Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Апавяданне

Гукі і пахі восені

Сапраўдная восень у гэтым годзе пачалася недзе толькі ў сярэдзіне верасня. Да гэтага стаялі такая спёка і суша, што людзі і жывёлы ледзьве рухаліся.

А потым ужо пачаліся доўгачаканыя дажджы, сонца часцей і часцей хавалася за хмарамі і ў паветры з’явіўся пах восені. Дакладней кажучы, восень прыносіць з сабой цэлы букет розных пахаў. І ў вёсцы яны больш насычаныя, чым у горадзе, дзе бензін, выхлапныя газы і іншыя мала прыемныя для нюху рэчы.

Што ж гэта за восеньскія пахі? Перш за ўсё, пах дыму. Але не такога, што валіць з труб буйных прадпрыемстваў. Вясковы пах дыму саладкаваты, ён ідзе з комінаў, што топяць халоднымі восеньскімі начамі, або з агародаў, дзе нягледзячы на папярэджанні, вяскоўцы ўсё адно паляць картаплянік-быльнёг (адпады пасля сабранай бульбы) і зелле. Калі гэты пах слабы, то адчуваць яго нават прыемна. Ён прыносіць у сэрца лёгкае пачуццё смутку і трывогі, прымушае разважаць аб хуткацечнасці і крохкасці жыцця. Такі пах дыму можна пачуць зранку і на працягу светлавога дня. Аднак разам з заходам сонца смецце пачынаюць паліць нашмат актыўней. З усіх канцоў вёскі падымаюцца клубы густога дыму, нібы ўварваліся ў яе захопнікі. Тады пах дыму становіцца настолькі моцны і рэзкі, што ўсялякія настальгічныя пачуцці знікаюць, бо перастае хапаць свежага паветра. Хочацца хутчэй увайсці ў хату і зачыніць дзверы і вокны.

Мясцовыя капаюць бульбу доўга, бо для беларусаў яна дагэтуль застаецца адным з найважнейшых прадуктаў. У верасні і пачатку кастрычніка цэлымі днямі гудзяць у агародах трактары і матаблокі. Па выходным вяскоўцам прыязджаюць дапамагаць сваякі з горада, а потым увечары ў нядзелю вяртаюцца, везучы ў прычэпах мяхі з бульбай. Калі спыніцца побач з такім прычэпам, то ад мяхоў чуваць моцны пах зямлі, які нібыта кажа, што сезон прац у агародзе хутка скончыцца, застануцца толькі буракі і капуста, а потым ужо і адпачыць можна.

Іншы, тыпова восеньскі пах – гэт пах апалых яблыкаў і груш-дзічак. Зразумела, ападаюць яны і летам, але менавіта восенню пахнуць так яскрава, адначасова востра і церпка, асабліва калі ідзеш увечары вясковай вуліцай, дзе ў кожным двары растуць садовыя дрэвы. Яшчэ адзін напамін ад органаў нюху аб тым, што няма нічога вечнага на зямлі. 

У лесе іншыя пахі, перад усім, хвойных дрэў і апалага лісця. Прычым асабліва прыемны пах бярозавага лісця. У адрозненні ад араматаў апалых пладоў ён не выклікае ніякіх смутных думакў, а наадварот, неяк нагадвае, што калі будуць ісці дажджы, то будуць яшчэ грыбкі ў бярозавым гаі, а потым недалёка ўжо і да зімы з яе прыемнасцямі – адсутнасцю працы на градках ды выправамі ў лазню па выходных.

Што да восеньскіх гукаў, то ў кастрычніку-лістападзе асабліва пранізліва крычаць на блізкім ставе качкі. У гэты час яны становяцца больш палахлівымі, збіраюцца ў купкі і паволі рыхтуюцца да адлёту. Качак чуваць у асноўным днём. Калі ж заходзіць сонца, то на ўсю вёску пачынаюць вельмі гучна, зусім не так як летам, брахаць сабакі, ці то ад холаду ці то пачынаючы нейкую сваю вечаровую пераклічку. Гэты іх брэх абвяшчае, што ночы канчаткова сталі халоднымі.

Пад канец лістапада, калі зусім холадна, сыра і цёмна, ніякіх асаблівых пахаў і гукаў ні ў лесе, ні ў полі і вёсцы ўжо не чуваць. Картафлянік спалены, дымам вее толькі з комінаў. Качкі хутчэй за ўсё адляцяць, застануцца толькі сабакі ў сваіх будках. Хутка і чарговаму году канец.

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com