Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Białowieskie opowieści

Гартаючы беластоцкую газету „Вольная праца”, 1940 г. (ч. 1)

З мінулага

Першая старонка Вольнай працы падчас выбараў 24 сакавіка 1940 г.
Першая старонка Вольнай працы падчас выбараў 24 сакавіка 1940 г.

Калі ў 1939 годзе на Беласточчыну прыйшла савецкая ўлада, у Беластоку пачала выдавацца газета „Вольная праца”. Яна была органам Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б і абласнога выканаўчага камітэта.

Газета выдавалася на беларускай і рускай мовах, а ў асобным варыянце – па-польску. Калі інфармацыя друкавалася пра СССР, то часцей за ўсё на рускай мове. Матэрыялы пра СССР і БССР друкаваліся тыя, якія распавядалі, як добра ўсім жывецца ў краіне Саветаў і які савецкі народ шчаслівы. Калі гэта былі артыкулы і інфармацыі пра заходнееўрапейскія краіны, ЗША і іншыя, то ў іх адлюстроўваліся толькі адмоўныя факты і справы, каб паказаць жыхарам Беласточчыны, як дрэнна ўсім на Захадзе. Часцей за ўсё на старонкі „Вольнай працы” траплялі тыя артыкулы, у якіх пісалі пра рост беспрацоўя ў Англіі, Францыі, Бельгіі, Даніі, пра забарону камуністычных выданняў у Еўропе, пра вайну ў Кітаі, пра савецка-фінскую вайну, пра патрабаванні павелічэння заробку ў капіталістычных краінах, пра вайну на моры, пра Сталіна і Леніна, Молатава і Калініна і г.д. Праз „Вольную працу” вельмі прафесійна журналісты і агітатары заклікалі чытачоў быць бліжэй да СССР, да спраў камуністычнай партыі Савецкага Саюза, палюбіць гэту вялікую краіну, дзе жыццё было, нібы ў раю.

Але чытачоў „Вольнай працы” і жыхароў Беласточчыны найперш цікавілі мясцовыя навіны пра іх жыццё-быццё. Гэтыя матэрыялы чыталіся ў першую чаргу. Ды і жыццё беларусаў, па інфармацыях „Вольнай працы”, у 1940-м годзе, сапраўды, наладжвалася. Давайце пагартаем і пачытаем беластоцкую газету і даведаемся, пра што яна пісала 83 гады таму. 

У студзені „Вольная праца” напісала, што ў Беластоцкай вобласці будзе створана 34 дамы сацыялістычнай культуры, 265 хатаў-чытальняў, абласная бібліятэка, 9 гарадскіх бібліятэк, 54 раённых і 18 дзіцячых бібліятэк. Паведамляла газета і пра паляпшэнне культурна-бытавых умоў рабочых лесазавода Ліповец у Аўгустове. Пры заводзе была арганізавана хлебапякарня з выпускам 2 тысячы кілаграмаў хлеба ў суткі, кааператыўны ларок, свая шавецкая майстэрня, ёсць дзіцячы садок, які наведвае 50 дзяцей рабочых.

Амаль у кожным нумары газета асвятляла падрыхтоўку да выбарчай кампаніі ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. Першым дэпутатам у Вярхоўны Савет СССР жыхары Бельска выбралі таварыша Сталіна. 24 студзеня ў памяшканні гарадскога кінатэатра Бельска адбыўся шматлюдны мітынг жыхароў Бельска (400 чалавек), прысвечаны Указам Прэзідыумаў Вярхоўнага Савета СССР і БССР пра дзень выбараў у Вярхоўны Савет СССР і БССР. Перад прысутнымі першым выступіў дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі, член паўнамоцнай камісіі таварыш Астасевіч. Ён адзначыў, што першым дэпутатам у Вярхоўны Савет „мы выберам таго, хто даў нам свабоднае і шчаслівае жыццё – самага любімага Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна”.

На мітынгу на лесазаводзе Ліповец прысутнічалі 380 чалавек. Плотнік-стаханавец Точка ў сваім выступленні сказаў, што „яшчэ зусім нядаўна Чырвоная Армія дапамагла працоўным Заходняй Беларусі вызваліцца ад прыгнятальнікаў – памешчыкаў і капіталістаў. Але ўжо зараз мы адчуваем сталінскую заботу аб працоўным народзе…”.

28 студзеня „Вольная праца” апублікавала спісак складу акруговых выбарчых камісій па Беластоцкай вобласці. У склад камісій увайшлі прадстаўнікі, вылучаныя партыйнымі, камсамольскімі і грамадскімі арганізацыямі, прафсаюзамі, сходамі рабочых і сялянскімі камітэтамі. Напрыклад, у склад Беластоцкай выбарчай акругі № 597 (г. Беласток) увайшлі: Іван Новікаў, Сяргей Прытыцкі, Рыгор Ухараў, Марыя Пятроўская, Пётр Міхайлоўскі, Зяновій Мікульскі, Еўдакія Сіскевіч, Аляксандр Маслоўскі, Антон Дрынёў, Аляксандр Юроўчык, Адам Верамчук. У склад Бельскай выбарчай акругі № 598 (г. Бельск) увайшлі: Сяргей Мірончык, Данііл Савіцкі, Эмануіл Златкевіч, Герасім Русак, Барыс Рохман, Сямён Кірылюк, Павел Мінкевіч, Надзея Разумнік, Антон Мураўскі, Андрэй Сянеўскі, Іван Мінькевіч.

Газета пісала з нумару ў нумар, што трэба выкарыстоўваць усе формы і метады бальшавіцкай агітацыі для забеспячэння поспеху выбарчай кампаніі. Найгорш да выбараў былі падрыхтаваныя ў Саколцы. Там, як піша газета, дрэнна была арганізавана работа існуючых гурткоў па вывучэнню сталінскай канстытуцыі і выбарчага закону. Іх налічвалася ў раёне 20, але працавалі нармальна толькі 3-4.

Друкавала газета і біяграфічныя звесткі пра кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. Вялікія біяграфічныя нарысы былі змешчаны пра Сяргея Прытыцкага, Марыю Дзячук, Міхаіла Кавалёва, Сямёна Ігаева, Абрама Машэвіцкага і іншых.

Гартаючы і чытаючы „Вольную працу” трапілі на вочы і інфармацыі пра тое, што ў першым квартале 1940 года ў Беластоку будзе створана школа для глуханямых і сляпых дзяцей, што для арганізацыі метадычнай працы для настаўнікаў у першым квартале 1940 года плануецца стварыць абласны педкабінет, а ў раённых цэнтрах будуць працаваць раённыя педкабінеты. На дапамогу бежанцам з бюджэту гарсабеса затрачана ўжо 633.500 рублёў, а ў дамах для састарэлых знаходзяцца 265 чалавек.

Піша газета і пра тое, што ў Сакольскім павеце адкрыта 11 новых школ, ахоплена вучобай 1.313 новых дзяцей, якія раней не вучыліся. Ва ўсім Сакольскім павеце на канец студзеня 1940 года вучацца 10.040 дзяцей. Іх вучаць 335 настаўнікаў. У павеце працуюць 21 школа з беларускай мовай навучання. 

Газета заклікала настаўнікаў, каб сярод дзяцей праводзілі вялікую растлумачальную работу наконт дысцыпліны, найперш сярод тых, хто курыць цыгарэты. „Настаўнікі і дзеці павінны зразумець, што савецкая школа якраз і адрозніваецца ад буржуазнай школы высокай свядомасцю вучняў, сацыялістычнымі адносінамі да вучобы і школьнай маёмасці, строгім выкананнем унутранага распарадку школы”, – пісала „Вольная праца” 11 студзеня.

20 студзеня праходзілі прыёмныя іспыты, а 1 лютага пачаліся заняткі ў Беластоцкім педвучылішчы, якое рыхтавала настаўнікаў малодшых класаў. Дырэктарам педвучылішча быў прызначаны нехта Бобчынскі.

Наогул, „Вольная праца” вельмі шмат месца на сваіх старонках аддавала педагогіцы. Амаль у кожным нумары друкаваліся матэрыялы пра вучобу, школы, вучылішчы і вышэйшыя навучальныя ўстановы. У студзені ў Беластоцкім павеце дзейнічалі звыш 90 вячэрніх школ для дарослых, дзе навучаліся каля 3000 чалавек. Там працавалі больш за 100 настаўнікаў. І колькасць вячэрніх школ з кожным месяцам павялічвалася.

Газета „Вольная праца” надавала ўвагу антырэлігійнаму выхаванню ў школе. У лютым газета пісала пра тое, што ў кожнай школе Беластока ёсць пэўная колькасць вучняў, якія не прыходзяць у нядзелю і ў суботу на ўрокі, бо дзеці наведваюць у гэтыя дні касцёлы і сінагогі. Напрыклад, у другую нядзелю пасля зімовых канікул у 1-й школе адсутнічалі 84 вучні, у суботу ў 7-й школе адсутнічалі 82 вучні, што складае 14%. У 3-й школе з 565 вучняў у школу не прыйшлі 88 дзяцей. „Такое становішча наглядаецца ў многіх школах горада Беластока. Неабходна шырэй разгарнуць работу па антырэлігійнаму выхаванню школьнікаў. Акрамя выхаваўчай работы на ўроку, трэба арганізаваць пазашкольныя заняткі ў гуртках, практыкаваць гутаркі, лекцыі і даклады на антырэлігійныя тэмы”, – пісала „Вольная праца”.  

Першы піянерскі клас быў арганізаваны ў Беластоку 4 лютага 1940 года. Пра гэта таксама паведаміла „Вольная праца”. Менавіта 4 лютага ў 7-й школе Беластока адбыўся збор першага ў Беластоку піянерскага атрада школы, які складаўся з 16 вучняў 4-га і 5-га класаў.

10 лютага 1940 года „Вольная праца” апублікавала справаздачу „Нашы дасягненні за чатыры з паловай месяцы ў лічбах”. Дасягненні гэтыя ўражваюць і сёння. Вось некалькі прыкладаў. За чатыры з паловай месяцы на Беласточчыне сталі працаваць 577 беларускіх школ, 20 рускіх, 77 яўрэйскіх, 20 літоўскіх, 987 польскіх. Усіх разам дзейнічалі 1.681 школа, у якіх навучаліся 215.011 школьнікаў. У Беластоцкай вобласці былі адкрыты 21 новая бальніца, 64 урачэбныя амбулаторыі, 9 паліклінік, 4 фельчарска-акушэрскіх пункты, 3 станцыі хуткай дапамогі, 6 медыцынскіх пунктаў на прадпрыемствах. А ў Беларусі сёння, наадварот, усё закрываецца і скарачаецца.

Многія інфармацыі з беластоцкай „Вольнай працы” здзіўляюць. Напрыклад, у адным з нумароў газеты напісана, што жыхары вёскі Зубава Бельскага раёна арганізавалі чырвоны абоз з хлебам у гонар выбарчай кампаніі. На элеватар яны прывезлі 200 цэнтнераў уласнага збожжа.

Жыхары Беласточчыны вельмі любілі глядзець кінафільмы. У сакавіку 1940 года ў вобласці ўжо працавалі 26 кінаперасовак. Усе фільмы прывозілі з Масквы. Гэта былі кінафільмы „Чалавек з ружжом”, „Ленін у 1918 годзе”, „Чапаеў”, „Ленін у кастрычніку”, „Сяляне” і іншыя.

Шырока рэкламаваліся ў газеце першыя гастролі ў Беласток Другога Беларускага тэатра. Газета апублікавала артыкулы пра тэатр заслужаных артыстаў БССР Паўла Малчанава, Мікалая Звездачотава, Цімафея Сяргейчыка, народнага артыста БССР Аляксандра Ільінскага.

(Заканчэнне будзе)

Сяргей Чыгрын

Фотаздымкі і малюнкі з газеты „Вольная праца”, 1940 г.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (282) – 6.11.1742 г. нар. Фабіян Саковіч (пам. каля 1787 г.), паэт, перакладчык, пэдагог.
  • (224) – 6.11.1800 г. у маёнтку Аборак каля Маладэчна нар. Леанард Ходзька, выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У1819-1822  гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Напісаў м. інш.: паэму „Залесьсе” (1821), біяграфію А. Т. Б. Касьцюшкі (1837),  выдаў м. інш.: зборнікі твораў Адама
  • (162) – 6.11.1862 г. у фальварку Якушоўка памёр Віктар Каліноўскі (нар. 21.04.1833 г. у Мастаўлянах, пахаваны на старых могілках у Сьвіслачы), брат Кастуся. Быў членам Віленскай археаграфічнай камісіі і адным з пачынальнікаў рэвалюцыйнага руху.
  • (141) – 6.(18.)11.1883 г. у вёсцы Мікалаеўшчына каля Стаўбцоў нар. Язэп Лёсік (памёр у савецкай турме ў 1940 г.) – грамадзка–палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменьнік, пэдагог. Вучыўся ў Маладзечанскай Настаўніцкай Сэмінарыі. З 1917 г. у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, удзельнічаў у абвяшчэньні БНР у 1918 г., рэдагаваў газэты „Вольная Беларусь” (1917-1918), „Беларусь” (1920). У 20-ыя гады выкладаў беларускую мову ў Менску – у БДУ, у Пэдагагічным Тэхнікуме. Быў членам Інбелкульта і АН Беларусі. Напісаў м. ін.: „Практычную граматыку беларускае мовы” (1921), „Беларуская мова. Пачатковая граматыка”, „Беларуская мова. Правапіс” (1924), „Сінтаксіс беларускае мовы” (1925), „Граматыка беларускае мовы. Фанэтыка” (1926), „Граматыка беларускае мовы. Марфалогія” (1927). У 1930 г. пазбаўлены быў званьня акадэміка, арыштаваны і сасланы. У 1938 г. арыштаваны паўторна. Памёр 1.04.1940 г. у турме ў Саратаве.
  • (140) – 6.11.1884 г. у в. Мікалаеўшчына каля Стаўпцоў нар. Язэп Лёсік (пам. 1.04.1940 г. у Саратаве), выдатны грамадзкі й палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменьнік, пэдагог. У 1911 г. за незалежніцкую дзейнасьць сасланы ў Сібір. Падтрымліваў сувязь з „Нашай Нівай”, са ссылкі вярнуўся ў палове 1917 г.,
  • (137) – 6.11.1887 г. у фальварку Запольле, Слуцкага павету нар. Радаслаў Астроўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік. У 1924-1936 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі, з 1928 г. па 1936 г. прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з санацыяй. У сьнежні 1943 г. стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. жыў у ЗША. Быў галоўным ідэолёгам „бэцээраўскай” плыні беларускай палітычнай эміграцыі. Памёр 17.10.1976 г. у Бэнтан-Харбар, пахаваны на могілках сьв. Еўфрасіньні ў Саўт-Рывэры.
  • (112) – 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету  нар. Віктар Войтанка, грамадзкі дзеяч, сьвятар, лекар. Выпускнік мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту, член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў, заснавальнікам мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў (пасьля сьмерці бацькі) сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, быў актыўным грамадзкім дзеячам. Памёр 25.04.1972 г.
  • (84) – 6.11.1940 г. памёр у Вільні Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, грамадзкі дзеяч (нар. 7.07.1869 г у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету). Пахаваны на могілках Росы, на Літаратурнай горцы.
  • (44) – 6.11.1980 г. памёр у Нью Ёрку Станіслаў Станкевіч (нар. 23.02.1907 г. у Арлянятах на Ашмяншчыне), нацыянальны дзеяч, журналіст, гісторык, літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis