх краін. Тыя самыя персікі зараз турэцкія ці малдаўскія, абрыкосы малдаўскія, армянскія ці ўзбецкія, баклажаны з Азербайджану бываюць, дыні з Узбекістану, а кавуны з Расіі.

Цэны на імпартную садавіну даволі высокія па беларускіх мерках, за некалькі апошніх гадоў усё стала даражэйшым. Таму пакупнікоў каля такіх прылаўкаў трохі менш. Вось па якой цане можна на баранавіцкім рынку набыць садавіну і гародніну.

Цыбуля – 1.50 – 2 (далей падаецца цана за кілаграм). Гэта прыкладна 1.80 – 2.40 злотых.

Морква – 1.30 – 2 (1.50 – 2.40 PLN)

Буракі – 1.30 – 2 (1.50 – 2.40 PLN) 

Капуста – 2 (2.40 PLN)  

Памідоры – 2.5 – 5 (3.10 – 6 PLN)

Часнык – 7 (8.40 PLN)

Баклажаны – 2 (2.40 PLN)  

Кабачкі – 1 (1.20 PLN)

Салодкі балгарскі перац – 3 – 5 (3.62 – 6 PLN)

Бульба 1.50 – 3 (восенню цана павінна спасці)

Яблыкі – 1-3 (1.20 – 3.62  PLN)

Лахіны – 11- 12 (13.27 – 14.48 PLN)

Маліны – 10 (12.07 PLN)

Грушы – 3 (3.62 PLN)

Гарбуз – 3 (3.62 PLN)

Абрыкосы – 8 – 8.50 (9.65 – 10.26 PLN)

Персікі – 8 – 10 (9.65 –  12.07 PLN) 

Вінаград – 15 (18.10 PLN)

Хатнія яйкі – 5 рублёў за дзясятак, але часам можа быць танней (6 PLN)

На гэтым рынку можна паспрабаваць трохі патаргавацца, але прадаўцы вельмі неахвотна зніжаюць цэны.

Недалёка ад прадуктовага рынку ёсць яшчэ рэчавы. На яго тэрыторыі знаходзіцца мясны павільён. Не паляніўся зайсці таксама і туды і паглядзець цэны на мяса. Свіное філе каштуе там 17 рублёў за кілаграм (20.52 PLN), ялавічына – 19 (амаль 23 PLN), а індык – 20 (24.14 PLN).

Адначасова з даволі нізкімі цэнамі на прадукты, у Беларусі ў параўнанні з Польшчай нізкія заробкі і пенсіі:

  • мінімальны заробак 626 руб (каля 755 злотых)
  • сярэдні заробак 2 270 рублёў (2740 злотых)
  • мінімальная пенсія па ўзросце руб. 441 (532 злотых)
  • сярэдняя пенсія па ўзросце 812 рублёў (980 злотых)

Насамрэч, далёка не ўсе маюць гэтыя сярэднія зарплаты ці пенсіі. Таму людзі стараюцца ашчаджаць, купляюць танныя прадукты ці самі штосьці прадаюць са свайго агароду. Тыя самыя пенсіянеры наўрад ці будуць купляць прывазную садавіну, – яны лічаць што гэта дорага.

Хадзіў і глядзеў Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com