Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў лютым

1030 – у 992 г., паводле летапісаў, былі заснаваны ў Полацку і Тураве епархіі і пастаўлены епіскапы.

895 – у 1127 г. былі аднатаваныя першыя летапісныя зьвесткі пра горад Гародня (Городна, Городень).

635 – 20 і 22 лютага 1387 г. кароль Польшчы Ягайла выдаў граматы пра наданьне прывілеяў феадалам Вялікага Княства Літоўскага, якія прынялі каталіцкае веравызнаньне.

385 – 5.02.1637 г. у Вільні памёр Іосіф Вельямін Руцкі (нар. у 1573 ці 1574 г. у Руце на Наваградчыне), уніяцкі мітрапаліт, пісьменьнік-палеміст, царкоўна-палітычны дзеяч. Пахаваны ў Вільні ў Сьвятатроіцкім манастыры.

215 – 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Палесьсі нар. Напалеон Орда (пам. 26.04.1883 г. у Варшаве, пахаваны у Янаве Палескім), мастак, кампазітар.

170 – 21.02.1852 г. у Менску адбылася пастаноўка трупай Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча першай беларускай опэры „Ідылія” С. Манюшкі і К. Кшыжаноўскага.

150– 29.02.1872 г. у Крынках Аршанскага пав. нар. Вітольд Бялыніцкі-Біруля, вядомы мастак пэйзажыст. З 1947 г. жыў пад Менскам. Памёр 18.06.1957 г. у Твэры, пахаваны на Новадзявічых могілках у Маскве.

140 – 10.02.1882 г. у Вільні нар. Францішак Умястоўскі (Дзядзька Пранук), празаік і публіцыст, ініцыятар выданьня „Нашай Долі”, рэдактар-выдавец газэты „Беларускі Дзень” (1927 – 1928), жыў у міжваенны час у Вільні. У 1939 г. змабілізаваны ў польскае войска, у красавіку 1940 г. загінуў у Катыні.

140 – 4.02.1882 г. у Слуцку нар. Фабіян Шантыр, празаік і публіцыст, дзеяч беларускага руху падчас І сусьветнай вайны, муж Зоські Верас. Расстраляны бальшавікамі ў  красавіку 1920 г.

130 – 27.02.1887 г. у в. Новы Двор, Менскага павету нар. Алесь Гарун (сапр. прозьвішча Аляксандр Прушынскі), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, пісьменьнік, журналіст. Адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, беларускага войска. Памёр 28.07.1920 г. у Кракаве, пахаваны на Ракавіцкіх могілках.

120 – 2.02.1902 г. у Новым Двары на Сакольшчыне нар. Станіслаў Грынкевіч (18.05.1945 г. расстраляны саветамі), лекар, грамадзка-культурны, палітычны дзеяч, літаратар, публіцыст.

120 – 24.02.1902 г. у в. Кацёлкі, Пружанскага павету нар. Янка Хвораст (памёр 1.07.1983 г.), балетмайстар, зьбіральнік беларускага харэаграфічнага фальклёру.

120 – 28.02.1902 г. нар. Павал Гаўрыленка (пам. 2.02.1961 г.), жывапісец, заснавальнік Саюзу Беларускіх Мастакоў.

120 – 14.02.1907 г. у Мінску нар. Алесь (сапр. Пётр) Звонак, паэт і перакладчык. Памёр у Мінску 2.02.1996 г.

115 – 23.02.1907 г. у в. Арляняты на Ашмяншчыне нар. Станіслаў Станкевіч (пам. 6.11.1980 г. у ЗША), грамадзкі дзеяч, настаўнік, літаратуразнавец і журналіст. Выпускнік у 1933 г. польскай і славянскай філялёгіі Віленскага Унівэрсытэту, у 1936 г. атрымаў дактарат гэтай вучэльні. Да 1941 г. працаваў настаўнікам, займаўся навуковай працай. У 1944-1945 гг. рэдагаваў у Бэрліне газэту „Раніца”, з 1945 па 1947 быў настаўнікам беларускай літаратуры ў Гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне. У. 1948-1962 гг. рэдагаваў у Мюнхене газэту „Бацькаўшчына”. З 1963 г. пераняў рэдагаваньне газэты „Беларус” у ЗША, якую рэдагаваў да сьмерці ў 1980 г. Быў пастаянным супрацоўнікам беларускай сэкцыі Радыё Свабода, рэдактарам навуковых „Запісаў”.

110 – 1.02.1912 г. у Вільні адбылася першая пастаноўка п’есы Янкі Купалы „Паўлінка” (у прысутнасьці аўтара).

110 – 5(18).02.1912 г. памёр Іван Трутнеў (нар. У 1827 г. у  Ліхвіне Калужскай губ.), жывапісец і настаўнік. У 1866 г. арганізаваў і ўзначаліў Віленскую рысавальную школу, якой кіраваў да сьмерці. Праз яе прайшлі літоўскія і беларускія мастакі, м. інш. Язэп Драздовіч. Пахаваны на праваслаўных могілках у Вільні.

100 – 24.02.1922 г. памёр у Вільні Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі – нар. 4.01.1869 г. у маёнтку Дабосьна (зараз Жылічы) на Магілёўшчыне, празаік і публіцыст, працаваў у „Нашай Ніве” (1909 – 1910), „Беларусе” (1913), у рэдакцыі „Сахі” і „Лучынкі” (1913 – 1915). Пахаваны на Росе ў Вільні.

95 – 28.02.1927 г. у Вільні выйшаў з друку апошні нумар грамадаўскай газэты „Наш Голас”.

90 – 26.02.1932 г. у Менску выйшаў І нумар тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва”.

70 – 16.02.1952 г. у Менску памёр Еўсьцігней Міровіч (Дунаеў) (нар. 10.08.1878 г. у Пецярбургу), акцёр, драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч. У 1957 г. выйшаў яго зборнік „П’есы”. Пахавны на Вайсковых могілках у Менску

65 – 25.02.1957 г. у Бялынавічах Касьцюковіцкага р-на на Магілёўшчыне нар. Алесь Пісьмянкоў, сучасны беларускі паэт.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis