Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Успамін

Як мы калядавалі шмат гадоў таму

Я ўраджэнец Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета. Калядаваць хадзіў, калі ўжо заканчваў вучобу ў Пачатковай школе ў Старым Ляўкове, — тады была яна сямігадовая. І тады, калі пасля вучыўся ў Гайнаўскім агульнаадукацыйным ліцэі. 

Калі ўпершыню мы пастанавілі ісці калядаваць, было нас шэсць асоб: трох хлапчукоў (у тым ліку я і мой малодшы брат Кастусь) і тры дзяўчыны з нашай вёскі. Мой бацька зрабіў нам вялікую прыгожую з іконкай і ангеламі гвязду. Мы вельмі цешыліся і чакалі Ражджаства Хрыстовага. Падчас зімніх канікул усе мы збіраліся вечарамі то ў нашай бацькоўскай хаце, то ў хатах нашых сябровак і сяброў. Як маем спяваць, вучылі нас нашыя бацькі. Мы ахвотна вучыліся слоў і мелодый святых песень.

І вось прыйшоў той доўгачаканы дзень калядавання. Мы выйшлі з дому пад вечар. Была снежная і даволі марозная зіма. На дарозе галалёдзіца. Гвязду нёс мой бацька. Мы баяліся, каб яе не пабілі нам старэйшыя каляднікі з суседніх вёсак. А ў тыя гады не бракавала хуліганаў. І часта білі гвязды адны другім, найчасцей калі спаткаліся каляднікі ідучыя адны з аднаго канца вёскі, а другія з другога (і апрача таго, калі былі з іншай далёкай вёскі) і выйшлі насупраць сябе з таго ці іншага панадворка. Бывала, не хацелі адны другім саступіць з дарогі і тады давай, хто каго сілком пераможа. Найперш вырывалі гвязду з рук таго, хто яе нёс. Здаралася, што біліся нават без дайпрычыны. Хуліганы і толькі! Ну вось мы вам пакажам, дзе ракі зімуюць.

Хаты тады былі драўляныя і невысокія. Мы падыходзілі пад самае вакно і „дазваляліся” канчаючы словамі пець ілі нет (спяваць ці не). Гаспадары прымалі каляднікоў ахвотна, але не ўсе запрашалі іх у хату. Калі дома былі малыя дзеці — каб холаду не напусцілі. Мы тады спявалі песні толькі з багагласніка, між іншым, „Нова радасць стала”, „Дзіўная навіна”, „Я умом хадзіла”, „Бог предвечный”, „Скінія залатая” і „Рожджество Хрыстово”.

У хату пускалі, калі гаспадар меў многа гасцей. Талы спявалі каляднікі і далучаліся да іх застольныя госці. Ахвотна заходзілі мы ў хату-плябанію да настаяцеля праваслаўнага прыходу ў Старым Ляўкове. На Каляды ў бацюшкі часта былі госці. Яны таксама нас шчодра дарылі. Вядома, калі мы добра заспявалі і наш спеў ім спадабаўся.

Калі ўпершыню пайшлі мы калядаваць у 1958 годзе, некаторыя гаспадары давалі нам не грошы, а булку пірага або каўбасу. Мы загадзя мелі з сабою торбу. Мы пайшлі з гвяздай першы раз і былі вельмі задаволеныя, бо нічагавата сабе грошай зарабілі. Гэта, між іншым, заахвоціла нас хадзіць калядаваць і ў наступныя гады. І мы хадзілі. За гэта хвалілі нас вясковыя суседзі. 

Прайшлі гады. Зараз некаторых нашых сяброў і сябровак, з якімі я і мой брат хадзілі калядаваць, няма ўжо ў жывых. Мы ў святочны калядны час наведваем іх магілы на новаляўкоўскім парафіяльным могільніку. Іх не забываем. Захоўваем у глыбокай памяці. А я вось напісаў такі ўспамін.

Чатыры гады таму майму брату Кастусю Таварыства „Ятрышнік” у Лешуках і Гмінны асяродак культуры ў Нараўцы выдалі зборнік вершаў пад загалоўкам „Сярод сваіх” – 70 вершаў з нагоды 70-годдзя ягонага жыцця. Ёсць у ім, між іншым, верш пад загалоўкам „Ражджаство Хрыстова”. Вось некаторыя радкі з яго:

А пад вечар каляднікі

з гвяздай весела ішлі,

людзям калядкі спявалі

многіх летаў ім жадалі.

Рэха таго колішняга нашага калядавання ўсё жыве ў нас, новаляўкоўцаў. І традыцыя яго ў Новым Ляўкове і яго наваколлі прадаўжаецца надалей. І зараз прыходзяць каляднікі з гвяздай або з іконкай у руках. Мы ім вельмі рады. Прымаем іх, як калісьці рабілі гэтак нашыя бацькі і дзяды.

Янка Целушэцкі

На здымках Каляднікі з гвяздай у Новым Ляўкове

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (74) – у чэрвені 1951 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) выйшаў першы нумар царкоўна-грамадзкага часопісу, органу Беларускага Праваслаўнага Камітэту „Царкоўны сьветач”.
  • (52) – 11.06.1973 г. у абацтве сьв. Пракопа у г. Лайл  (ЗША) памёр кс. Ян Тарасевіч (нар. 30.10.1892 г. у Клешняках на Гарадзеншчыне), каталіцкі сьвятар, манах-бэнэдыктынец, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. З 1911 г. жыў у ЗША, у  1919-1925 гг. вучыўся ў Фрайбургу ў Нямеччыне, дзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэалёгіі, у 1923 г. высьвячаны на сьвятара. Быў дзеячам беларускага руху ў ЗША, супрацоўнічаў з беларускімі выданьнямі, м. інш. з «Хрысьціянскай думкай», «Божым шляхам».
  • (43) – 11.06.1982 г. у Менску памёр Рыгор Семашкевіч (нар. 12.09.1945 г. у Дамашах Маладзечанскага раёна), пісьменьнік і літаратуразнавец, аўтар працы „Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе” (1971).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com