Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў чэрвені

955 – пад 1067 г. у летапісах упамінаюцца Менск і Рша (Орша).

535 – каля 1487 г. быў створаны ўнікальны летапісны звод – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 каляровымі мініяцюрамі.

450 – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.

320 – 13.06.1702 г. у Алыцы на Валыні нар. князь Міхал Радзівіл «Рыбанька» (пам. 22.05.1762 г. у Вільні), гетман ВКЛ, аднавіў нясьвіжскую сядзібу роду. Заснаваў на беларускіх землях шэраг мануфактураў (м. інш. па выпуску слуцкіх паясоў), прафэсіянальны тэатр, аркестр народных беларускіх інструмантаў. З 1760 г. атрымаў у спадчыну палац і зямлю у Белай Падляшскай.

265 – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.

245 – 24.06.1777 г. у Крывічах Вялейскага пав. нар. Ян Ходзька (Барэйка, Jan ze Świsłoczy), пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Памёр 10.11.1851 г. у Менску. Пахаваны ў Заслаўі.

210 – 24.06.1812 г. пераправа войск Напалеона І цераз раку Нёман, пачатак вайны з Расіяй.

160 – у чэрвені 1862 г. выйшаў, праўдападобна надрукаваны ў Беластоку, першы нумар „Мужыцкай праўды” – першай, нелегальнай, рэвалюцыйнай газэты на беларускай мове. Было выдадзеных сем нумараў.

155 – 14.06.1867 г. у Рэчыцы нар. Мітрафан Доўнар-Запольскі, гісторык, этнограф, фальклярыст, пэдагог. Зьбіраў, публікаваў ды вывучаў творы беларускай народнай творчасьці. Займаўся гісторыяй Беларусі, аўтар м. інш. грунтоўнай працы „Гісторыя Беларусі”. Памёр 30.09.1934 г. у Маскве.

150 – 4.06.1872 г. у Варшaве памёр Станіслаў Манюшка (нар. 5.05.1819 г. у фальварку Убель на Меншчыне), кампазытар, дырыжор і пэдагог, аўтар вядомых опэр „Галька”, „Страшны двор”. Пачатковую адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Менску. З 1840 г. быў арганістам і дырыжорам у Вільні, у 1858-1872 гг. – дырыжорам і дырэктарам опэрнага тэатру, прафэсарам Музычнага Інстытуту ў Варшаве. У творчасьці выкарыстоўваў беларускі фальклёр.

125 – 16.06.1897 г. у Межаве Полацкага пав. нар. Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф. Закончыў Віцебскае аддзяленьне Маскоўскага археаграфігічнага інстытута (1922), удзельнічаў у арганізаваньні архіваў у Веліжы, Оршы, Полацку, Віцебску, з 1923 г. – у Інбелкульце, з 1929 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1930 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі ў Ніжні Ноўгарад, у 1935 г. – арыштаваны паўторна і асуджаны на 3 гады лагернага зьняволеньня. Далейшы яго лёс невядомы.

115 – 22.06.1907 г. у Дынабургу нарадзілася Вольга Пракаповіч, мастачка. Вучылася на факультэце мастацтва Віленскага ўнівэрсытэта, праектавала вокладку часопіса „Калосьсе”. Паваенны лёс невядомы.

115 – 24.06.1907 г. у Восаве Ігуменскага пав. нар. Язэп Зазека, пісьменьнік, навуковец, пэдагог. Быў м. інш. выкладчыкам у Беластоцкім Пэдагагічным Інстытуце ў 1940-1941 гг.. Памёр 27.08.1977 г. у Менску.

110 – 19.06.1912 г. у мястэчку Радунь Лідзкага пав. нар. Пятро Бітэль, паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік. У 1950-1956 гг. зьняволены ў лагерах Сібіры і Казахстана, дзе пераклаў на беларускаю мову „Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча. Памёр 18.10.1991 г. у Маладэчне, пахаваны ў Вішневе.

105 – 10.06.1917 г. у Менску выйшаў першы нумар газэты „Вольная Беларусь” пад рэд. Язэпа Лёсіка. Выдавалася да лістапада 1918 г.

95 – 7.06.1927 г. Барыс Кавэрда (21.08.1907-18.02.1987), супрацоўнік „Беларускага Слова”, забіў у Варшаве савецкага пасла Пятра Войкова.

85 – 16.06.1937 г. у выніку абвінавачаньня ў антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасьці пакончыў жыцьцё самагубствам Аляксандр Чарвякоў (нар. 8.03.1892 г. у Дукоры на Меншчыне), дзяржаўны дзеяч Беларусі, у 1920-1924 гг. старшыня ЦВК і СНК БССР. Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

85 – 21.06.1937 г. з вакна будынку Народнага Камісарыята Унутраных Спраў БССР у Менску выкінуўся Мікалай Галадзед (нар. 21.05.1894 г. у Старым Крыўцы каля Новазыбкава), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1927-1937 гг. старшыня СНК БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны ў Маскве і накіраваны ў Менск.

80 – 5.06.1942 г. у Ракаве нар. Вячаслаў Рагойша, літаратуразнавец і перакладчык, аўтар шэрагу манаграфіяў па тэорыі, практыцы і гісторыі беларускай літаратуры. Віншуем!

80 – 28.06.1942 г. у Маскве трагічна загінуў Янка Купала (Іван Луцэвіч), беларускі пясьняр, клясык беларускай літаратуры.

70 – 4.06.1952 г. у Чыкага (ЗША) пам. Язэп Варонка (нар. 16.04.1891 г. у Кузьніцы Сакольскага пав.), беларускі палітычны дзеяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня БНР, старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі ў 1918 г., міністр беларускіх спраў у Літве да красавіка 1920 г., у 1923 г. выехаў у ЗША (Чыкага), дзе дзейнічаў у беларускіх арганізацыях.

65 – 18.06.1957 г. у Маскве памёр Вітальд Бялыніцкі-Біруля (нар. 29.02.1872 г. у Крынках каля Бялыніч), жывапісец-пэйзажыст, у 1889-1896 гг. вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідзтва. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.

55 – 8.06.1967 г. у Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёну адкрыты філіял музэя Якуба Коласа.

40 – 11.06.1982 г. у Менску памёр Рыгор Семашкевіч (нар. 12.09.1945 г. у Дамашах Маладзечанскага раёна), пісьменьнік і літаратуразнавец, аўтар працы „Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе” (1971).

30 – 22.06.1992 г. у Лембарку на Памор’і памёр Аўген Бартуль (нар. 26.02.1908 г. у Пецярбурзе), дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюза (1927-1931), паэт і публіцыст. У 1931 г. закончыў права ў Віленскім унівэрытэце. З 1936 г. працаваў судзьдзёй у Ашмяне, Яшунах, а з 1937 г. у Лунінцы (з 1938 г. быў там кіраўніком Гродзкага суда). Падчас ІІ сусьветнай вайны жыў у Вільні, Варшаве і ў Кракаве. Пасьля вайны атрымаў накіраваньне на працу судзьдзі ў Лембарк на Памор’і, дзе да 1951 г. быў кіраўніком Гродзкага суда. З 1951 г. працаваў натарусам у Дзяржаўным натарыяльным бюро ў Лембарку.

30 – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

30 – 25.06.1992 г. Ваяводзкі суд у Беластоку зарэгістраваў Праграмную Раду тыднёвіка „Ніва” (выдаўца тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва”), у якую ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў, Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня „Белавежа”, Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня, Асацыяцыі Беларускіх Журналістаў і Зьвязу Беларускай Моладзі.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (241) – 10.10.1783 г. памёр Людвік Грынцэвіч (нар. 29.01.1717 г.), архітэктар, прадстаўнік віленскага барока. Праектаваў касьцёл аўгусьцінцаў у Валынцы каля Верхнедзьвінска, касьцёл дамініканцаў у Друі, дамініканскі кляштар у Несьвіжы. 
  • (228) – 10.10.1796 г. у Барсукаўцах Ушацкага пав. Падольскай губ. нар. Міхал Без-Карніловіч (пам. 19.01.1862 г. у Пецярбургу), выдатны беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі (даказаў між іншым паходжaньне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў). Стварыў карту Беласточчыны. Пахаваны на Ваўкавыскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.
  • (107) – 7-10.10.1917 г. у Маскве адбыўся Першы Усерасійскі Зьезд бежанцаў-беларусаў, скліканы па ініцыятыве Беларускай Народнай Грамады.
  • (86) – 10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб'яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.
  • (85) – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis