Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Цуд у Плёсках?

Праабражэнская царква ў Плёсках. З увагі на сітуацыю з каранавірусам штотыднёвыя малебны настаяцель часова адклікаў Фота Анны Пятроўскай (Polskie Radio Białystok)
Праабражэнская царква ў Плёсках. З увагі на сітуацыю з каранавірусам штотыднёвыя малебны настаяцель часова адклікаў
Фота Анны Пятроўскай (Polskie Radio Białystok)

20 кастрычніка ва Успенскай царкве ў Плёсках настаяцель а. Андрэй Неліпінскі адслужыў акафіст перад Іверскай іконай Божай маці, на якой ў канцы жніўня з’явілася міра.

Такі пахучы алей, цякучы з іконы, лічыцца ў народзе цудатворным. Таму хаця бацюшка завельмі не распавядаў пра вячэрнюю богаслужбу, на ёй з’явілася надта шмат вернікаў, таксама з Бельска і Беластока. Акафіст доўжыўся ажно дзве гадзіны. Бацюшка не паспяваў чытаць мноства картачак за здароўе, прынесеных людзьмі. Пасля стаялі яны яшчэ ў доўгай чарзе, каб прыкласці галаву да незвычайнай іконы.

Настаяцель не спадзяваўся такіх натоўпаў. Паінфармаваў, што такія акафісты будуць у Плёсках у кожны аўторак, а служыць будзе больш бацюшкоў. Святар разлічвае таксама на тое, што паломнікі да цудадзейнай іконы пакінуць таксама грашовыя ахвяры, дзякуючы чаму лягчэй будзе правесці рамонты, якія праводзяцца ў царкве. У гэтым годзе дах храма быў пакрыты меднай бляхай. Устаўлены таксама новыя вокны, дзверы і адноўлены сцены звонку. Святар разлічвае, што за грошы ад паломнікаў удасца яшчэ памяняць падлогу і ўставіць у яе абаграванне. Пра такія патрэбы паінфармаваў падчас першага акафісту.

Трэба спадзявацца, што ў Плёскі будуць пастаянна прыязджаць зусюль вернікі перадусім таму, каб шукаць ратунку ад цяперашняй заразы. Настаяцель дарэчы даў гэта зразумець, калі блаславіў вернікаў на заканчэнне акафісту. Пажадаў, „каб Божая маці (Іверская) дала ўсім здароўе і спыніла цяперашнюю заразу”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (762) – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com