Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

у ліпені-жніўні

905 – у 1116 г. наступіла нашэсьце на землі Дрыгавічоў і Крывічоў дружын кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Захопнікі здабылі ды разбурылі між іншым Друцак, дзе ўсё насельніцтва захапілі ў няволю і загналі на засяленьне паўднёвай Кіеўшчыны.

815 – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 годзе.

770 – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Княства Галіцка-Валынскага (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.

575 – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.

265 – 29.08.1756 г. у Жніне нар. Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф; у 1806-1825 гг. рэктар Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр 21.09.1830 г. Пахаваны ў Яшунах на Літве.

225 – 8.07.1796 г. у Янаве Падляшскім памёр Адам Нарушэвіч, паэт і гісторык, родам з Піншчыны (нар. 20.10.1733 г. у Пінску). Пахаваны ў крыпце фарнага касьцёла ў Янаве Падляшскім.

225 – 7.07.1796 г. у Малюшычах на Наваградчыне нар. Ян Чачот (пам. 23.08.1847 г. у Друскеніках), польскі і беларускі паэт, фальклярыст. Пісаў між іншым вершы на беларускай мове, баляды на польскай мове. Ягоная творчасьць інспіраваная была беларускім фальклёрам. Таксама сабраў ды выдаў каля 1000 беларускіх песень. Пахаваны ў Ротніцы пад Друскенікамі.

225 – 10.08.1796 г. у Малой Капліцы на Гродзеншчыне нар. Ігнат Легатовіч, паэт. Закончыў дамініканскую школу ў Гродне, Віленскі унівэрсытэт; у 1817-1839 гг. выкладаў лацінскую мову і літаратуру ў Мінскай гімназіі, у 1839-1846 гг. быў наглядчыкам павятовых вучылішчаў у Лeпeлі, Полацку і Вілкаміры. Страціўшы зрок у 1846 г. пасяліўся ў Мінску, дзе памёр 10.10.1867 г.

210 – 27.08.1811 г. у Лугінавічах на Віцебшчыне нар. Тадэвуш Лада-Заблоцкі, паэт. У 1837 г. сасланы на Каўказ; памёр у Грузіі ў жніўні 1847 г.

170 – 6.07.1851 г. у Менску нар. Янка Лучына (сапраўднае прозьвішча Ян (Іван) Неслухоўскі, пам. 28.07.1897 г. у Менску, пахаваны на Кальварыйскіх могілках), паэт. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах.

160 – 8.07.1861 г. у Варшаве нар. княгіня Марыя Магдалена Завішанка Радзівіліха, беларуская мэцэнатка. У сваім маёнтку Кухцічы на Міншчыне засноўвала беларускія школы, падтрымлівала беларускія выданьні і беларускіх студэнтаў. З 1918 г. у эміграцыі. Памерла 6.01.1945 г. у Фрыбургу ў  Швайцарыі. 17.02.2018 г. адбылося ўрачыстае перапахаваньне яе ў Менску – у крыпце касьцёла сьв. Роха.

145 – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.

115 – 27.08.1906 г. у в. Лявонавічы каля Нясьвіжа нар. Сяргей Новік-Пяюн (Сяргей Новік, пам. у Менску 26.08.1994 г.), настаўнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, паэт, празаік. За асьветніцкую дзейнасьць быў сасланы польскімі ўладамі ў Сьвеце, быў вязьнем турмы ў Баранавічах. Арыштаваны падчас нямецкай акупацыі, перажыў расстрэл 4.07.1944 г. (быў паранены, прыкінуты целамі расстраляных). Пасьля прыходу Чырвонай Арміі арыштаваны. Ваенным трыбуналам засуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў на Калыме. У 1959 г. вярнуўся ў Беларусь. Першы ягоны верш быў надрукаваны ў 1925 г. у „Студэнцкай Думцы”. Пісаў таксама музыку да сваіх вершаў. Некаторыя зь іх сталі вельмі вядомыя як напрыклад „Зорачкі”, „Над Шчарай”. У 1993 г. быў надрукаваны ў Менску зборнік ягоных вершаў „Песні з-за кратаў”. Пахаваны ў роднай вёсцы.

95 – 8.08.1926 г. у мястэчку Гарадзея нар. а. Аляксандар Надсан (сапр. Бочка), беларускі рэлігійны ды нацыянальны дзеяч – апостальскі візытатар беларускіх католікаў у дыяспары, дырэктар Беларускае Бібліятэкі і Музэю ім. Ф. Скарыны ў Лёндане. Памёр 15.04.2015 г. у Лондане.

95 – 9.08.1926 г. у Міры нар. Янка Запруднік, нацыянальны дзеяч, гісторык, журналіст. З 1944 г. у эміграцыі. У 1947 г. скончыў Гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе, а ў 1954 г. гістарычны факультэт Лювэнскага Унівэрсытэту. З 1957 г. жыве ў ЗША. Актыўна дзейнічае на нацыянальнай ніве. Быў між іншым рэдактарам „Беларуса”. У 1996 г. у Менску была выдадзена ягоная абшырная гістарычная праца „Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”. Віншуем!

90 – 20.07.1931 г. у Лондане нар. Гай дэ Пікарда, англійскі дасьледчык беларускай гісторыі і культуры, музыколяг, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага музэя ў Лондане. Памёр 21.04.2007 г., пахаваны ў крыпце касьцёла сьв. Сымона і Галены ў Менску.

90 – 26.07.1931 г. у Віннай на Падляшшы памёр кс. Міхал Пятроўскі (нар. 3.10.1889 г. у Празароках дзісенскага пав.), беларускі хадэцкі дзеяч, прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла.

85 – 9.08.1936 г. у в. Лыскі каля Беластоку нар. Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменьнік. У 1946 г. ягоная сямі’я польскім падпольлем была вымушана пакінуць Польшчу. Друкаваўся  з 1959 г., надрукавана некалькі зборнікаў лірыкі. Аповесьці „Чатыры дарогі”, „Мёртвая крыніца”. Пісаў таксама гумар ды сатыру. Памёр у 2010 годзе.

65 – 13.08.1956 г. у Менску памёр Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, нар. 3.11.1882 г. у Акінчыцах каля Стаўбцоў). Празаік ды паэт, пэдагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Самыя вядомыя творы: паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925).

45 – 8.08.1976 г. памёр у Глен Спэй (ЗША) а. Мікалай Лапіцкі, сьвятар, грамадзкі дзеяч (нар. 13.12.1907 г. у в. Грэлікі каля Вілейкі). Спрычыніўся да паўстаньня грамадзка-рэлігійнага цэнтру ў Саўт-Рывэры, царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай.

30 – 20.08.1991 г. памёр у ЗША на Флярыдзе (у Лонгвуд) др. Баляслаў Грабінскі, дзеяч нацыянальнага руху, нар. 3(15).08.1899 г. у вёсцы Урачыншчына (Wroczyńszczyzna) на Сакольшчыне. Паводле адукацыі быў лекарам-дантыстам, меў свой кабінэт у Вільні. Дапамагаў грашова беларускім арганізацыям. Дзейнічаў у Беларускім Навуковым Таварыстве, таксама прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці Беларускага Музэю ім. Івана Луцкевіча. Працаваў ва Віленскім унівэрсытэце. Падчас другой сусьветнай вайны быў старшынёй Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні. З 1944 г. у эміграцыі, дзе таксама прыймаў удзел у нацыянальнай дзейнасьці, між іншым быў сябрам Рады БНР.

30 – 25.08.1991 г. надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету БССР надала канстытуцыйны статус Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Спыніла дзейнасьць камуністычнай партыі.

30 – 25.08.1991 г. памёр у Чыкага Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч), настаўнік, грамадзкі дзеяч (нар. 2.01.1910 г. у Малой Альшанцы Гродзенскага пав.).

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (185) – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава на Гарадзеншчыне нар. Казімір Альхімовіч, мастак. Удзельнічаў у студзеньскім паўстаньні 1863 г., за што быў сасланы на Урал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве, закончыў акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). Жыў у Парыжы і ў Варшаве. Яго карціны  характэрныя гістарычнай і міфалагічнай тэматыкай. Памёр 31.12.1916 г. у Варшаве, пахаваны на Старых Павонзках.
  • (166) – 20.12.1859 г. у Ваютыне на Украіне памерла Эва Фэліньска (нар. 26.12.1793 г. у Узнозе на Случчыне), пісьменніца і мэмуарыстка, аўтарка твору „Wspomnienia z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie” (t. 1-3, Wilno 1852-1853).
  • (165) – 20.12.1860 г. у Лашы на Гарадзеншчыне нар. Яўхім Карскі, беларускі вучоны - мовазнавец, фальклярыст, аўтар абшырнай трохтомнай працы „Беларусы”, больш як 700 артыкулаў. У 1893-1915 гг. працаваў выкладчыкам на Варшаўскім унівэрсытэце (у  1905 – 1910 гг. быў яго рэктарам). Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, дэлегат ды ганаровы старшыня Усебеларускага Зьезду ў канцы 1917 г. Памёр у Ленінградзе (Пецярбурзе) 29.04.1931 г., пахаваны там на Смаленскіх могілках.
  • (135) – 20.12.1890 г. у Гродне нар. Юзэф Ядкоўскі, гісторык, краязнавец, заснавальнік гарадзкога гісторыка-археалягічнага музэя ў Гародні ў 1922 г. Памёр у Варшаве 2.01.1950 г., пахаваны на Старых Павонзках.
  • (115) – 20.12.1910 г. у Сьпягліцы Вілейскага пав. нар. Вітаўт Тумаш – грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У 1940-1941 гадах быў старшынёй Лодзінскага аддзелу
  • (88) – 20.12.1937 г. у Менску расстраляны саветамі Міхал Піотуховіч (нар. 23.02.1891 г. у в. Алексінічы Сеньненскага р-на), крытык і літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com