Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў красавіку

895 – У летапісах пад 1128 годам упершыню ўспамінаецца горад Гародня (Городен, Городня, Гродна) ужо як значны абарончы, гаспадарчы й культурны цэнтар, сталіца Гарадзенскага Княства, якім валодаў князь Усевалад Давыдавіч. Улада яго прасьціралася таксама на землі паўночна-ўсходняй Беласточчыны ды паўднёва-ўсходнюю Сувальшчыну.

475 – 1.04.1548 г. памёр Жыгімонт І Стары, вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы (нар. 1.01.1467 г.). Пры ім быў уведзены Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.

190 – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.

175 – У 1848 г. паўстала першая на беларускіх землях вышэйшая селькагаспадарчая школа – Гора-Горацкі Земляробчы Інстытут. Рыхтаваў аграномаў і займаўся селькагаспадарчымі навукамі, вывеў новыя пароды жывёлы й гатункі расьлін, у батанічным садзе меў каля 3900 розных расьлін з усяго сьвету, багатую бібліятэку. За ўдзел у паўстаньні 1863 г. ягоных студэнтаў закрыты й перанесены ў Пецярбург, адноўлены ў 1919 г.

170 – 14.04.1853 г. у Ліцьвянах каля Узды нар. Уладзімір Завітневіч, археоляг і гісторык. Закончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1878) і працаваў у Варшаўскім духоўным вучылішчы, Кіеўскай духоўнай акадэміі. Вывучаў курганы над Прыпяцьцю, Дняпром, Нёманам. Памёр у сакавіку 1927 г.

160 – 26.04.1863 г. у Славенску каля Валожына ў сям’і праваслаўнага сьвятара нар. Яўстафій Арлоўскі, краязнавец, гісторык, пэдагог. Закончыў Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885) і выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі; дасьледаваў гісторыю Гродна і даказаў тоеснасьць яго з летапісным Городенем. Памёр 15.12.1913 г.

140 – 26.04.1883 г. памёр Напалеон Орда, мастак і кампазытар (нар. 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Піншчыне). Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гг. Потым на эміграцыі ў Парыжы, з 1856 г. – у Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі.

130 – 4.04.1893 г. нар. на Смаленшчыне Мікола Шчаглоў-Куліковіч – кампазытар, этнограф, паэт. Выпускнік Маскоўскай Кансэрваторыі. Працаваў настаўнікам музыкі, з 1939 г. быў дырыжорам сымфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту ў Менску. У час нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Менску. З 1950 г. жыў у ЗША. У 1950 г. заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым  кіраваў беларускімі харамі ў Кліўлендзе й Чыкага. Памёр 31.03.1969 г. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опэр, сымфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень.

130 – 6.04.1893 г. у в. Калодчына, Вілейскага павету нар. Язэп Гаўрылік (расстраляны савецкімі органамі  8.12.1937 г.), дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Адзін з заснавальнікаў у 1922 г. Беларускай Гімназіі ім. Ф. Скарыны ў Радашковічах, актыўны дзеяч Таварыства Беларускай Школы. У 1928 г. выбраны паслом у польскі сойм. У 1931 г. быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 г. абмяняны на палітычных вязьняў з СССР. Жыў у Менску. У верасьні 1933 г. быў арыштаваны. Вязень ГУЛАГу на Салавецкіх астравах ды будаўнічых лагероў Беламорска-Балтыйскага каналу.

120 – 18.04.1903 г. у Пабокавічах каля Бабруйска нар. Платон Галавач, пісьменьнік. Друкаваўся з 1921 г., аўтар зборнікаў „Дробязі жыцьця” (1927), „Хочацца жыць” (1930), „Апавяданьні” (1934). Расстраляны 29.10.1937 г., праўдападобна ў Курапатах.

120 – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.

100 – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

100 – У красавіку 1923 г. у Менску выйшаў з друку першы нумар літаратурна-мастацкага й грамадзка-палітычнага часопіса „Маладняк”. Многія пісьменьнікі пачыналі ў ім свой творчы, мастацкі шлях. Часопіс быў закрыты ўладамі ў 1932 г.

80 – 1.04.1943 г. у бэрлінскай турме памёр а. Антон Неманцэвіч (нар. 8.02.1893 г. у Пецярбургу), першы экзарх беларускай уніяцкай царквы (1939), уніяцкі сьвятар ў Альбэртыне і ў Сынкавічах, рэдактар часопіса „Да злучэньня” (1932 – 1937) і „Злучэньне” (1938).

40 – 7.04.1983 г. у Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская паэтка, аўтарка зборнікаў паэзіі „Ад родных ніў” (Прага 1942), „Невадам з Нёмана” (1967), „На чабары настоена” (1982) і ўспамінаў „Споведзь” (1990) (нар. 9.08.1910 г. у Жлобаўцах каля Ваўкавыска).

40 – 16.04.1983 г. беларускае студэнцкае асяроддзе ў Варшаве ў рамках Згуртаваньня Польскіх Студэнтаў (ZSP) стварыла Раду Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці. Першым старшынёй быў Ян Гаворка.

35 – 14.04.1988 г. у беларускім студэнцкім асяродзьдзі ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. Заснавальніцкі сход БАСу ў Беластоку адбыўся 17.04.1988 г. 22.04.1988 г. Заснавальніцкі Камітэт БАСу зацьвердзіў праект статуту ды падрыхтаваў дакументы для рэгістрацыі беларускай студэнцкай арганізацыі. 29.11.1988 г. БАС быў зарэгістраваны, а 17 сьнежня 1988 г. адбыўся Першы Зьезд.

35 – 27.04.1988 г. памёр у ЗША Вітаўт Тумаш – грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. Нар. 20.12.1910 г. у в. Сьпягліца, Вілейскага павету. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У гадах 1940-1941 быў старшынёй Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы, членам Нацыянальнага Цэнтра створанага ў Бэрліне 19.04.1941 г. Зь ліпеня па лістапад 1941 г. бурмістр Менску. Рэдактар „Раніцы”. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў вельмі актыўным на грамадзкай і навуковай ніве, між іншым шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (263) – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.
  • (222) – 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.
  • (180) – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.
  • (120) – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (119) – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім
  • (98) – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.
  • (90) – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis