Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў кастрычніку

760 – Першыя пісаны зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска).

500 – У 1523 г. была надрукована ў Кракаве славутая паэма „Песьня пра зубра” аўтарства выдатнага беларускага паэта, выпускніка вучылішчаў Рэчы Паспалітай і Італіі, Міколы Гусоўскага.

290 – 20.10.1733 г. у Пінску нар. Адам Станіслаў Нарушэвіч. Закончыў Пінскі калегіюм (1748), вучыўся за мяжой. Выкладаў паэтыку і рэторыкау ў Віленскай акадэміі. З 1788 г. быў біскупам смаленскім, з 1799 – луцкім. Цікавіўся гісторыяй Польшчы, Літвы і Беларусі. Памёр 8.07.1796 г. у Янаве Падляшскім.

255 – 30.10.1768 г. у Жніне нар. Енджэй Сьнядэцкі, хімік, лекар, філёзаф і асьветнік. Больш за 40 гадоў жыў і працаваў у Вільні: у гг. 1797-1822 прафэсарам хіміі, 1826-1832 – мэдыцыны на Віленскім унівэрсытэце, з 1832 г. – прафэсарам Мэдыка-хірургічнай акадэміі. Памёр 11.05.1838 г. у Вільні, пахаваны на вясковых могілках у Гародніках Ашмянскага пав.  

240 – 10.10.1783 г. памёр Людвік Грынцэвіч (нар. 29.01.1717 г.), архітэктар, прадстаўнік віленскага барока. Праектаваў касьцёл аўгусьцінцаў у Валынцы каля Верхнедзьвінска, касьцёл дамініканцаў у Друі, дамініканскі кляштар у Несьвіжы. 

240 – У 1783 г. быў пабудаваны касьцёл бернардзінцаў у Будславе каля Мядзеля.

235 – 7.10.1788 г. у в. Гразівец каля Чавусаў нар. Іван Насовіч, беларускі мовазнавец і этнограф. Закончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1812), у гг. 1813-1843 працаваў у Аршанскім і Мсьціслаўскім духоўных вучылішчах, Маладзечанскім і Сьвянцянскіх дваранскіх вучылішчах. Асноўнай яго працай лічыцца „Слоўнік беларускай мовы” (1870), ў якім сабрана больш за 30 тыс. слоў. Сабіраў таксама беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі, песьні. Памёр 6.08.1877 г. у Пецярбурзе.

200 – 23.10.1823 г. у Замосьці Слуцкага пав. нар. Адам Плуг (сапраўднае Антоні Пяткевіч), пісьменнік і журналіст. З 1831 г. жыў з бацькамі ў Жукавым Барку над Нёманам, у гг. 1835-1842 вучыўся ў Слуцкай гімназыі. Сябраваў з Уладыславам Сыракомляй, які тады жыў у Залучы. Працаваў настаўнікам на Падольлі. У 1874 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам у часопісе „Kłosy”, дзе друкаваў шмат матар’ялаў пра Беларусь. Пазьней працаваў у рэдакцыях „Wielkiej Powszechnej Encyklopedii Ilustrowanej”, часопіса „Wędrowiec”, газэты „Kurier Warszawski”. Памёр 2.11.1903 г. у Варшаве. У беларускую літаратуру ўпісаліся яго апавяданьні на беларускай мове. 

190 – 2.10.1828 г. у Кузьніцы Беластоцкай нар. Міхал Каяловіч, гісторык і публіцыст. У 1855 г. закончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, дзе пасьля працаваў выкладчыкам. Напісаў м. ін.: „Лекции по истории Западной России” (1864). Памёр 4.09.1891 г. у Пецярбурзе.

190 – 15.10.1833 г. у Флярэнцыі пам. Міхал Клеофас Агінскі (нар. 25.09.1765 г. у Гузаве пад Варшавай), дзяржаўны дзеяч, кампазітар, аўтар слыннага паланэза „Развітаньне з радзімай”.

175 – 3.10.1848 г. у Шэрашэве Пружанскага пав. ад халеры памёр Міхал Баброўскі (нар. 19.11.1784 г. у Вульцы Бельскага пав.), славіст і ар’енталіст. Закончыў Беластоцкую гімназыю (1806) і Галоўную духоўную сэмінарыю пры Віленскім унівэрсытэце (1812). У гг. 1822-1924 і 1826-1833 быў прафэсарам Віленскага Унівэрсытэта. З 1833 г. у Шэрашэве атрымаў прыход. 

165 – 25.10.1858 г. у в. Пятровічы каля Смалявіч нар. Эдвард Пякарскі, этнограф, гэограф, фальклярыст. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназыях, у Харкаўскім вэтэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытуту і сасланы ў Якуцыю (1881), дзе дасьледаваў гэаграфію, фальклёр, мову; дзейнічаў ва Усходня-Сібірскім аддзяленьні Рускага Гэаграфічнага Таварыства. Памёр 29.06.1934 г. у Ленінградзе.

160 – 13.10.1863 г. у Віцебску нар. Леў Шапялевіч, гісторык літаратуры і архэолёг. У 1882 г. закончыў Віцебскую гімназыю, у 1892 г. Харкаўскі і Новарасійскі унівэрсытэты. Выкладаў усеагульную літаратуру ў Харкаўскім унівэрсытэце. Дасьледаваў заходняэўрапэйскую літаратуру. З 1900 г. праводзіў архэолёгічныя раскопкі на Віцебшчыне. Памёр 10.02.1909 г.

145 – 15.10.1878 г. памёр Ігнацы Касовіч (нар. у 1808 г. на Віцебшчыне), філолаг. Закончыў Галоўную духоўную сэмінарыю Віленскага унівэрсытэта. З 1833 г. прафэсар грэцкай мовы і царкоўнага красамоўства ў грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Жыровічах. З 1835 г. выкладаў у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназыях. З 1870 г. працаваў прафэсарам грэцкай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце. Разам з братам Каятанам склаў „Грэчэска-рускі слоўнік” (1847). 

145 – 21.10.1878 г. у Палтаве нарадзіўся выдатны беларускі гісторык Уладзімір Пічэта. Быў ён першым рэктарам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэту. У 1929 г. як адзін з першых беларускіх вучоных стаў ахвярай савецкага тэррору. Памёр 23.06.1943 г. У Маскве, пахаваны там на Новадзявічых могілках.

140 – 30.10.1883 г. у Лакцянах Сьвянцянскага пав. нар. Ян Семашкевіч, беларускі ксёндз і паэт (Янка Быліна). З 1933 г. служыў на Беласточчыне – у Янаве (1933-1937), Ялаўцы (1937-1939), Міхалове (1939-1946), Бомблі (1946-1956). Быў аўтарам паэтыцкіх зборнікаў „На прызьбе” (Вільня 1918, 1926), „На покуці” (Вільня 1934), рэлігійных твораў „Ружанец да Найсьвяцейшае Дзевы Марыі” (Вільня 1928), „Песьні жальбы або набожныя разважаньні аб муках і сьмерці Збаўцы Езуса Хрыста” (Вільня 1929), „Дарога крыжа” (1930). Памёр 18.02.1956 г. у Бомблі на Сакольшчыне, дзе і пахаваны побач касьцёла. На ягонай бацькаўшчыне ў Лакцянах 9–10.08.2003 г. Грамадзкае Аб’яднаньне „Вільняр” ладзіла мастацкі пленэр і краязнаўча-літаратурныя чытаньні.  

135 – 1.10.1888 г. у Слоніме нар. Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі настаўнік і баптысцкі дзеяч. Быў адным са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і яе прадстаўнік на Гродзеншчыне. У 1918 г. заснаваў беларускую школу ў Крынках. У міжваенным перыядзе быў баптысцкім прэсьвітарам у Брэсцкай акрузе. Пераклаў „Новы запавет” і псальмы на беларускую мову, якія былі выдадзены ў 1931 г. Рэдагаваў „Беларускую балонку” ў баптысцкім часопісе „Маяк”. Арыштаваны 19.06.1941 г. у Брэсьце савецкімі органамі бяспекі і прыгавораны да расстрэлу. Пасьля ўваходу у Брэст Немцаў, служыў у баптысцкай царкве, ў чэрвені 1944 г. удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе ў Менску. У 1945 г. быў у Нямеччыне, з 1946 г. у Польшчы – на Беласточчыне і ў Гданьску, дзе быў акруговым прэсьвітэрам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску ў 20.01.1955 г. 

135 – 13.10.1888 г. у засьценку Пунькі каля Глыбокага нар. Язэп Драздовіч, беларускі мастак. У гг. 1906-1910 вучыўся ў Віленскай мастацкай школе. Шмат маляваў і рысаваў у міжваенны перыяд. Памёр 15.09.1954 г. у Падсвіллі. Пахаваны на могілках паміж вёскамі Ліпляні і Малыя Давыдкі. У Беларускім Грамадзка-Культурным Таварыстве ў Беластоку да нядаўна захоўваліся ягоныя 4 працы на палатне сцэнарнага характару, зараз перададзеныя Падляшскаму музею ў Беластоку. У 2002 г. у Менску выдадзены яго манаграфічны альбом.

130 – 18.10.1893 у Каўнасе нар. Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае Малейка), акцёр. Сцэнічную дзейнасьць пачынаў у 1920 г. у Бабруйску. У гг. 1924-1959 іграў у тэатры імя Янкі Купалы ў Менску. Памёр 24.01.1971 г. у Менску, пахаваны там на Усхoдніх могілках.

115 – 6.10.1908 г. у в. Скорычы каля Карэлічаў нар. Алесь Мілюць, беларускі паэт. Закончыў дзьве клясы пачатковай школы, самавук. Друкаваўся з 1928 г. у беларускіх часопісах у Польшчы. Загінуў 26.10.1944 г. на фронце ва Усходняй Прусіі. 

110 – 11.10.1913 г. у Менску нар. Эдзі Агняцвет (сапраўднае Каган), беларуская паэтка. Літаратурную дзейнасьць пачала ў 1929 г. Выдала зборнікі вершаў: „Вершы” (1938), „Вясновай раніцай” (1941), „Беларуская рабіна” (1959), „Жаданне” (1971), „Закаханым” (1986), зборнікі вершаў для дзяцей: „Васількі” (1947), „На двары алімпіяда” (1984), „Рэчка-рэчанька мая” (1991). Перакладала на беларускую мову кнігі П. Ж. Бэранжэ, Г. Апалінэра, П. Элюара. Памерла 17.07.2000 г. у Менску.

105 – 11.10.1918 г. Народны Сакратарыят БНР прыняў Часовую Канстытуцыю Беларускай Народнай Рэспублікі. Ператварыў Народны Сакратарыят у Раду Міністраў, старшынёй РМ і міністрам замежных спраў стаў Антон Луцкевіч.

105 – 18.10.1918 г. у Віцебску памёр Уладзімір Стукаліч, гісторык і краязнавец. Нар. 28.10(9.11.)1856 г. у Якабштаце Курляндзкай губ. Гадаваўся ў Віцебску, дзе закончыў гімназыю. У гг. 1879-1883 вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унівэрсытэта. Працаваў у казённых палатах у Слоніме, Гродне, Віцебску. У 1886 абараніў кандыдацкую дысэртацыю „Юрыдычнае становішча гарадзкіх абшчын у Заходняй Русі”. Працаваў адвакатам у Віцебску. Пісаў працы пра Аляксея Сапунова, Міколу Нікіфароўскага, выказваўся за адкрыцьцё унівэрсытэта ў Віцебску. Быў адным са стваральнікаў і членам Віцебскай вучонай архіўнай камісыі.   

100 – 28.10.1923 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты “Змаганьне” (выдавалася да сьнежня 1924 г.).

95 – 13.10.1928 г. пастановай ЦВК і СНК БССР Інстытут Беларускай Культуры ў Менску рэарганізаваны ў Акадэмію Навук Беларускай ССР (урачыстае адкрыцьцё адбылося 1.01.1929 г.).

90 – 25.10.1933 г. у Полацку нар. Нінэль Шчасная, жывапісец і графік. Закончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Сярод яе твораў: карціны „Вясёлка”, „Васількі”, „Самотная”, „Налібоцкая пушча”, партрэты Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Рыгора Шырмы, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, „Аўтапартэт”. Памерла ў Менску 14.05.2013 г.

85 – 5.10.1938 г. памёр прафэсар Мар’ян Здзяхоўскі (нар. 30.04.1861 г. у Ракаве), літаратуразнавец.

85 – 10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.

80 – 8.10.1943 г. у Мурманскай вобл. памёр Андрэй Мрый (сапраўднае Шашалевіч), беларускі пісьменнік. Нар. 13.09.1893 г. у в. Палуж Магілёўскай губ., закончыў духоўную сэмінарыю. Першы твор апублікаваў у 1924 г., аўтар сатыраў і апавяданьняў, м. інш. „Запіскі Самсона Самасуя” (1929). У 1934 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў папраўчых работ. У 1940 г. у Мурманску арыштаваны паўторна.

75 – 1.10.1948 г. у Менску адкрыўся Пэдагагічны інстытут замежных моў.   

60 – 6.10.1963  г. пам. Віктар Чабатарэвіч – палітычны, вайсковы дзеяч (нар. у 1906 г. у Новым Сьвержані, Менскага павету). Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы. Да 1939 г. працаваў настаўнікам, за нацыянальную дзейнасьць сярод вучняў-Беларусаў быў перанесены на працу ў цэнтральную Польшчу.  Падчас нямецкай акупацыі актыўна працаваў на нацыянальнай ніве. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў, між іншым, намесьнікам старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. 

50 – 31.10.1973 г. у Менску адкрыўся Палац мастацтваў – выставачны павільён выяўленчых мастацтваў.

35 – 19.10.1988 г. утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову „Адраджэньне”; утворана рэспубліканскае гісторыка-асьветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму „Мартыралог Беларусі”.

35 – 30.10.1988 г. у Менску каля ўсходніх могілак і ў Курапатах адбыўся мітынг-рэквіем „Дзяды”. 

30 – У Бельску на Беласточчыне адбыўся І фестываль „Бардаўская Восень” арганізаваны Зьвязам Беларускай Моладзі.

30–– 29.10.1993 г. пам. Сяргей Карніловіч – нацыянальны дзеяч (нар. 4.11.1929 г. у в. Таргуны, Докшыцкага раёну). У 1944 г. вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Вучыўся у Беларускай Гімназіі імя Янкі Купалы у Рэгэнсбэргу. У 1949 г. эміграваў у Кліўленд (ЗША). Актыўна дзeйнічаў на нацыянальна-рэлігійнай ніве, між іншым 18 гадоў быў старшынёй Беларуска-Амэрыканскага Грамадзкага Цэнтру „Полацак”. Пахаваны ў Кліўлендзе. 

Апрацавалі

Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (282) – 6.11.1742 г. нар. Фабіян Саковіч (пам. каля 1787 г.), паэт, перакладчык, пэдагог.
  • (224) – 6.11.1800 г. у маёнтку Аборак каля Маладэчна нар. Леанард Ходзька, выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У1819-1822  гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Напісаў м. інш.: паэму „Залесьсе” (1821), біяграфію А. Т. Б. Касьцюшкі (1837),  выдаў м. інш.: зборнікі твораў Адама
  • (162) – 6.11.1862 г. у фальварку Якушоўка памёр Віктар Каліноўскі (нар. 21.04.1833 г. у Мастаўлянах, пахаваны на старых могілках у Сьвіслачы), брат Кастуся. Быў членам Віленскай археаграфічнай камісіі і адным з пачынальнікаў рэвалюцыйнага руху.
  • (141) – 6.(18.)11.1883 г. у вёсцы Мікалаеўшчына каля Стаўбцоў нар. Язэп Лёсік (памёр у савецкай турме ў 1940 г.) – грамадзка–палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменьнік, пэдагог. Вучыўся ў Маладзечанскай Настаўніцкай Сэмінарыі. З 1917 г. у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе, удзельнічаў у абвяшчэньні БНР у 1918 г., рэдагаваў газэты „Вольная Беларусь” (1917-1918), „Беларусь” (1920). У 20-ыя гады выкладаў беларускую мову ў Менску – у БДУ, у Пэдагагічным Тэхнікуме. Быў членам Інбелкульта і АН Беларусі. Напісаў м. ін.: „Практычную граматыку беларускае мовы” (1921), „Беларуская мова. Пачатковая граматыка”, „Беларуская мова. Правапіс” (1924), „Сінтаксіс беларускае мовы” (1925), „Граматыка беларускае мовы. Фанэтыка” (1926), „Граматыка беларускае мовы. Марфалогія” (1927). У 1930 г. пазбаўлены быў званьня акадэміка, арыштаваны і сасланы. У 1938 г. арыштаваны паўторна. Памёр 1.04.1940 г. у турме ў Саратаве.
  • (140) – 6.11.1884 г. у в. Мікалаеўшчына каля Стаўпцоў нар. Язэп Лёсік (пам. 1.04.1940 г. у Саратаве), выдатны грамадзкі й палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменьнік, пэдагог. У 1911 г. за незалежніцкую дзейнасьць сасланы ў Сібір. Падтрымліваў сувязь з „Нашай Нівай”, са ссылкі вярнуўся ў палове 1917 г.,
  • (137) – 6.11.1887 г. у фальварку Запольле, Слуцкага павету нар. Радаслаў Астроўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік. У 1924-1936 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі, з 1928 г. па 1936 г. прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з санацыяй. У сьнежні 1943 г. стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. жыў у ЗША. Быў галоўным ідэолёгам „бэцээраўскай” плыні беларускай палітычнай эміграцыі. Памёр 17.10.1976 г. у Бэнтан-Харбар, пахаваны на могілках сьв. Еўфрасіньні ў Саўт-Рывэры.
  • (112) – 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету  нар. Віктар Войтанка, грамадзкі дзеяч, сьвятар, лекар. Выпускнік мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту, член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў, заснавальнікам мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў (пасьля сьмерці бацькі) сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, быў актыўным грамадзкім дзеячам. Памёр 25.04.1972 г.
  • (84) – 6.11.1940 г. памёр у Вільні Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, грамадзкі дзеяч (нар. 7.07.1869 г у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету). Пахаваны на могілках Росы, на Літаратурнай горцы.
  • (44) – 6.11.1980 г. памёр у Нью Ёрку Станіслаў Станкевіч (нар. 23.02.1907 г. у Арлянятах на Ашмяншчыне), нацыянальны дзеяч, журналіст, гісторык, літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis