Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў лістападзе

450 – 12.11.1572 г. у Заблудаве памёр Рыгор Хадкевіч, гетман Вялікага Княства Літоўскага, выдатны беларускі дзеяч, апякун супрасльскай лаўры, заснавальнік у Заблудаве першай на Падляшшы друкарні, а таксама манастыра, школы ды шпіталя.

305 – 20.11.1717 нар. Георгій (пам. 13.02.1795 г.), праваслаўны архіепіскап магілёўскі. Аўтар вершаў, пропаведзяў.

280– 6.11.1742 г. нар. Фабіян Саковіч (пам. каля 1787 г.), паэт, перакладчык, пэдагог.

210 – 14.11.1812 г. у Крошыне нар. Паўлюк Багрым, каваль, беларускі паэт.

170 – 13.11.1852 г. у Пецярбурзе пам. Іван Грыгаровіч (нар. 6.09.1792 г. у Прапойску), археограф, гісторык, аўтар „Беларускай іерархіі”, складаў слоўнік беларускай мовы.

160 – 6.11.1862 г. у фальварку Якушоўка памёр Віктар Каліноўскі (нар. 21.04.1833 г. у Мастаўлянах, пахаваны на старых могілках у Сьвіслачы), брат Кастуся. Быў членам Віленскай археаграфічнай камісіі і адным з пачынальнікаў рэвалюцыйнага руху.

155 – 27.11.1867 г. у Плотніцы Пінскага пав. нар. Іван Жалтоўскі (пам. 16.07.1959 г. у Маскве), архітэктар, акадэмік, педагог. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

145 – 13.11.1877 г. у Маскве нар. Мікалай Нікольскі (пам. 19.11.1959 г. у Менску), гісторык, прафэсар БДУ у Менску.

140 – 3.11.1882 г. у Акінчыцах нар. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, пам. 13.08.1956 г. у Мeнску), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Друкавацца пачаў у 1906 г. у газэце „Наша Доля”, паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925), „Суд у лесе” (1943), „Адплата” (1946), „Рыбакова хата” (1947), аповесьці, п’есы, каля дваццаці зборнікаў вершаў, апавяданьняў, нарысаў ды іншых.

135 – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.

135 – 6.11.1887 г. у фальварку Запольле, Слуцкага павету нар. Радаслаў Астроўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік. У 1924-1936 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі, з 1928 г. па 1936 г. прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з санацыяй. У сьнежні 1943 г. стаў прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. жыў у ЗША. Быў галоўным ідэолёгам „бэцээраўскай” плыні беларускай палітычнай эміграцыі. Памёр 17.10.1976 г. у Бэнтан-Харбар, пахаваны на могілках сьв. Еўфрасіньні ў Саўт-Рывэры.

125 – 10.11.1897 г. у Бельску на Падляшшы нар. Якаў Бранштэйн (расстраляны саветамі 29.10.1937 г.), крытык і літаратуразнавец.

120 – 14.11.1902 на хутары Падсосна Дзісьненскага пав. нар. Міхась Машара (пам. 7.06.1976 г. у Менску), пісьменьнік, дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

115 – 30.11.1907 г. у в. Грэлікі Вілейскага павету нар. Мікалай Лапіцкі, царкоўны дзеяч, сьвятар з 1934 г. (пачаткова ў Ашмяне). Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 г., на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. З 1944 г. у эміграцыі, настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (ЗША). Памёр 8.08.1976 г., пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

110 – 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету  нар. Віктар Войтанка, грамадзкі дзеяч, сьвятар, лекар. Выпускнік мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту, член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў, заснавальнікам мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў (пасьля сьмерці бацькі) сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, быў актыўным грамадзкім дзеячам. Памёр 25.04.1972 г.

90 – 15.11.1932 г. была адкрыта ў Менску Беларуская Кансэрваторыя.

85 – 1.11.1937 г. у Менску быў расстраляны Філарэт (Фёдар Раменскі, нар. у 1880 г.), праваслаўны сьвятар, епіскап. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня у 1927 г. Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы.

85 – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Максім Бурсевіч (нар. 9.08.1890 г. у Чамярах каля Слоніма), нацыянальны дзеяч, сакратар БСР Грамады.

85 – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Павал Валошын (нар. 10.07.1891 г. у Гаркавічах Сакольскага павету), дзеяч БСР Грамады, дэпутат Сойма (1923-1928).

80 – 10.11.1942 г. памёр у ГУЛАГ-у на Калыме Сымон Баранавых (Баранаў), нар. 1.09.1900 г. у в. Рудкова Узьдзенскага раёну, беларускі пісьменьнік. У 1936 г. быў арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў.

70 – 9.11.1952 г. памёр Хаім Вэйцман (нар. 27.11.1874 г. у Моталі на Палесьсі), першы прэзыдэнт Ізраіля, вучыўся ў Пінску.

40 – 16.11.1982 г. у Менску пам. Андрэй Макаёнак (нар. 12.11.1920 г. в. Борхаў Рагачоўскага раёна), беларускі драматург. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

25 – 5.11.1997 г. у Саўт-Рывэры (ЗША) пам. Сьвятаслаў Коўш (нар. 25.12.1916 г. у Разані, падчас бежанства), рэлігійна-грамадз­кі дзеяч, пісьменьнік. Выпускнік юрыдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. Член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў старшынёй павету ў Клецку. Пасьля вайны арганізаваў між іншым Беларускую Гімназію й пачатковую школу ў лагеры ў Ватэнштаце (Нямеччына). З 1949 г. жыў у ЗША. 6.02.1969 г. высьвячаны ў сьвятары, быў настаяцелем многіх праваслаўных беларускіх прыходаў. У 1977 г. стаў адміністратарам праваслаўных беларускіх прыходаў ЗША й Канады, якія падлягаюць юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Рэдагаваў праваслаўны часопіс „Царкоўны Сьветач” (1976-1988).

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com