Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Былі ўспаміны, роздумы і радасць спаткання

З нагоды 80-годдзя школы на яе калідоры была размешчана выстава „Анатоль Тымінскі – першы дырэктар беларускага ліцэя ў Бельску-Падляшскім” Фота Музея Малой айчыны ў Студзіводах
З нагоды 80-годдзя школы на яе калідоры была размешчана выстава „Анатоль Тымінскі – першы дырэктар беларускага ліцэя ў Бельску-Падляшскім”
Фота Музея Малой айчыны ў Студзіводах

13-14 верасня адбыўся IX з’езд выпускнікоў ІІ-га Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, прымеркаваны таксама да юбілею 80-годдзя школы. У Бельскім доме культуры гасцей вітала і ўрачыста адкрыла з’езд новая дырэктарка беллліцэя Іаанна Якімюк. Гэтую пасаду абняла яна 1 верасня. Была адзінай кандыдаткай у конкурсе, праведзеным Управай павету перад канікуламі. Яна – настаўніца з пятнацацігадовым стажам, ад нараджэння бяльшчанка, якая ў 2003 г. закончыла тутэйшы белліцэй і апошнім часам навучала ў ім польскую мову. Раней шматгадовым дырэктарам бельскіх „Беларусаў” быў Андрэй Сцепанюк, які адышоў на пенсію.

Удзельнікі вераснёўскага з’езду спярша ў Бельскім доме культуры паглядзелі мастацкія выстаўкі выпускнікоў школы – Яўгенні Жук і Міраслава Здрайкоўскага. Затым быў паказ спектаклю тэатра „Чрэво”, прысвечанага Яраславу Кастыцэвічу – легендарнаму дырэктару белліцея ў 1949-1965 гадах.

З нагоды 80-годдзя школы на яе калідоры размешчана выстава „Анатоль Тымінскі – першы дырэктар беларускага ліцэя ў Бельску-Падляшскім” (на здымку). Падрыхтаваў яе Музей Малой Айчыны ў Студзіводах. Анатоль Тымінскі быў таксама праваслаўным святаром.

На другі дзень, пасля набажэнстваў у царкве і касцёле, удзельнікі з’езду – звыш 200 асоб – сустрэліся на афіцыйнай частцы, ужо ў будынку школы. Завяршыўсё ён традыцйным балем у гасцініцы „Unibus”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (702) – У 1323 г. пачалася пабудова замка ў Лідзе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com