Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гэтай вайны можна было пазбегчы

Страшныя абразкі, якія сёння паплылі ва ўвесь свет з Украіны, выклікаюць вялікі боль і слёзы. Ваенны гвалт, які ўчыніла пуцінаўская Расія на суверэннай дзяржаве, не можа мець ніякага апраўдання. Крэмль, які не вызбыўся імперскіх амбіцый, ракетамі хоча накінуць Украіне свой парадак. Салідаразуючыся з украінскім народам у яго цярпенні і змаганні з агрэсарам, сумна і сорамна мне за Беларусь пад Лукашэнкам, якая як аказваецца ў гэтай вайне таксама мачае свае рукі.

Пра тое, што Расія мае план напасці на Украіну, разведка ЗША ведала ўжо пару тыдняў таму. Прэзідэнт Джо Байдэн адразу падняў трывогу на ўвесь свет. Крэмль ў адказ пераконваў, што вайны не хоча. Міністр Лаўроў такія весткі нават называў „укідкамі”. Аказваецца, гэта была толькі тактычная ігра з боку Расіі. Атака наступіла так як паінфармаваў пазаўчора Байдэн – на працягу 48-мі гадзін. Пуціна не здолелі адвесці ад гэтага найбольшыя палітыкі, у тым ліку прэзідэнт Францыі ці канцлер Нямеччыны. Расія не пабаялася жорсткіх эканамічных санкцый, якія пачаў ужо ўводзіць свет.

Не мне павучаць палітыкаў, але не магу зразумець чаму ў гарачыя пункты па-суседску з Данбасам ніколі не былі накіраваныя міжнародныя раз’емныя сілы. Магчыма такое рашэнне будзе, бо збройны канфлікт мусіць закончыцца нейкімі перамовамі. Але пакуль Украіна пакутуе.

Юрка Хмялеўскі

Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (997) – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе пераможна адбіваў нашэсьці кіеўскіх і іншых князёў на Полаччыну.
  • (538) – каля 1487 г. быў створаны ўнікальны летапісны звод – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 каляровымі мініяцюрамі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com