Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзень Волі 2025 у Беластоку

З нагоды 107-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пры гарадской Ратушы ў Беластоку 23 сакавіка прайшоў святочны мітынг і канцэрт www.racyja.com
З нагоды 107-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пры гарадской Ратушы ў Беластоку 23 сакавіка прайшоў святочны мітынг і канцэрт
www.racyja.com

Святкаванні 107-ых угодкаў абвяшчэння незалежнасці пачаліся ў сталіцы Падляшша ў нядзелю 23 сакавіка. У царкве св. Яна Багаслова традыцыйна ўжо пасля літургіі быў адслужаны малебен за беларускі народ. У той дзень у рамках святкаванняў у камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі адбыўся яшчэ прэм’ерны паказ спектакля „Віця” да 100-годдзя з дня нараджэння незабыўнага беларускага паэта Віктара Шведа. З групай дзяцей прадставіла яго актрыса, аўтарка сцэнара і рэжысёр Іаанна Троц.

Таксама ў нядзелю на беластоцкім Рынку Касцюшкі адбыўся таксама патрыятычны мітынг, арганізаваны дыяспарай. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі выступіў Гістарычны клуб рэканструкцыі „Invictus 1863”, а з музычнай праграмай Лявон Вольскі.

Яўген Вапа (справа) ўручыў бел-чырвона-белыя букеты кветак Міраславе Ніканчук і Вяктару Сямашку (Марцін Рэмбач не быў прысутны па асабістых прычынах) Фота Юркі Хмялеўскага
Яўген Вапа (справа) ўручыў бел-чырвона-белыя букеты кветак Міраславе Ніканчук і Вяктару Сямашку (Марцін Рэмбач не быў прысутны па асабістых прычынах)
Фота Юркі Хмялеўскага

25 сакавіка – у дзень самога свята – у Парку Канстытуцыі 3 Мая адбыўся сімвалічны забег, прысвечаны Дню волі. Вечарам у канцэртнай зале комплексу музычных школ прайшоў галоўны святочны канцэрт арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. Выступіў міжнародны мужчынскі хор „Унія” з Вільні. У першую чаргу прагучалі ў яго выкананні беларускія маршы, гімны і песні. Некалькі твораў хор заспяваў таксама на літоўскай, польскай і ўкраінскай мовах.

Як штогод старшыня Беларускага саюзу ў Рэчыпаспалітай Яўген Вапа ўручыў бел-чырвона-белыя букеты кветак асобам заслужаным для беларускай справы. На гэты раз лаўрэатамі сталі: 

Міраслава Ніканчук, настаўніца садка н-р 1 з дадатковай беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, за апепку над дзіцячым гуртком „Калебка”, якому ў мінулым годзе споўнілася 20 гадоў,

Віктар Сямашка, музыка і журналіст, за м.інш. за харавую версію паэзіі Надзеі Артымовіч,

Марцін Рэмбач, за м.інш. пераклады на польскую мову беларускіх аўтараў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (997) – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе пераможна адбіваў нашэсьці кіеўскіх і іншых князёў на Полаччыну.
  • (538) – каля 1487 г. быў створаны ўнікальны летапісны звод – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 каляровымі мініяцюрамі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com